у нас на развивалках была ариана
но все ее арина да арина
О-о-о, я бачу перспектыўны напрамак у развіцці тэмы.

Па-Вашаму, хто вінаваты, што імя дзіцяці перайначваюць? Бацькі, якія далі дачцэ, ІМХО, прыгожае імя, ці тыя дарослыя настаўніцы і іншыя выхавацелькі, якім цяжка, а хутчэй за ўсё прынцыпова не хочацца вымаўляць імя правільна?))) Паўтаруся, дзеці запамінаюць імя як ёсць, як сказалі, і калі яны няправільна вымаўляюць, шукай побач дарослага, які імя перакручвае...
Не чакаючы адказу, Вашага і іншых удзельнікаў тэмы, выкажу што сама думаю наконт гэтага. Мяне асабіста проста садзіць на каня гэтая дурацкая звычка перайначваць імёны. Скарачаць, спрашчаць, выдумляць "сваё на тэму" і г.д. Ёсць імя, якім дзіця прадстаўляюць, якім яго клічуць бацькі. Усё. Кропка. Без варыянтаў. Варыянтаў, якімі аж кішмя кішыць здольнае на творчасць насельніцтва.
А вінаваціць чалавека: не фіг імёны такія абіраць, называй Таня і не выдумляй, - мне падаецца проста вычварэнствам. Гэта з серыі: гвалтоўнік напаў - няма чаго па гасцях шастаць, у морду далі - няма чаго не ў сваю справу лезці (нават калі там дзяўчыну абараняў), парковак не хапае - дык не фіг машыны купляць...
Я лічу правілам добрага тону запамінаць чалавека менавіта так, як ён прадстаўляецца, і дзіця, нават маленькае, у тым ліку. Гэта павага да чалавека, элементарная.
Што да сябе, дык ведаючы гэтую любоў да творчасці, абірала імёны амаль без варыянтаў. Поўнае імя=размоўная форма. І хай толькі скараціць ці перайначыць хто...
