Танюша, ведаю, што надакучыла табе сваімі "вумнымі" разважаннямі, але...яшчэ што хацела...
На мой погляд, чыесьці заўвагі, словы, меркаванні чапляюць нас толькі тады, калі яны нашым уласным думкам сугучны.... Думаю, ты сама недзе ў сабе адчуваеш нейкія сумневы, што, дарэчы, абсалютна нармальна.))) Я б сказала, што не так важна, на якой мове ты пішаш, важна, што ты пры гэтым думаеш.
Вось глядзі (Вішанька, прабач), Вішанька піша па-расейску на форуме. І што? Гэта штосьці мяняе? Калі ты сама адчуваеш , што ТАБЕ трэба пісаць па-расейску - пішы. І наадварот. ТАБЕ трэба менавіта па-беларуску, значыць так таму і быць.
Што да тваіх допісаў, прынамсі ў тых тэмах, дзе мы з табою сустракаемся, ІМХО, яны заўжды маюць сэнс (у адрозненне ад многіх іншых допісаў на сямействе), нясуць у сабе твае думкі, вымушаюць задумацца. А мова...у рэшце рэшт:
"Калі цябе мучыць смага, якая табе справа да формы збана?" (усходняя мудрасць)
І яшчэ пра суразмоўцаў... Ведаеш, мне б хацелася, каб ты менш ілюзіяў мела на гэты конт... На мой погляд, чалавек, які прэтэндуе на пэўны ўзровень адукаванасці, выхаванасці і г.д., як мінімум, здольны ўсведамляць, што "я не ведаю, не разумею і мне не падабаецца не раўно дрэнна, дурната і нават бачыць не хачу"...
"Это не нравится мне" . - "Почему?" -"Я не дорос до этого". - ответил ли так когда-нибудь хоть один человек? ( Ф.Ницше)
А, і на галоўнае ўсё забываюся! Ты ж пра лекцыю АБАВЯЗКОВА нам тут напішы (калі, што, як). А то асобныя экземпляры

могуць і прапусціць, нават ВК чытаючы.