наши мнения тут кардинально расходятся. и вам список загса не дает покоя - но все же разные! и кому как нравится. тот так и называет детей.
Адразу, каб праясніць. Я да Вас выключна пазітыўна настроена, так што не сярдуйце, калі што, ок?

Да таго ж я якраз хачу выясніць, наколькі нашыя меркаванні разыходзяцца, мажліва зусім і не кардынальна.
Вось тут я з Вамі цалкам згодная:
кому как нравится. тот так и называет детей.
Але не ўсе раздзяляюць нашае з Вамі гледзішча. Частка лічыць, што калі імя частае (топ10 - гэта ўмоўна, распаўсюджаныя, звыклыя імёны, у астатнім да ЗАГСа мне справы няма), то калі падабаецца - хай называе. А вось калі нязвыклае - прабачай. Як падабаецца называць не варта, бо ты выключна пра свае амбіцыі і самасцвярджэнне думаеш. Называй, каб звычна было. Кропка. Іначай дыягназ.

Праўда пры гэтым зусім не ясна, як можна самасцвярдзіцца за конт імені дзіцяці? Вось хто з Вашага асяродку імёны дзяцей ведае? У мяне, прыкладам, гэта толькі блізкія людзі. І ўжо яны дакладна могуць скласці пра мяне ўражанне паводле чагосьці іншага, як імёны дзяцей. А тыя, хто мяне не ведае, і імёнаў не ведаюць. У мяне няма звычкі імёны дзяцей кожнаму мінаку дакладваць... Ці ў Вас іначай?
для меня они просто старинные имена, выкопанные из фолиантов...красивые и привычные в свое время.

Хітруеце.

Ненармальныя, так? Мы кажам выключна пра Вашае асабістае меркаванне без прэтэнзіі на ісціну. Ці збольшага нармальныя, але не падабаюцца Вам? І у Вас свае асацыяцыі з імі. Але пагадзіцеся, у іншых іх можа не быць!
Для мяне ненармальнае Жозефіна, шчыра. Ненавіджу "Ж" у імёнах, таксама ненармальнае Анжэла, Жанна. З гэтага (для мяне з Вашай логікі) вынікае, што маці з дзіцём Жанна - самасцвярджаецца?
Вы пішаце імя Препедігна. Але навошта тэорыя? Вы сустракалі чэла з такім імем? Не? Дык навошта пра яго? Давайце апераваць тым, з чым сутыкаліся асабіста. Ды хоць форумскімі імёнамі. Ну якое з іх для Вас у адным шэрагу з Препедігнай стаіць? Я праўда, не разумею...