Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, вось і правільна. Кампутару, які беларускую раскладку не падтрымлівае, месца толькі ў сметніцы. :) (я пра твой стары) :)
 

k_ja_ra

Well-known member
откуда мне знать? По мне, что "по-москальски", что "па-расейску" имеют негативный оттенок. Я лично так воспринимаю.

П.К.Панамарэнка (быў такі кіраўнік БССР) пісаў у Маскву (спасылку не дам, наўрад ці знайду, але факт як бы вядомы): "гэтыя беларусы слова "гадавіна" прыдумалі. Небяспечная справа! Гэта ж ад слова "гад"!"
У тыя гады паэтаў прымушалі вершы перарабляць - каб словы, якія як расейскія не гучалі, ці хаця б падобнымі да іх не былі, замяняць на менавіта такія. А калі не вельмі згодныя былі - дык краты тут як тут...

Яшчэ так, для інфармацыі, тое, што ў адной мове "потравіны", у іншай "прадукты харчавання")))

Я да чаго? Не трэба ўсё ў кучу... Вы так успрымаеце... Паспрабуйце інакш пачуць..

Яшчэ раз тлумачу. Ёсць 2 розныя мовы. У кожнай з іх свае адметнасці. Адна не павінна быць калькаю другой. Адпаведна не трэба асацыяцыі ў адной мове пераносіць на другую...

Когда я говорю по-русски, а не говорю расейцы, расейкая и т.д. Соглашусь, пожалуй, что для традации русского языка расейцы , тем более москали звучат обидно...

Але калі я размаўляю па-беларуску, дазвольце, калі ласка, дайце права гэтай мове мець СВАЕ словы, якія значаць тое ці іншае... Дык вось у беларускай мове слова "расейкая" з'яўляецца адпаведнікам расейскага слова "русская". Слова не нясе ў сабе ніякай абразы і схаванага сэнсу... Крыўдзіцца на "расейскую" тое самае, што на "раша", "руссішь" і г.д.)))

Тое, што Вы свае асабістыя негатыўныя асацыяцыі несяце з адной мовы ў іншую, ІМХО, няправільна. Я згодна, Вам гэта, мажліва, нязвыкла чуць. Але гэта не ёсць праблемаю самога слова "расейскі", гэта ёсць праблемаю таго, што беларуская мова, на жаль, амаль знікла, намаганнямі ў тым ліку т.з. вялікага брата...

няправільна трэба
рускамоўны расе(і)йскамоўны
http://www.nn.by/2001/08/11.htm
Ну і спасылку на Белсат я Вам ужо давала....


Зараз што да "по-москальски" Лерунчык. Я таксама чытала адказ Лерунчык, які яна потым, як разумею, выдаліла. І дарэчы, правільна зрабіла. Гаворка там ішла пра нейкі акцэнт , які яна нібыта апошнім часам часта чуе паўсюль. Акцэнт, які на яе думку родам з Масквы, маскоўскай гаворкі (скарачэнне канчаткаў: Паш, Маш, Наташ, "чё", "а нічё" і штосьці кшталту таго). Дык вось паводле тэрміналогіі Лерунчык такая штучная гаворка, якую яна чуе (адзінае, я, прыкладам, нават не ўяўляю, дзе яна яе чуе. Бо я таксама па горадзе хаджу, транспартам грамадскім езджу, але чую якраз зусім іншае) і завецца "по-москальски". І вось тут, пагаджуся, гучыць негатыўнае адценне, тым больш што Лерунчык ужывае гэтае слова якраз "в русском языке".

Таму, робячы выснову, сцвярджаю, што паміж беларускім "па-расейску" і русским "по-москальски" нічога агульнага няма блізка...

Я вельмі разлічваю на Вашае разуменне гэтага пытання.)))

І яшчэ раз асабіста ад сябе. Я не ўкладаю ў словы "расейскі" і "расеец" ніякага адмоўнага сэнсу, як і абсалютная большасць беларускамоўных беларусаў.))) За астатніх не адказная...
 
