Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
А я сёння злавіла сябе на тым, што ўпершыню машынальна (аўтаматычна, не задумваючыся) адказала па-беларуску на просьбу .. (не важна якую ў прынцыпе). Бо размаўляць-та я размаўляю, але калі знянацку ў мяне штосьці спытаць (не дома, натуральна, недзе. І па-расейску (по-русски :) ) натуральна) я звычайна ці адразу аналізую сітуацыю наконт таго, ці варта па-беларуску адказаць, ці проста аўтаматычна па-расейску. А тут...... прагрэс, аднак. :)

карыстацца беларускай мовай не жадаюць беларусы

Мята, я цяпер разумею, чаму так адбываецца... Яны проста не ведаюць, чаго сябе пазбаўляюць... Гэта як, прыкладам, не дай Божа, у чалавека дзяцей няма, і ён так, пераймаецца на гэты конт, але, каб ён насамрэч мог адчуць, што значыць дзіця - ён бы проста рукі з гора на сябе наклаў... А так, не ведае, і проста шкадуе... (выбачайце, калі раптам бальную тэму закранула....)
 

fasolinka

Active member
А я сёння злавіла сябе на тым, што ўпершыню машынальна (аўтаматычна, не задумваючыся) адказала па-беларуску на просьбу ..
так, прагрэс. я пакуль яшчэ таксама вучуся) да аутаматызму не дайшло, нажаль
 

Patricia

Well-known member
Кьяра, fasolinka, а думаеце вы на якой мове? я па-беларуску проста так размаўляць не магу. я перакладаю. разумею, канешне, усё. але думаць па-беларуску не магу. (па-французску магу)
 

k_ja_ra

Well-known member
я пакуль яшчэ таксама вучуся
Ага! Такі вучуся? Здорава! Рада за цябе! :)

а думаеце вы на якой мове?

paulette, я нават не ведаю... Але тое, што не перакладаю ўвесь час - гэта дакладна. Асобныя словы - так, падбіраю. (памылкі раблю, гэта ж ясна). Але на пэўныя тэмы (шэптам: форумскія) магу размаўляць амаль без праблем наогул. Праўда. :)
 

Jahenka

влюбленная в мир
але думаць па-беларуску не магу.
справа звычки, на мой погляд. Я вунь ангельскую ведаю куды як горш за беларускую - а у еуропе праз кольки дзен пачынаю на ёй думаць, няма ж куды дзявацца, перакладаць марудна вельми - тормазам выглядаеш :))). Так и тут :) Я адно только лаяцца не умею ни на якай акрамя расейскай :)))

(прабачце дзяучаты, недзе згубила бел. раскладку)
 

Marisol

Active member
У мяне ўжо гадоў 10, мусіць, звычка: калі еду на працу, думаю па-беларуску, калі еду дадому - па-ангельску. Добра дапамагае не забыцца, бо аднаго чытання не хапае, а паразмаўляць часам і няма з кім.
 

k_ja_ra

Well-known member
недзе згубила бел. раскладку
А пасля чытання першага паведамлення ў гэтай тэме, не знайшлася? :) Там адразу пасля карцінкі з гарбатаю... :)

калі еду дадому - па-ангельску.
Добрая звычка...А я сваю нямецкую згубіла...Баюся, канчаткова...
 

Jahenka

влюбленная в мир
А пасля чытання першага паведамлення ў гэтай тэме, не знайшлася? Там адразу пасля карцінкі з гарбатаю...
я ведаю як паставіць :))) проста была, а тут мабыць муж нешта з кампом рабіў ды выдаліў, ці мо я сама выпадкова, і тыцкаю-тыцкаю - не ўключаецца :) А напісаць за ўжо хочацца :))) Вось уключыла.
 

Jahenka

влюбленная в мир
У мяне ўжо гадоў 10, мусіць, звычка: калі еду на працу, думаю па-беларуску, калі еду дадому - па-ангельску.
ну ты сапраўды як шклянка :))) а я як еду - дык усе думаю каб мне ДАІ не трапілася :)))
 

Marisol

Active member
Jahenka, і ты з намі! тэрмінова трэба расседжвацца:)))
а я як еду - дык усе думаю каб мне ДАІ не трапілася
Дык я ж на грамадзкім транспарце:))) трэба неяк абстрагавацца ад навакольнай рэчаіснасці:)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Проста няма матывавання. Як з'явіцца, так і пачнеш думаць.
Мажліва... Я проста якіх моваў толькі не вучыла... А цяпер, як ТНП ажно 4 ведаю: расейская вусна, расейская пісьмова, беларуская - вусна, беларуская - пісьмова.. :)

А наконт матывацыі - згодна. Няма яе, як няма і неабходнасці гэтую матывацыю сабе фармуляваць... А ведала няблага, дарэчы не толькі нямецкую...

трэба неяк абстрагавацца ад навакольнай рэчаіснасці
+1. :)
 

fasolinka

Active member
Кьяра, fasolinka, а думаеце вы на якой мове? я па-беларуску проста так размаўляць не магу. я перакладаю. разумею, канешне, усё. але думаць па-беларуску не магу. (па-французску магу)
я хутка перастрайваюся: расейская - беларуская - ангельская. Якую чытаю цi на якой актыуна размауляю некалькi гадзiн, на той пачынаю думаць. Вельмi добра у гэтай сувязi дапамагае (мне) класiчная лiтаратура на арыгiнальнай мове + аудыякнiгi, якiя я слухаю падчас дарогi на работу i з работы у грамадскiм транспарце)
 

Вишенка

волшебница
Таксама пажадана згодна з ёю і свае імёны -прозвішчы у пашпарце пісаць.
Замежнікі потым прачытаць не могуць.

У мяне ўжо гадоў 10, мусіць, звычка: калі еду на працу, думаю па-беларуску, калі еду дадому - па-ангельску. Добра дапамагае не забыцца
...куды менавіта еду :))) А ўвогуле, цікава. Трэба паспрабаваць :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Замежнікі потым прачытаць не могуць.
А як яны палякаў-славакаў чытаюць? )))

У мяне ў пашпарце, калі што, французскі варыянт транскрыпцыі стаіць, з расейскай. У мужа - ангельскі з беларускай. У дзяцей - ангельскі з расейскай. Такім чынам ва ўсіх розныя як быццам прозвішчы... Не ведаю нават, як нас за мяжу пускаюць. :)

якiя я слухаю падчас дарогi на работу i з работы
Адчуваю, што прыйдзецца такі і мне нейкую тэхніку набыць...:). Хаця ўсё жыццё не разумела, як можна ездзіць і штосьці (тым больш музыку) бясконца слухаць... Я так цішыню люблю...
 

Шона

New member
А што, у кагосьці ў пашпарце не па-беларуску імя і прозвішча запісаны? Не сустракала...
А я нават і не заўважаю, калі ў думках з адной мовы на другую пераключаюся... То па-руску, то па-беларуску думаю, то на мясцовым дыялекце... Што ў галаве робіцца...:crazy:
 

k_ja_ra

Well-known member
Шона, на адной старонцы праз слэш па-беларуску і па-расейску. На другой - лацініцай. І там транкрыпцыя можа быць напісана як заўгодна.
 

Вишенка

волшебница
А як яны палякаў-славакаў чытаюць? )))
Пра палякаў і славакаў не ведаю, а аб імя Siarhej, напрыклад, шмат хто язык зламаў. Ведаю па тых дзецях, што ездзілі за мяжу ў сем'і - многія не пазнавалі сваё імя з вуснаў замежнікаў. Асабіста мне не падабаецца пісаць імёны такім чынам, бо праз фанетычны прынцып пісьма імя можа стаць зусім непадобным да сваіх еўрапейскіх "братоў". (ну, гэта мае замарочкі, не спрачаюся :))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху