Мята,
)))))))))))))))
Не ўтрымалася.
Учора ў ТБМ узяла газету "Наша слова" (яна прапануецца там бясплатна). Нумар 49, прысвечаны збольшага М.Багдановічу.
Цытую: "У віленскай калекцыі збіральніка нацыянальных каштоўнасцей Максім Багдановіч упершыню ўбачыў не толькі рэдкія манускрыпты далёкіх часоў, але і залатыя слуцкія паясы. Тут паэт пачуў і захапляльную гісторыю іх ткацтва. Свае ўражанні і неадольнае зачараванне мастацкай вартасцю адмысловых
паясоў слуцкіх ткачых паэт спрасаваў ва ўпругія радкі верша пад назвай "Слуцкія ткачыхі"
п.с.арфаграфія і інш. цалкам захаваная. Падкрэслена мною.)))
А вы кажаце... Вось і думай, ці то друкарня так набрала: ткачых замест ткачоў, ці...ну карацей кажучы ці... (Дарэчы, хтосьці ведае, што гэта за слова такое - "спрасаваў"? Я - не, гугл - таксама.)