Последнее редактирование:

Zoryana

Well-known member
Кьяра, можно я по-русски?:)


Таму, робячы выснову, сцвярджаю, што паміж беларускім "па-расейску" і русским "по-москальски" нічога агульнага няма блізка...
Если следовать вашей логике, то
- по-москальски - действительно обидно, так нехорошие украинцы хороших русских (россиян) называют из националистических сображений;
- па-расейску - очень даже нормально, так радушные белорусы испокон веку говорят о русских чужеземцах, то есть это только историческая традиция - ничего более.
Если честно, я особой разницы не вижу и не чувствую. Хотя и ссылки разные читала, но - ощущение некого негативно-окрашенного в этих словах не исчезает. А как известно, "разум ошибается, а сердце - никогда" (с).
Вот как бы вы реагировали, если бы собеседник с завидной периодичностью использовал с беседах с вами выражение "по-бульбашски", к примеру? Даже если это выражение "откристаллизовалось" в разговорной практике, то оно, я думаю, не радовало бы ваш слух, согласитесь. Ну, это мое мнение, может быть я и ошибаюсь. Но мне неприятно слышать "по-москальски" и "па-расейску", "расеец" и т.д.
 

k_ja_ra

Well-known member
"по-бульбашски"
Зоряна, гэта розныя рэчы. Вы не хочаце мяне пачуць. Я гэтага слова ў слоўніках не сустракала, у адрозненне ад "расейскі" . Расейцы працягваюць зваць нашу краіну Белоруссией ва ўсіх літаральна крыніцах. Нам цяпер ёй вайну абвясціць? )) Па мне - хай завуць, як хочуць. Мне важна, як называю сваю краіну я і мае суайчыннікі.))

Што да ўкраінцаў - па-першае, я не абазнаная ва ўкраінскай мове. Па-другое, калі яны кажуць нават і маскалі па-украінску - гэта, магчыма, нармальна. Але зноў жа я не валодаю інфармацыяй пра іхныя моўныя адметнасці. А калі по-русскі - то так, не вельмі ветліва, бо по-русскі "маскаль" не кажуць...
 

Patricia

Well-known member
паэтаў прымушалі вершы перарабляць - каб словы, якія як расейскія не гучалі, ці хаця б падобнымі да іх не былі, замяняць на менавіта такія
а зараз назіраецца супрацьлеглы працэс: дэрусізацыя. беларуская мова любым шляхам хоча пазбавіцца русізмаў. на самой справе, шляхоў два: новатворы (накшалт "расейскай мовы") альбо запазычанні ці калькі з іншых моваў (украінскай, польскай, ангельскай, французскай). таму і з'явіліся апошнім часам "валізкі", "цытрыны", "амбасады", "фатэлі"...
я - руская. і "расейская мова" гучыць для мяне як абраза. беларусы таксама абражаюцца на "Белоруссия" ці "Biélorussie" и патрабуюць на ўсіх узроўнях, каб краіна называлася правільна. і толькі ААН падтрымлівае іх ў гэтым жаданні
 

k_ja_ra

Well-known member
а зараз назіраецца супрацьлеглы працэс
Часткова Вы маеце рацыю,paulette. Але з цягам часу (я спадзяюся), калі мова насамрэч будзе існаваць ў рэальным жыцці, а не на паперы, усё ўраўнаважыцца. :)

Асабіста я не супраць і запазычанняў, і наватвораў і нават русізмаў, калі яны мову ўзбагачаюць, а не збядняюць і не пазбаўляюць сваіх асабістых адметнасцяў...

Бо давялося чуць меркаванне аднаго, скажам так, даследчыка, які адмаўляе любыя запазычанні ў прынцыпе, нават словы з лацінскімі каранямі, якія ўжо сталі часткаю любой мовы, не толькі беларускай... З такою пазіцыю я таксама не згодна...


беларусы таксама абражаюцца на "Белоруссия"
Я не крыўджуся, мне ўсё адно, праўда. Мне нават будзе ўсё адно, калі бульбяш стане ў расейскай мове афіцыўнай назвай беларуса. Гэта ІХНАЯ справа, разумееце, дзяўчаты? Нам бы са сваімі разабрацца...))) Але гэта маё меркаванне.

Як разумею я, расейскі - гэта не наватвор. Калі высветліцца, што я (і яшчэ вялікая колькасць людзей, якія па-беларуску размаўляюць) памыляюся, я буду карыстацца "слушным" варыянтам. Я хутка вучуся...
)))))
І вось калі чытаеш нейкую тэму, тым больш цікавую табе, ёсць патрэба (у мяне, за ўсіх не скажу) бачыць тэкст, як мінімум, зручным для чытання.
*
а давайте разделім тему на "как это правильно по-русски" и по-белорусски. мне читать так, как есть сейчас, очень тяжело.
Из серии "Найди отличия"?


Проста я заўважыла дзіўную падобнасцьў цытуемых рэпліках
Зоряна, яшчэ наконт гэтага хацела Вам адказаць. Я разумею, пра што Вы наконт падобнасці...:) Але тут іншая справа, не знаходзіце? Там, пра што пісала я, сітуацыя была цалкам ідэнтычная, літаральна адзін у адзін. А тут... Я б не стала ўсё ж непісьменнасць, ляноту коскі з кропкамі паставіць, незважанне на элементарныя нормы правапісу з правам на беларускай мове пісаць параўноўваць і ў адзін шэраг ставіць...
 
Последнее редактирование:

Skimen

Active member
Кьяра, у нас была рэформа беларускай мовы? Адкуль гэтыя словы: клясыка, па-расейску...
Калi здаваць цэнтралізаванае тэставанне на ўступах, як пicаць?
I як Вы ставiцiся да напiсання бел. слоў латiнiцай, бачыў такiя кнiгi?
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
у нас была рэформа беларускай мовы?
І не адна. :)
Адкуль гэтыя словы: клясыка, па-расейску...
Якраз з дарэфармаванай мовы. :)
I як Вы ставiцiся да напiсання бел. слоў латiнiцай
Вельмі станоўча :) Хацела б засвоіць. Але тады мяне з сямейства ўжо дакладна "папросяць". :)
Калi здаваць централизованнае тэставанне на ўступах, як пicаць?
Цяпер ужо нават выкладчыкі не ведаюць, як.. :( Меркаванне наконт таго, што чарговая рэформа зрабіла нас яшчэ больш непісьменнымі, ёсць агульнапрызнаным, і сярод беларусістаў у першую чаргу.

гэта ўжо пурызм
Згодна. )) Але, ведаеце, нейкая частка яго можа і патрэбная, не? Я нават не пра беларускую цяпер. Вось мне (гэта толькі маё меркаванне) не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок", "пролангировать договор", "окей" ("ок" на пісьме прымаю, дзеля кароткасці) і інш... Мне падаюцца такія рэчы залішнімі, і мову (любую) яны адназначна не ўпрыгожваюць...)))
 

Skimen

Active member
І не адна. :)
Якраз з дарэфармаванай мовы. :)
Пра рэмормы ведаю)
Думаў, что гэтыя правiла зноў зацверджаны неяк афiцыйна)
А класiкi (Я.Колас, Я.Купала, У.Караткевiч i iншыя) бел. мовы ужывалi словы: этэр, кулюары, фізіялёгія...?
 

Marisol

Active member
не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок"
Адсочваць кірмаш?
Вельмі станоўча
+1000
Лацініца ўвогуле прыгажэйшая за кірыліцу, на мой погляд.

Кьяра, нам тэрмінова трэба сабрацца, бо надта ж шмат пытанняў:))) пабалбатаць пра хмарачосы:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Думаў, что гэтыя правiла зноў зацверджаны неяк афiцыйна
На жаль не.

А класiкi (Я.Колас, Я.Купала, У.Караткевiч i iншыя) бел. мовы ужывалi словы: этэр, кулюары, фізіялёгія...?
Класікаў перапісвалі пасля кожнай рэформы...)))


Адсочваць кірмаш?
Сачыць за рынкам, даследаваць рынак. :) На кірмаш пайду, як сустрэцца дамовімся, за прысмакамі. :)

нам тэрмінова трэба сабрацца
Згодна. Хачу. :)

Лацініца ўвогуле прыгажэйшая за кірыліцу
я катэгорыю "прыгажосць" і ў дачыненні да мовы, і ў дачыненні да кірыліцы-лацініцы не разглядаю. Першую не абіраюць. Другое - пытанне зручнасці. І было б цудоўна, каб лацініцу прызналі. Лягчэй бы было з Еўропай камунікаваць.:)

Удакладню. Лацініца беларуская ёсць прызнанай, як ведаю. На розных мапах цяпер згодна з ёю назвы пішуцца. Таксама пажадана згодна з ёю і свае імёны -прозвішчы у пашпарце пісаць.
Я пра тое, што было б здорава, каб лацініца ў прынцыпе ў якасці паўсядзённай формы напісання выкарыстоўвалася і прызнанай была...
 
Последнее редактирование:

Patricia

Well-known member
Я нават не пра беларускую цяпер. Вось мне (гэта толькі маё меркаванне) не падбаюцца выразы такога кшталту: "мониторить рынок", "пролангировать договор", "окей" ("ок" на пісьме прымаю, дзеля кароткасці) і інш... Мне падаюцца такія рэчы залішнімі, і мову (любую) яны адназначна не ўпрыгожваюць...)))
так. вось прыкладам французы маюць спецыяльныя камісіі па словаўтварэнні. і падчас у іх такія трапныя словы атрымоўваюцца! але патрэбны час, каб людзі прнялі новы варыянт, каб яго пачалі ўжываць у газетах і на ТБ. і толькі потым слова трапляе ў слоўнікі.
мне пашасціла быць на семінары прэзідэнта французскай асацыяцыі, якая займаецца развіццём французскай дзелавой лексікі. ён вельмі цікавіўся праблемай запызычанасцяў у бел. мове і быў прыемна ўражаны, што ў нас адмаўляюцца ад міжнародных тэрмінаў, ствараўчы свае, кшалт "сеціва" ці "адсоткі". ягоная асацыяцыя не толькі аднаўляе французскую тэрміналогію, але запрашае ўсе мовы далучыцца да гэтай плыні. на іхнім сайце нават ёсць слоўнік на 53 мовах (беларуская стала 50-ай, я сама брала ўдзел). можаце пацікавіцца
http://apfa.asso.fr/
 

Мята

New member
Максім Багдановіч быў захоплены Беларуссю, і падчас свайго наведвання нашай краіны ён пабываў у Музеі рэчаў беларускай старажытнасці (магчыма не вельмі дакладна ўзнавіла назву). Там ён убачыў слуцкія паясы, яны яго вельмі ўразілі. Выйшаўшы з гэтага музея, пад уплывам убачанага, у яго уяўленні ўзнікла карціна, што менавіта паясы ткалі прыгонныя дзяўчаты. Вось пасля наведвання гэтага музея і на аснове ўласных уяўленняў Максім Багдановіч і напісаў верш.
Такую гісторыю напісання гэтага верша я дзесьці чытала.
 

k_ja_ra

Well-known member
ствараўчы свае, кшалт "сеціва" ці "адсоткі".
Ага. Вось толькі "наверсе" аддаюць перавагу таму, каб тыя адсоткі не заўважаць, працэнты ж там больш даспадобы. У апошнім слоўніку, дарэчы рэкамендаваным у якасці "першай крыніцы" для школ, не тое што адсотак, аловак з крамаю адсутнічаюць... (дакладней, не даюцца гэтыя словы як пераклад з расейскай (с русского) )...А Вы кажаце...
А адсотак - не наватвор, ён яшчэ ў слоўніку 1928г быў. :)

Падобным да Францыі шляхам у дачыненні да сваёй мовы, як ведаю, ідзе Чэхія.)))

А наогул, дзякуй,paulette, Вам за апошні допіс.)))

Мята, далучайцеся. :) Нашая тэма - хоць маленькі але крочак "да сябе"... Праўда? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Мята, мне-та за што? :) Я пабалбатаць (пагатоў па-беларуску) заўжды рада. Абы суразмоўца быў. :)
 

Мята

New member
Кьяра, я даволі свабодна магу размаўляць на беларускай мове, размаўляю часта, але не пастаянна. Парою бывае даволі прыемна пачуць родную мову, шкада, што карыстацца беларускай мовай не жадаюць беларусы
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху