Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
пару год таму чула,што дзесьци у Сухарава сбиралися ствараць беларускамоуную групу у дзицячым садку..атрымалася? иснуюць у тым напрамку садки альбо групы?
Атрымалася, але падрабязнасці не ведаю. Вось тут можна пачытаць ці спытаць http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1377
 

k_ja_ra

Well-known member
цікава як пішацца той ніцшэ па-беларуску?
Можна самому, думаю, перакласці, бо сумняваюся, што пераклад беларускі ёсць. Я не рызыкую. :)

prosto_kat, ты там зарэгістравана? Я ўжо Бог ведае колькі не магу зарэгістравацца. Зручней бы было. Там праблема нйкая - не атрымліваецца.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, мяне сама рэгістрацыя цікавіць. Каб уваходзіць пад сваім лагінам.
 

Лапа

Well-known member
Анестезия,яна існуе, в гэтым годзе у 565 садку. Мая знаемая туды сына водзіць
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, там такая фігня, прабач. Лагін існуе, а пароля няма. То бок, калі я рэгістравалася, "прызначыць пароль" - такога радочка нават не было. А каб увайсці - пароль патрэбны. А дзе яго ўзяць, нікому не ясна. Я ўжо і ліст па зваротнай сувязі дасылала. Нуль. То бок замовы робяцца - на эл. скрыню інфа ідзе. А ўвайсці не магу.))

А калі спрабую зноўку рэгістравацца, піша: такі лагін ужо існуе. То бок я ёсць і мяне няма адначасова. :derisive:
 

Marisol

Active member
Кьяра, трэба зарэгістравацца пад другім лагінам:)))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, :tease:

Дзяўчаты, можна я ўсё ж прапаную сёе-тое?

1) загадзя прабачаюся, але, калі можна, хаця б паміж сабою давайце не ўжываць выразаў: пісаць на мове, казаць на мове, перайсці на мову. Я бы прапанавала варыянт "па-беларуску" . Ну неяк не па-людску гучыць, а? Не мая праўда?

2) займеннікі сябе-сабе, цябе-табе. СЯбе, цЯбе адказваюць на пытанне "каго?" (родны і вінавальны склоны), у астатніх выпадках (давальны і месны, пытанні каму? кім?) - сАбе, тАбе.
Я сама сЯбе (каго?) не ведаю
Я дала сАбе (каму?) слова
Я ўдзячна тАбе і г.д.

3) Выраз на самОй (тады ўжо на сАмай) справе лепш наогул не ўжываць. Ён ёсць штучным для беларускай мовы. Правільна: папраўдзе, напраўду, сапраўды, насамрэч.

А наогул, я ўжо давала спасылкі на тыповыя памылкі, цікава, праўда. Хочаце, магу паўтарыць? :)

)))))))))))))
Дзяўчаты, у сваю чаргу пытанне.

Давальны склон назоўнікаў "суразмоўца", "вядоўца" ?
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Катерина, а мяне, бачыш, заклініла...))) У незалежнасці ад рода?
 

Мята

New member
Кьяра, назоўнікі суразмоўца і вядоўца агульнага роду. Калі яны будуць абазначаць асоб мужцынскага полу, то будзе канчатак , а калі жаночага, то . Здаецца, што так :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Калі яны будуць абазначаць асоб мужцынскага полу, то будзе канчатак -у, а калі жаночага, то -ы. Здаецца, што так

Мята, у тым і рэч, што і мне менавіта так, але менавіта "здаецца", а мне ж дакладна трэба. :)

У незалежнасці ад рода?

Калі яны будуць абазначаць асоб мужцынскага полу,

Я гэта і мела на ўвазе. З тэрміналогіяй у мяне так сабе... :)
 

Мята

New member
Кьяра, што такі канчатак будзе ў м.р., я ўпэўнена, а вось у жаночым крыху сумняваюся, але зусім крыху :)
 

Мята

New member
Кьяра, значыць агульнымі намаганнымі дасягнулі пэўнага выніку :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху