имя-как-имя, я з табою згодна. Ты ўсё правільна пішаш. Але тут пытанне прыярытэтаў. Гэта першае. Мой на сёння - валоданне мовай, хай сабе на шкоду колькасці тых, хто разумее мяне. І нават я б сказала не разумее, а
хоча разумець...
Ці я занадта добра пра сябе думаю, ці па маіх назіраннях, тыя, хто мне быў цікавы (і спадзяюся, каму цікава была я) мае допісы чытаюць. Хтосьці, і гэта ясна, не чытае, але мажліва, ён і раней не чытаў? Я ж не ведаю дакладна...)))
разважаць і нешта абмяркоўваць на мое, якой ў дастатковай ступені не валодаеш
Нават спрабаваць не варта? А раптам атрымаецца? Ну размаўляем жа мы тут, не? І не скажу, што зусім у выглядзе: "так - не".
Вось мне наша тэма нашмат цікавейшая за многія іншыя... І рэч не толькі ў мове . У людзях, якія тут бываюць, пытаннях, якія закранаюцца, і так, у разважаннях...
І чым больш мы будзем спрабаваць - тым лепей будзе атрымлівацца...
А такія ўдзельнікі, як ты, у вялікай пашане. А ты ўсё баішся. Ці лянуешся?

Не крыўдуй.
Я ж пісала - мне не замінае
Ты хітруеш. Я не пра тое пыталася... Па тваіх адчуваннях, у прынцыпе, я моцна змянілася ў сваіх допісах адносна таго часу, калі па-расейску пісала? Ну тое, што бядней пакуль стыль выглядае - гэта хутчэй за ўсё ясна. Але ў астатнім? Стала нецікава? Пасыл змяніўся, настрой, форма падачы і г.д.?
Вось ты асабіста адчуваеш "мяне" ранейшую ў допісах цяпер, ці не? Мне цікава, праўда.
Хаця, мажліва, складанае пытанне... Не факт жа, што ты неяк і па-расейску адчувала. Так?
