Вы используете устаревший браузер. Этот и другие сайты могут отображаться в нём некорректно. Вам необходимо обновить браузер или попробовать использовать другой.
Вялікія сумневы, што гэта слова існуе ўсё ж.
Браніраваць. Бранаваць/забранаваць - неяк зусім крыва. І ніводны слоўнік яго не дае.
Не падабаецца браніраваць - тады ўжо замаўляць.
Я ўчора нарэшце да Купалаўскага дайшла. Чорную панну Нясвіжа глядзелі.
Нават мой таўстаскуры муж пранікся.
Так што калі ёсць тут яшчэ недарэкі кшталту мяне, хто гэтага спектаклю не бачыў - раю.
Спрэс задавальненне.
І яшчэ прыйшла для сябе да высновы чарговы раз. Вось чапляе мяне тэма сярэднявечча. Музыка, атмасфера, подых гісторыі.
Маё.
Слухаю, гляджу - і растаю літаральна.
А вось народная творчасць пры ўсёй да яе павазе, разуменні, што гэта важна, цэнна, трэба - ніводнай струны ва мне не закранае...
Хачу на "Пана Тадэвуша" вельмі. http://www.svaboda.org/content/article/25233423.html
І не разумею - ці то у мяне не атрымліваецца, ці квіткоў на люты няма ..... Хто-нібудзь можа замаўляў праз і-нет квіткі на гэты спектакль?
Берта, дык з квіткамі ў Купалаўскі праблема па азначэнні. Там неяк трэба момант злавіць, каб праз інтэрнет іх купіць.
А Пан Тадэвуш - прым'ерны спектакль, тут ужо сам Бог загадаў. (дарэчы, беларускі эквівалент гэтаму выразу не падкажаце? )
Хачу запрасіць вас выказаць сваю думку ў маёй тэмцы пра беларускі гумар - нягледзячы на тое, што многія адмаўляюць яго існаванне! Прабачце за офф i памылкi, калі што. http://semeistvo.by/forum/showthread...23#post8632523
5 чэрвеня завершылiся здымкi дакументальнага фiльму “Рана ў серцы. Мiхал Клеафас Агiнскi”. Праз вусны экспэртаў у кадры, а таксама з голасу за кадрам глядач можа даведацца пра рознай ступенi вядомасьцi факты з жыцьця М.Кл.Агiнскага. Аповед iлюструецца пастановачнымi эпiзодамi, у некаторых зь якiх, дарэчы, задзейнiчаны i ўдзельнiкi нашага праекту.
Як адзначыла рэжысэрка фiльму Анастасiя Мiрашнiчэнка: “Спадзяюся, што гэтая праца, якая прайшла праз маё сэрца, абудзiць сапраўдную цiкавасьць да асобы князя Мiхала Клеафаса з боку буйных удзельнiкаў кiнаiндустрыi, вынiкам чаго зьявiцца новы ўжо мастацкi праект, прымеркаваны да 2015 году – 250-х угодкаў нашага выбiтнага земляка”.
Дыскi з новым фiльмам Белвiдэацэнтр плянуе выдаць увосень.
Ну а тут ёсьць мажлiвасьць убачыць тызэр-трэйлер:
Хачу запрасіць вас выказаць сваю думку ў маёй тэмцы пра беларускі гумар - нягледзячы на тое, што многія адмаўляюць яго існаванне! Прабачце за офф i памылкi, калі што. http://semeistvo.by/forum/showthread...23#post8632523
не ведаю дакладна, дзе спытацца, напішу тут)) мо ёсьць тут людзі, у каго лацінка ўсталёвана ў моўнай раскладцы(любая мова, дзе ёсьць гачэкі і інш значкі). Як вы іх ставіце? Толькі праз устаўку сімбаляў, ці можна неяк па-простаму?
падобна, што не.(
Ужо колькі я спрабавала - так і не здолела.
А табе нашто?
Хочаш лацінку трэніраваць?
Бо калі тое-сёе разава напісаць трэба, то можна канвэртарам лацінкі на слоўнік орг скарыстацца.
Ці на гугл-перакладчыку адпаведны сімвал націснуць.
Я табе болей скажу. Гэтыя сімвалы не заўжды распазнаюцца.
Прыкладам, я хацела на электроннай пошце імя лацінкай прапісаць.
Прычым тупа скапіявала ў чэла з такой жа літарай з гачыкам, як мне патрэбная.
І што ты думаеш?
Яго імя чытае. А маё не.(
Фіг яго ведае, у чым рэч.
А ў іх таксама дыякрытыкі ёсць?
Не звяртала ўвагі.
І таму, атрымліваецца, што проста дадаць літоўскую раскладку не дапамагае?
Вона як...
Прыкольна.
Значыць, нашыя кампутары, якія на тэрыторыі Беларусі, па змоўчанні сімваламі для беларускай мовы "забяспечваюць"? Так атрымліваецца?
А іншымі, для іншых моваў - не.
Цікава, слухай. Не задумвалася.
ў і ' ідуць замест рускіх літар. А там жа ёсьць гэтыя літары ў "нармальным" напісаньні і ёсьць з "рысачкамі". Я думала, можа ёсьць хітрасьць. Ну як з вялікай літарай - зажымаеш Shift - і атрымліваеш вялікую літару замест маленькай.
На данном сайте используются файлы cookie, чтобы персонализировать контент и сохранить Ваш вход в систему, если Вы зарегистрируетесь.
Продолжая использовать этот сайт, Вы соглашаетесь на использование наших файлов cookie.