Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Marisol

Active member
вось, мне сказали, што па-беларуску я пішу не цікава
Мне здаецца, што пэўная частка людзей не ўспрымае беларускую мову ў прынцыпе, нават калі на ёй размаўляе прыемны для наваколля чалавек. І там ужо не значна, як ты размаўляеш, цікава ці не.
 
k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, ну я ж маю права пачытаць? Распавядзі, у якой тэме. Абяцаю не лезці. :)

пэўная частка людзей не ўспрымаюць беларускую мову ў прынцыпе,
Я б сказала іначай. Ствараюць , часам свядома, заслону: я не хачу, не магу, не падабаецца. Справа часу, лічу... І мазгоў.
 
Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, да не сакрэт "Между нами женщинами" Про многодетность

Кьяра, з іншага боку яны маюць на гэта права. Могуць не ўспрымаць ці не намагацца ўспрымаць. (не гаворачу ўжо пра якасць пастоў маіх ці ўвогуле). Вось і што рабіць?
 
Marisol

Active member
Ствараюць , часам свядома, заслону: я не хачу, не магу, не падабаецца.
Мабыць, і так, я не ведаю дакладна.
У маёй сяброўкі была настаўніца французкага, вельмі разумная і інтэлігентная жанчына, але яна лічыла, што размаўляць па-беларуску - калгас і маветон:)))
 
k_ja_ra

Well-known member
Танюша_, я такі напісала там. Спадзяюся, нікога не зачапіла. :)

Ильгрия, не, я выправілася. Урок не прайшоў дарма. :)
 
Вишенка

волшебница
А з дыска спампоўваецца, ці там моцная "абарона" ? Бо знайці , мне здаецца, у продажы не магчыма- быў малы тыраж ды і даўно...
не змагла я скапіраваць... :(
А чаму не атрымліваецца спампаваць з інэту?
вось тут, напрыклад
http://bymusic.net/music/zmicier-vajciuszkievicz/калыханкі-спі-мая-кветачка/
 
k_ja_ra

Well-known member
Вось і што рабіць?
Танюша, тут рэч вось у чым... Табе гэта патрэбна? Вось табе? Калі так, астатняе - часовыя цяжкасці. Калі сумневы - я б не мучалася.

У маёй сяброўкі была настаўніца французкага, вельмі разумная і інтэлігентная жанчына, але яна лічыла, што размаўляць па-беларуску - калгас і маветон
Я і на форуме такіх ведаю... І што? А я лічу, што сёння валодаць мовай - модна, прэстыжна і "калгас" = ёй не валодаць. Вось і хто з нас мае рацыю? Я ведаю, хто. Дакладна. :)
 
Ильгрия

New member
не змагла я скапіраваць...
Добра ахоўваюць аўтарскія правы )))
А чаму не атрымліваецца спампаваць з інэту?
Не ведаю, выбівае вон з таго сайту, на які спасылка ( "ссылка" по русс., як будзе, так ці не?) папрашу калегу у яе інтэрнэт больш хуткі і яна "майстар" спампоўваць, а я не вельмі, нават на падмайстра не цягну ...

Цікавая думка прагучала ў той тэме " воспрінімаю белорусскій язык, как трасянку"...Вось цікаваааа...А як жа тады польскі, украінскі? Гэта ж ,таксама, трасянка. Культурныя людзі не паважаюць мову краіны , у якой жывуць...Сумна.
 
Ильгрия

New member
Я прабачаюся, а расейская (наша, беларуская, за Расею не скажу) - не трасянка? Цэлая "граматность" якраз пра тое...
+100500

Мне , на прыклад, сорамна, што я "згубіла" сваю мову..А калісь даволі добра валодала ....І дзецям сваім не перадала, а цяпер па трошкі , маім рускамоўным, прывіваю, але ж цяяжка ідзе, вельмі цяжка.
 
Последнее редактирование:

Шона

New member
Колькі гадоў таму працавала я ў звычайнай школе настаўнікам гісторыі і урокі па гісторыі Беларусі дазвалялі мне тады падтрымліваць жывую мову, размаўляць..
Вось і мой брат-гісторык сумуе па тых часах, калі гісторыя Беларусі па-беларуску выкладалася. Калі ён цяпер спрабуе асобныя тэмы даваць па-бел., дзеці "ведаюць свае правы" і абураюцца. Школа вясковая. Дзеці працэнтаў на 70 з украінскіх сем'яў.
 
Лапа

Well-known member
вось, мне сказали, што па-беларуску я пішу не цікава. Трэба рпопзважаць. Тым больш, што пакрыўдзіць мяне не намагаліся
вось я б не звяртала аніякой на гэта ўвагі. Дарэчы, каму здаецца, что вы пачалі пісаць дрэннаі безсенсова нядрэнна было б трошкі мову подвучыць. На самой справе Вашы выказвання на абодзвух мовах аднолькава разнастайныя і няпростыя у сенсе граматыкі.

Кьяра, з іншага боку яны маюць на гэта права. Могуць не ўспрымаць ці не намагацца ўспрымаць. (не гаворачу ўжо пра якасць пастоў маіх ці ўвогуле). Вось і што рабіць?
Даречы гэта ў іх патрэба звяртацца да Вас,Ю а не наадварот. Таму бачу гэтае пытанне з іх боку - што ж нам рабіць, чалавек цікавы, а мы яго не разумеем. А нічога не рабіць, мову вучыць, а не спрабавать вучыць другога як яму жыць
 
Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, а я не ведаю.
1. я не ўпэўнена, што добра размаўляю. Вучыцца да, патрэбна, але як?
2. я люблю размаўляць з рознымі людзьмі. І мне шкада, што яны не хочуць размаўляць са мной таму, што не разумеюць мяне, і тым больш таму, што мае пасты сталі не цікавымі.
 
Лапа

Well-known member
1. я не ўпэўнена, што добра размаўляю. Вучыцца да, патрэбна, але як?
і? Вам зрабілі заўвагу людзі, якія маюць рацыю казать, што, ведаеце, не вельмі добра Вы размаўляеце, Вам бы павучыцца? Ці Вам зрабілі заўвагу тыя, хто самі ня ведаюць, як яно добра, а як дрэнна размаўляць на мове

2. я люблю размаўляць з рознымі людзьмі. І мне шкада, што яны не хочуць размаўляць са мной таму, што не разумеюць мяне, і тым больш таму, што мае пасты сталі не цікавымі.
Часам я сустракаю людзей, якія звяртаюцца да мяне толькі на беларускай мове. Мне не вельмі легка перайсці на беларускую, таму я адказваю па-руску. І аніякіх цяжкасцей. Мы паважаем адзен аднога тым, что не робім заўвагі наконт мовы. Калі б я зусім не разумела, да я паправсіла бы казать па-руску, а остатніх выпадках лічу, што гэта проста бзык гэтых людзей.

Танюша_, калі цікавіць меркаванне настаўніка: раней Вы пісалі горш, зараз усё лепш і лепш...У нейкай тэме (здаецца, пра дзіцячыя садкі) тыдняў колькі таму я аж не магла-так хацелася памылкі выправіць (адно толькі слова дзіцяці замест дзіця ў назоўным склоне чаго варта!!!). Апошнім часам чытаю ВАС, а не Вашу мову, калі Вы мяне разумееце...Так што можаце прыдумаць новы подпіс!
 
Marisol

Active member
Я і на форуме такіх ведаю... І што?
Нічога. На мой погляд, калі не падабаецца, хай не чытаюць, на форуме ёсць цудоўная рэч - ігнараванне. Націсні, і больш не ўбачыш:)))
Хаця, шчыра кажучы, палова форума ўвогуле не ведае не толькі беларускай, але і расейскай мовы:)))
 
Ильгрия

New member
Вось і мой брат-гісторык сумуе па тых часах, калі гісторыя Беларусі па-беларуску выкладалася. Калі ён цяпер спрабуе асобныя тэмы даваць па-бел., дзеці "ведаюць свае правы" і абураюцца. Школа вясковая. Дзеці працэнтаў на 70 з украінскіх сем'яў.

Я ужо не працую у школе больш за 5 год...Спадзявалася , што гэта "дурка"( выбачайце) прайшла...Сумна, не хачу, каб мае дзеці родную гісторыю па-расеску ( ва ўіх сэнсах!) вывучалі...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху