Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, :)

мы з katia-ka, проста са словаўтварэннем разбіраемся.)
Цікавасці дзеля. Ну я прынамсі.)

Проста была неяк размова пра гэта, пра корані гэтыя. Таму я і сказала і напісала.
Сама б не прыдумала дакладна такога.))))

О! Прачытала спасылку, пазл у маёй галаве сышоуся)))
:)

проста са словаўтварэннем разбіраемся.)
Паразбіралася.
Немажлівае такое словаўтварэнне ў дадзеным выпадку ўсё ж.
Нягледзячы на тое, што словы і могуць запазычвацца цалкам каранямі.
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=8639402&postcount=2013
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
я так и не выбралась на "Мову...". Но я не оставляю эту мысль!
Падумала, можа вас зацікавіць наступнае.
Калі вы не прыхільнік вялікіх колькасцяў людзей і вас вабяць не медыаперсоны, а мажлівасць паспрабаваць пакамунікаваць па-беларуску ў невялікай кампаніі аднадумцаў, ёсць так званы клуб красамоўства "ПраМова".
Ён працуе на сядзібе ТБМ (таварыства бел. мовы) на Захарава. (але наўпрост з ТБМ не звязаны. Проста карыстае тамтэйшую тэрыторыю)
Ідэя там абсалютна тая ж, што і ў "Мовы ці кавы". Толькі пачала рэалізоўвацца нашмат раней і не раскручвалася СМІ.
Зрэшты, ідэя сама па сабе не новая. Запазычаная. У ангельскамоўных клубаў.
Выглядае так: збіраюцца людзі, сярод іх ёсць тыя, хто прамаўляе невялікія, загадзя падрыхтваныя тэксты на абраную тэму. Потым гэтым прамоўцам іншыя прысутныя задаюць пытанні па тэме іх прамоваў. Ёсць "настаўнік", які ў канцы выпраўляе моўныя памылкі, ёсць "чалавек з гадзіннікам", які сочыць за рэгламентам. (на прамовы і пытанні адводзіцца пэўны час). Ёсць таксама час для так званых спантаных прамоў, калі кожны прысутны мае мажлівасць адказаць экспромтам на падрыхтаваныя адным з удзельнікаў невялікія пытанні.
Такім чынам, на сустрэчы задзейнічаюцца ўсе. Ну...ці амаль усе. У сэнсе - прымусу няма.) Усё па жаданні.)

Я калісьці пачынала з гэтага клуба.
Атмасфера камерная і вельмі душэўная.
Чалавек 10-12 збіраецца. Зрэдку болей.
З рознай ступенню валодання мовай. Удзельнікам заўжды радыя.)

Калі цікава, паспрабуйце. :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Клуб "ПраМова"
Сустрэчы праходзяць штосераду з 18:45 да 20:00.
г. Менск, вул. Румянцава, 13
http://www.tbm-mova.by/events_204.html


І яшчэ хачу запытацца: вось "калі ласка" - гэта ў любых выпадках ўжываецца?
:)
Вы глядзіце ў корань.)))
Этымалагічна "калі ласка" - гэта просьба.
Адпаведна, да месца гэты выраз якраз там, дзе просяць.
Для падзяк ён не характэрны.
Дзякуюць у залежнасці ад сітуацыі выразамі на здароўе, няма за што і падобнае.
Але гэта, калі чапляцца.)
 

k_ja_ra

Well-known member
Ух ты!
Нават Савбелія на тэму шыльдаў беларускай лацінкай адпісалася.)
І...нішто сабе, я б сказала.)
Дастаткова ўцямна і аргументавана.
Так што... раю да прачытання.) Хоць і па-руску.)
http://www.sb.by/post/158970/
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, я, напэўна, чагосьці не ведаю...
але хто гаварыў пра пераклад?
Пераклад чаго і куды?
Гаворка заўжды вялася пра перадачу нашых назваў літарамі лацінскага алфавіту.

Ну і што да мяне, то асабіста я і гаварыла пра адпаведнасць міжнародным нормам і ўласнаму заканадаўству. :)

п.с. ваша спасылка ў суседняй тэме не пераканала вас у правільнасці беларускіх рашэнняў у частцы назваў? ;)
Так, нам далёка да ідэалу і каб быць паслядоўнымі, трэба не абмяжоўвацца метро.
І тым не менш. Пачатак ёсць. Пачатак правільны.
І дай Бог каб гэтым не скончылася.
Бо тутэйшыя пачвары, якіх язык не паварочваецца беларусамі назваць, у асобе часткі кіраўнікоў нашага горада працягваюць лабіраваць змяненні ў законе аб тапонімах на карысць рускамоўных назваў, прапануючы зруйнаваць гэтым самым шматгадовую працу спецыялістаў у напрамку ўпарадкавання нашай тапанімічнай сістэмы.
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, ды Бог з ім, адкуль.
Я проста ніяк не ўцямлю што пераклалі.))) І галоўнае, куды.) Ну праўда.)
Пераклалі на ангелькую, але крывую, ці што?
Ці куды пераклалі?
Ці з рускай на беларускую?
То бок народ супраць таго, што па-беларуску напісана, быў, а не супраць лацінкі, ці што?

Я, праўда, заблыталася.)

Я-то думала, што народу варыянт лацінкі не падабаецца. Маўляў, Кастрычніцкаджа.
А, аказваецца, рэч у іншым чымсьці, так?
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, :)
Так і застаюся я з невысветленым пытаннем.)


Дарэчы, я ўжо згадвала неяк...
Вам раскажу.)
Мы, калі ў Варне летась былі, я звярнула ўвагу на надпісы на тамтэйшай мапе.
Балгары, як вядома, маюць кірылічны алфавіт, як і мы. А надпісы былі лацінскія. Але не ангельскія, і не нямецкія, а вельмі падобныя да чэска-польска-славацкіх хутчэй.
Я ж тэмай цікаўлюся.) Таму маю ўвагу гэта і прыцягнула.
Дык вось як разумею, і як тут потым дзяўчаты абазнаныя пацвердзілі, гэта і была балгарская лацінка.)
Так што...мы цалкам сабе ў трэндзе тут.)
Гэта нармальная практыка.
А што нязвыкла...дык да добрага хутка прывыкаеш.))))
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, :)
А... То значыць, рэч усё ж у тым, што надпісы па-беларуску.) А не ў лацінцы зусім, так?
Гэта я не пра вас асабіста, а ўвогуле.
Вы згодная з маёй думкай?
А лацініца - чыста нагода, каб прычапіцца. Правільна?
Беларусаў нервуюць надпісы, на ўласнай мове зробленыя. Вось у чым рэч. Але прызнацца ж у гэтым некамільфо, таму будзем замежнікаў напаўграматных у якасці экспертаў запрашаць і з Кастрычнікаджа кпіць.

Вось дзе сабака пакапаўся, аказваецца...
Я толькі цяпер сутнасць праблемы ўцяміла....
 

k_ja_ra

Well-known member
для таго, каб зразумець, на якой мове яны напісаныя, трэба гэтую мову ведаць.
Я і кажу.
Не ў лацініцы праблема. А ў тым, што а) кірыліцай па-беларуску напісана (а не па-руску) і б) што з беларускай у лацінку транслітаравана. (а не з рускай)
Лацініца, як такая, тут справа 25-я.
І "дж" замест "я", каб усё па-руску было, нікога б не кранала.

Але, што важна, усё пад соўсам клопату аб замежніках пададзена. Якім складана, маўляў, будзе.:)))
М-да...нашу б вынаходлівасць ды ў станоўчае рэчышча...
 

k_ja_ra

Well-known member
Я нам бы спачатку ёю авалодаць, а ўжо потым цешыцца роднай лацінцы.
А паралельна не? :)
Хіба адно другому замінае? )

Але ў чымсьці вы маеце рацыю, безумоўна.
Прыхільнікам вывучэння ангельскай за конт беларускай радавацца беларускай лацінцы аб'ектыўна складана. Тут і кірылічная беларуская раздражняе...

=====

Дарэчы, вось для тых, хто за замежнікаў пераймаецца, навіна:
Назвы станцый у метро з 20 красавіка будуць абвяшчаць па-беларуску і па-англійску

Цікава, якія тут у іх будуць прэтэнзіі? :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Новае - добра забытае старое, як высвятляецца.)
Так што...на цалкам сабе законных падставах можна слова карыстаць.)))

 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Гвалт з нацыянальнай тапаніміі — небяскрыўдная забава

Змены ўносяцца па даручэнні Савета Міністраў Беларусі. Цяпер праект змяненняў знаходзіцца ў Дзяржкамітэце па маёмасці.

Летась спроба ўнесці змены ў заканадаўства ўжо рабілася. Тады прапанавалі варыянт наўпростага перакладу беларускіх тапонімаў на рускую мову. Тады Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Савеце Міністраў поўным складам прагаласавала супраць.

Ужо ў трэці раз дзяржаўныя мужы робяць замах на нашу тапанімію — нацыянальную гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа.

А спадчына ж гэтая незвычайная, гукавая, мова роднай зямлі, у ёй увасоблена шматвекавая духоўная практыка, увесь жыццёвы вопыт народа-стваральніка. Вось такая спадчына, у якой жыве Дух і Розум, Гонар і Слава нашых крэўных продкаў, перакрэсліваецца, асуджаецца на небыццё. Балюча і горка быць сведкай падобнай расправы.

Але хто б ні стаяў за намерамі ўнесці змены ў Закон аб геаграфічных найменнях, ён відавочна не ўсведамляе элементарнай ісціны — чые назвы паселішчаў, таго і зямля. Ці задумваліся нашыя міністры, чаму так паспешліва пераафармляюцца беларускія тапонімы на іншамоўны лад на тых тэрыторыях, якія дасталіся ад нас палякам, расіянам, украінцам, літоўцам? Давайце кінем позірк на Беласточчыну, Віленшчыну. Ці знойдзем мы там на сённяшні дзень хоць бы адну назву, якая б сведчыла пра сваё беларускае паходжанне? Гісторыя забываецца, а перайначаная форма тапоніма траціць сваю ідэнтычнасць і становіцца сталай тэрытарыяльнай адзнакай іншага этнасу. Мой знаёмы маскоўскі прафесар, зусім лаяльны да беларусаў і Беларусі, вельмі здзівіўся, калі аднойчы пачуў, што літоўскі Вільнюс — гэта былы беларускі горад Вільня.

У савецкую эпоху Беларусь была ў складзе Савецкага Саюза, і тады намі распараджаліся, як хацелі. У выніку амаль палова тапонімаў не прачытвалася, згубіла сваю арыгінальную форму, многія назвы былі скажоныя да непазнавальнасці, не мелі адзінага напісання, тапанімію літаральна запаланілі арфаграфічныя, граматычныя і фактычныя памылкі. А колькі страт і блытаніны нанесла бяздумнае перайменаванне нашых спрадвечных назваў! Вось гэтае смецце на працягу больш за 10 гадоў давялося разграбаць менавіта тым вучоным, якіх ідэолаг Ігар Карпенка абазваў бязмозглымі. Зараз нашая дзяржава прызнаецца незалежнай. То навошта ж яе абязлічваць, зноў вяртацца ў той страшэнны хаос?!

Выкараненне нацыянальнай тапаніміі — небяскрыўдная забава, яна мае яскравую палітычную афарбоўку, ад яе патыхае здрадай нацыянальных інтарэсаў. Хіба мы ўжо саспелі да таго, каб аддаць апошні кавалак зямлі пад чужы пратэктарат? Ні адна нацыя не ў праве пагарджаць сваімі духоўнымі каштоўнасцямі, калі яна жадае заставацца нацыяй.


Ад Рэдакцыі
Звароты па гэтым пытанні могуць прыкладна наступнымі:

Просім не ўносіць зменаў у законы «Аб мовах» і «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў», якія дазволяць даваць назвы геаграфічным аб'ектам не выключна на беларускай мове, як цяпер, але і на рускай. У выпадку прыняцця змен, у Беларусі могуць масава з'явіцца вуліцы «Страіцеляў», «Жалезнадарожная». Гэта будзе дыскрэдытаваць нашу нацыю, гэта недастойна. Назвы геаграфічных аб'ектаў павінны давацца выключна на беларускай мове, каб не было хаосу.

Звароты варта кіраваць у наступныя інстанцыі.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці, зав. Чырвоназоркавы, 12, Мінск, 220005,

info@gki.gov.by

Савет міністраў РБ, прэм’ер-міністру Мясніковічу Міхаілу Уладзіміравічу, вул. Савецкая 9, 220010

mail@government.by

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вул. Кірава, д. 43, г. Мінск

http://president.gov.by/by/obrascheniya-by/


Дзяўчаты, не праходзьце міма, клск. Пішыце.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, гэта той выпадак, калі фраза "вакол ворагі" - не пусты гук і мае прамы і рэальны сэнс.((((

Калі гэтыя змены прымуць, распрацаваную і ўзгодненую ААН сістэму транслітэрацыі можна будзе засунуць сабе ў адно месца, прабачце.((((


на Change. org петыцыі няма?
няма, відаць.
Хаця...мажліва, закідаць лістамі - нават эфектыўней.
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, вы глядзіце, каб "рускія па духу" (с) не зладзілі петыцыю ў падтрымку зменаў.(
А лісты пісаць, мо, і палянуюцца.

Прабачце, няма сілаў гэтае манкурцтва бачыць.(((((
Бяссілле поўнае.((((
 

k_ja_ra

Well-known member
Атрымала першы адказ:
Ваше электронное обращение, поступившее в Администрацию Президента Республики Беларусь, направлено Секретариату Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь с поручением сообщить Вам о результатах рассмотрения.

Заместитель начальника главного управления по работе с обращениями граждан и юридических лиц К.Г.Поболь

Прашу заўважыць, што "еслі і в Моссовете" (с) парушаюць Закон аб зваротах грамадзян, то насамрэч, чаго чакаць ад шапікаў "Белсаюздруку".(((

Хочацца крыві, па шчырасці. Вось толькі як?
 

Nulka

Member
k_ja_ra,
напішы мне ў прыват, калі цікава як. Мой хасбэнд, думаю, з задавальненнем возьмецца.
цёці ў Белсаюздруку, дарэчы, па галаве далі. а цёця ў шапіку з таго часу, дарэчы. спраўна ўсё як мае быць прадае.
 

k_ja_ra

Well-known member
Nulka, нулачка!!!!
А я толькі пра цябе думала.)))
І думала, як цябе лепей вычапіць: тут ці не дзетках.)
Так, так! напішу!
 

Igra

БЫТИЕ
Рускія па духу так і чакаюць,каб нашкодзіць...
Без лайна на вентылятар нельга ж добраю справу рабіць...мдя
 

k_ja_ra

Well-known member
Рускія па духу так і чакаюць,каб нашкодзіць...
Такі так.
Тыя, хто энны раз мегаідэю трасянкі ў назвах прапіхвае - яны хто?
"Рускія па духу", са знакам якасці да таго ж.

п.с. Гэта не вентылятар. Гэта Беларусь, дзетка. (с) (

====

О. Адказ Савета міністраў.)
Ваш электронны зварот, якi паступiў у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, накiраваны для разгляду ў Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi i Мiнiстэрства адукацыi.
Начальнiк аддзела па рабоце са зваротамi
грамадзян i юрыдычных асоб Апаратy

Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь А.П.Коўшар

Адзінае, няясна, пры чым тут Міністэрства адукацыі? :blink:
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху