Мне іспанская традыцыя падабаецца - у дзяцей заўсёды падвойнае прозвішча - бацькі і маці, ну толькі што матчына далей унукам не перадаецца. І імёнаў можна колькі хочаш, так, каб усім дагадзіць - і бабулям, і сябрам, і суседзям
Можа яно і няблага. Але я да падвойных прозвішчаў вельмі халодна стаўлюся. Іх у нас, у прынцыпе, таксама насіць не забаронена. Толькі наконт дзяцей не ўпэўненая, а вось жанчыне дык дакладна можна.
Тое ж з імёнамі. Усё адно па факце чэла нейкім пэўным імем завуць. А асттанія, як разумею - для статусу. ))) Бо калі адначасова карыстацца некалькімі імёнамі, так і да шызафрэніі недалёка, не?
Я тут ад Алена, Алёна, Елена, Лена цярплю не па-децку, а народ 5-ю рознымі імёнамі завецца і не жужжыць?

))
Не, мне пляваць на бабуляў-дзядуляў. Гэта іхныя асабістыя цяжкасці, калі імя, бацькамі абранае, ім не падабаецца. Бо яно будзе адно. І без скарачэнняў. І кропка. ))))))