Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Добры вечар. Запрашаю ў тэмку, дзе можна размаўляць на нашай роднай мове на усе тэмы. Даўно маю патрэбнасць гутарыць па-беларуску, але няма з кім ў рэальным жыцці. :) Я яшче першыя крокі раблю, і чакаю, што тут будзе месца і для такіх, як я, і для тых, для каго ўжо даўно наша мова стала сапраўды роднай.
Вітаю! :)

article_image-image-article.jpg


Як дадаць беларускi расклад на клавiятуры:
Каб дадаць беларускую раскладку, паспрабуйце, калі ласка, націснуць правай кнопкай мышкі на сіні значак той мовы, якая зараз выкарыстоўваецца. Трэба выбраць "Параметры". Адкрыецца ўкладка, на ёй неабходна знайсці кнопку "Дадаць" ("Добавить"). І абраць там беларускую мову з беларускай раскладкай.
Есць раскладка беларуская для клавіятуры, там, дзе мовы выбіраць трэба. І літара "і" там, дзе "и" ў рускай раскладцы, а замест "щ" - у нескладовае.
Апостраф там, дзе цвёрды знак.
 
Последнее редактирование:

anty

New member
я адразу падпішуся
даўно збіраюся падцягнуць сваю беларускую...
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, давай выправім назву? "Пра ўсё па-беларуску". Гэта будзе слушней. Ага?:)

А так, я з вамі. :)
 
Юлллса, давай выправім назву? "Пра ўсё па-беларуску". Гэта будзе слушней. Ага?:)

А так, я з вамі. :)

Дамовіліся. :)

Дзяўчаты, хачу запытацца - як адносяцца вашы дамашнія на прапанову паразмаўляць хаця б адзін вечар па-беларуску? Мае ні муж, ні сын, ніяк не падтрымліваюць мяне ў гэтым. Муж не бачыць у гэтым сэнс, і я яго разумею, ен жа не павінен "з-пад палкі", а вось сын - няўжо яму не цікава? Тым больш, мы года тры таму пачалі з ім знаеміцца з іншымі мовамі, акрамя той, на якой гаворым. Вядома, беларуская стаіць для яго на тым жа месцы, як і ангельская. Але на ангельскай ен просіць паразмаўляць часам.
 

ой-ой-ой

New member
Мае ні муж, ні сын, ніяк не падтрымліваюць мяне ў гэтым
Мой муж з Расеи (выбачайце, але ня ведаю як зрабиць беларускую литару "и"), прыехау 7 год таму - ня ведае маей роднай мовы. А дзетки яшчэ маленькия.
Юлллса, давай выправім назву? "Пра ўсё па-беларуску".
А якая назва была спачатку?
ЗЫ Здаецца, што зусим дрэнна пишу па-беларуску, бо ня ведаю, як писаць "и", "у" кароткае, нават "е" з кропками туды ж :)))
 
А якая назва была спачатку?
ды амаль тая ж. Аб усім па-беларуску. :)
Есць раскладка беларуская для клавіятуры, там, дзе мовы выбіраць трэба. І літара "і" там, дзе "и" ў рускай раскладцы, а замест "щ" - у нескладовае.
Дзяўчаты, дзякуй вялікі за падтрымку, будзе нам з кім пагутарыць. :)

можа у кафе, паразмауляць I папрактыкавацца? :)
Ага, я ўжо думала аб гэтым, толькі саромелася адразу на першай старонцы прапаноўваць. :) Я - за.
 

Kunata

Банда ёжиков :)
далучаюся :)
...трэба заiнсталяваць беларускiя дыякрытычныя знакi.
 

ой-ой-ой

New member

Kunata

Банда ёжиков :)
Мы размаўляем час ад часу ўжо шмат гадоў
а я лянуюся :( i таму калi цяпер спрабую (без практыкi), атрымлiваецца беларуска-польская трасянка... муж горш ведае мову, але яго гэта на шчасце не спыняе :)
 

Marisol

Active member
Я ў школе шмат размаўляла па-беларуску (у нас палова класа распаўсюджвала літаратуру для БНФ і г.д.), таму перыядычна з'яўлялася патрэба ў гаворцы на роднай мове. А з кім яе рэялізаваць, як не з мужам?:))) хаця ён нават на расейскай больш адмоўчваецца:)))
 
prosto_kat,
вельмі разумею пра адмоўчваецца. :) У нашай сям/і я - гаварун, ён - маўчун. :)
А ў мяне пытанне - дзе ўзяць апостраф?
 

Анестезия

мечты сбываются:)
я таксама сюды. мой муж кались ведау мову,але так дауно,:)што зараз нават ня мае жадання на ей размауляць.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху