Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
"наизусть", але "на памяць"
У расейскай мове - так. "Наизусть" і "на память".

У беларускай "наізусть" няма, яго адпаведнік менавіта "напамяць", разам. У мяне нават сумневаў наконт гэтага не было...

А вось дзе былі, і ёсць . Якраз, папраўдзе, насамрэч, наўрад ці і падобныя.
Але, як мне падаецца, бел мова ў гэтым сэнсе больш гібкая, ці што...Яна смялей дазаваляе словазлучэннем са значэннем прыслоўя ім жа і рабіцца, што адбіваецца на правапісе.(пішам разам)

Прыкладам, той жа выраз "по правде" (дарэчы, мо ўжо памыляюся? і па-расейску так не кажуць?), ці "как раз" і ў расейскай ёсць. Значэнне тое ж, што і ў беларускай, але пішацца асобна.

Ну гэта я так, сваю версію прапаную... Бо пытанне правапісу такога кшталту прыслоўяў мяне ўжо даўно турбавала. :)
 

Вишенка

волшебница
Кьяра, я кажу, як нас вучылі ў школе. Але зараз палезла ў слоўнік - там "на памяць" і "напамяць". Пішы, як хочаш :) Пачакаем адказу экспертаў :)
 

Ильгрия

New member
Спадарыні мае, даражэнькія) Дазвольце, я першая павіншую вас з надыходзячым Новым годам( бо, мабыць, потым магу не дабрацца да інтэрнэту.

Хай спраўдзяцца вашы мары і надзеі, хай будзе здароўе і лад ў вашых сем'ях. І проста -хай будзе добры год!

Так павялося мiж людзей —
Год пачынаецца з надзей...
Што Новы — ён не будзе горшы,
Што на патрэбы — будуць грошы,
Што нас — здароўе не пакiне
I ўсё лiхое недзе згiне,
Што запануе згода ў свеце
I на пацеху будуць дзецi...
Калi змянiць яго не ў стане,
Душу начальства не дастане
Ды i другiя лайдакi...
Што не разлюбяць сваякi.
Што будзе хлеб!
I ранкам — кава,
Што будзе час да нас ласкавым:
Не ляжа глыбаю на плечы.
I будзе што зварыць у печы.
I будзе гурт, каб тое з’есцi.
I будзе кут усiм iм сесцi.
I будзе келiх. I вiно...
Каб прагучала тут наноў:
Хай Новы год не будзе горшы,
Хай на патрэбы будуць грошы...
(I... верш — спачатку пачынай,
змянiўшы «што...» на заклiк «хай!»)

З мальбой — да Бога — ад людзей:
Год пачынаецца з надзей...

( аўтар- Валянціна Доўнар)

Са святам!
 

Goldenflow

Well-known member
Але зараз палезла ў слоўнік - там "на памяць" і "напамяць". Пішы, як хочаш
... часам трудна адрозьніць прыслоўе ад назоўніка (акалічнасьць ад дапаўненьня). Гэта бывае ў тых разох, калі слова можа быць і дапаўненьнем, і акалічнасьцю, напр.: перапалохацца насьмерць (акалічнасьць) —убраньне на сьмерць (дапаўненьне), вучыць напамяць (акалічнасьць) —браць сабе на памяць (дапаўненьне).
 

Marisol

Active member
Сёння набыла ў кіёску Саюздруку дзве кнігі: http://www.main.lim.by/?p=624
Прыемна здзівіў кошт: першая 38460, другая 32040, а таксама якасць друку. Калі ўбачыце, купляйце, не пашкадуеце.
 

anty

New member
Ильгрия, цудоўны верш
дзякуй

я наўмысна заішла каб паглядзець можа хто па-беларуску напісаў віншаванне

Пакуль не знікнуць выразы : "я прынцыпова па-расейску" і "говорі нормально", сонейка не будзе. І хоць забіце мяне.)))
гвозди бы делать из этих людей (с) :))
 

k_ja_ra

Well-known member
гвозди бы делать из этих людей
:) Анці, выбачай, але пакуль так...

Солнцева, перабольшваеш.:) На шчасце, я далёка не адзіная і далёка не першая з тых, хто размаўляе па-беларуску. Проста я яшчэ толькі вучуся. І беларускай, і таму, як з ёй жыць. :)
Дзяк за прывітанне. І табе ад Зміцера.

Пачакаем адказу экспертаў
Шоне не пазайздросціш. :) :) :)
 

Вишенка

волшебница
... часам трудна адрозьніць прыслоўе ад назоўніка (акалічнасьць ад дапаўненьня). Гэта бывае ў тых разох, калі слова можа быць і дапаўненьнем, і акалічнасьцю, напр.: перапалохацца насьмерць (акалічнасьць) —убраньне на сьмерць (дапаўненьне), вучыць напамяць (акалічнасьць) —браць сабе на памяць (дапаўненьне).
Ну, акалічнасць ад дапаўнення я ўжо адрозню, што там :) Пры ўсёй маёй нелюбові да граматычных правілаў. Але я дакладна памятаю, што ў дзённіку мы пісалі "вывучыць верш на памяць"
 

k_ja_ra

Well-known member
У "чудоўным" слоўніку Булыкаў, рэкамендаваным у якасці дапаможніка для школ і складзеным ужо паводле апошняй рэформы (нашым дзецям у школе цэнтралізавана куплялі) - на памяць. Асобна.

Дурдом. У мяне адчуванне, што па-беларуску па азначэнні немажліва цалкам пісьменна пісаць... :(
 

Шона

New member
Шоне не пазайздросціш
Тааак, з'ездзіла да Дзеда Мароза... Прыехала, а тут...

Я за ўнармаваную мову. Падабаецца мне ці не падабаецца, а правілы павінны быць. Іначай у мове будзе тое ж, што ў краіне наогул... Таму я за НА ПАМЯЦЬ, БО ТАК ПРАВІЛЬНА!
Крыніцы: Рус-бел слоўнік (акадэмічнае выданне), Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.-Мн,2010.-С. 61.
Калі сваімі словамі чаму... Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўя спалучэнні назоўніка з прыназ.,калі наз-к захаваў склонавыя формы: да часу, на памяць, у пару, да душы...
 

k_ja_ra

Well-known member
Прыехала, а тут..
А тут гамон. :)

Шона, а што са слоўнікам імя-як-імя? Чаму там разам. (імя-як-імя, а там дакладна "наркамаўскае" выданне? Мо там пра "класічны правапіс" вядзецца?))

Шона, ведаеце, у дадзеным выпадку не істотна, за што мы, важна як правільна. (згодна з сучасным правапісам, вядома). Бо большасць з нас тут піша такі наркамаўкаю.

Дарэчы, калі цікава каму будзе, знайшла такую спасылачку:

Два стандарты беларускай літаратурнай мовы

http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy

Там наконт старшыні ў тым ліку:

а) Р. адз. м. р. неадушаўлёных назоўнікаў: пляну — плана, народу — народа, зьезду — з'езду 'спуск' і з'езда 'кангрэс', камітэту — камітэта (у тарашкевіцы больш паслядоўна уніфікаваныя канчаткі для назваў арганізацый і ўстаноў), назвы гарадоў і краін: з Менску, Гамбургу, Судану (але з Берліна, Кіева) — з Мінска, Гамбурга, Судана (і з Берліна, Кіева);

б) Т. скл. адз. Л. назоўнікі м. р. з канчаткамі -а/-я: з старшынём — з старшынёй, Скарынам — Скарынай;

в) М. скл. адз. л. назоўнікаў м. і н. р.: па тэлефоне — па тэлефону [21];

г) Р. скл. мн. л. назоўнікаў м. і н. р.: азёраў — азёр, магчымасьцяў — магчымасцей, друкарняў — друкарань, нормаў — норм, правілаў — правіл і правілаў, хаця старонак і старонкаў — старонак;

д) Т. скл. мн. л. некаторых множналіковых назоўнікаў: вачыма і вачмі — вачамі і вачыма, плячыма і плячмi — плячамi і плячыма;

е) Д. скл. мн. л. назоўнікаў м. і н. р.: палём, садом — палям, садам; М. скл. мн. л.: у палёх, садох — у палях, садах;

ж) Р. скл. адз. л. ж. р. ад'ектыўных часцін мовы: з тае першае беларускае кнігі — з той першай беларускай кнігі;

з) утварэнне найвышэйшай ступені прыметнікаў: сама багатага — самага багатага; замалы, заслабы — вельмі малы, вельмі слабы;

і) утварэнне прыналежных прыметнікаў: Вольжын і Вользін — Вольжын і Вольгін, апрача таго, у тарашкевіцы магчымасць ўтварэння пасесіваў большая: міністравы, суседаў, амбасадоравы;

к) утварэнне адзайменнікавых прыметнікаў: ягоны — яго, ейны — яе, іхні — іх, наскі — наш, свойскі — свой (хаця ў наркамаўцы выступае і свойскі, у асобных ідыёмах);

л) формы загаднага ладу мн. л. дзеясловаў: для 1 ас.: будзьма — будзем, чытайма — чытаем, устаньма — устанем (хаця факультатыўна ў падсавецкім стандарце форме на -ма/-мо дапушчальныя), для 2 ас.: бярэ́це — бяры́це, ідзе́це — ідзі́це; кладзе́це — кладзі́це;

м) формы дзеепрыметнікаў: у тарашкевіцы не выкарыстоўваюцца іншыя дзеепрыметнікі, апрача тых, што маюць суфіксы -н- ці -т-: вітаны — вітаемы, гнаны — ганімы, шуканы — шукаемы, аплатны — аплочваемы і аплачваемы, суперны — супернічаючы, кіроўны — кіруючы, (вечна) трывалыя каштоўнасьці — непраходзячыя цэннасці, наеты — наеўшыйся, затоены — затаіўшыйся, адбытыя — адбыўшыеся


=============
Нешта я не ўцямлю такі... Калі я , прыкладам, пішу "ягоны" - гэта ўжо памылка? Родны склон пасля адмаўлення таксама памылка?

Замала, адсотак, досвед? - гэта ўсё па-за правіламі?!..... Я ў шоку....
 
Последнее редактирование:

Шона

New member
Замала, адсотак, досвед? - гэта ўсё па-за правіламі?!....
Так.
Родны склон пасля адмаўлення таксама памылка
Гэта як? Штосьці ніяк не ўцямлю... Можна прыклад?

Шона, а што са слоўнікам імя-як-імя? Чаму там разам. (імя-як-імя, а там дакладна "наркамаўскае" выданне? Мо там пра "класічны правапіс" вядзецца?))
Нічога не магу сказаць. Слоўнік не бачыла. Аўтараў не ведаю. Насцярожвае год выдання-1994. Тады такое было... З моваю таксама. Вучылася ў гэты час-памятаю...
 

k_ja_ra

Well-known member
Сообщение от Кьяра
Замала, адсотак, досвед? - гэта ўсё па-за правіламі?!....
Так
Жах.

Можна прыклад?
не трывожыць твайго спакою — не трывожыць твой спакой.
)))))
А што наогул ёсць "ісцінай"? Ёсць нейкія пэўныя і поўныя слоўнікі, якія змяшчаюць у сабе ўсю безліч словаў? І калі там нейкага слова няма, то ўсё! не існуе яно ў прыродзе?
А тое, што гэтае слова ўжываецца абсалютнай бальшынёй тых, хто насамрэч размаўляе па-беларуску, а не "чытае са слоўнікам", нікога не цікавіць?
Мне здавалася, што цяпер усё ж ёсць тэндэнцыя вяртання і ўжывання нармальных беларускіх словаў, а не іх расейскіх аналагаў...Я магу пагадзіцца з наркамаўскім правапісам, але прызнаць разам з ім адсутнасць крамы, мапы і падобных - гэта ж проста бязглуздзіца нейкая...

А калі дзіця напіша ў дам. заданні адсотак, яму адзнаку знізяць? )))

Штосьці я з месяца, відаць, звалілася...
 

Шона

New member
А калі дзіця напіша ў дам. заданні адсотак, яму адзнаку знізяць? )))
Пакажыце мне дзіця, якое ведае слова адсотак, я па-настаўніцку яго расцалую.


не трывожыць твайго спакою
Гэта правільна
Штосьці я з месяца, відаць, звалілася...
Здаецца, не.:):):) Гэта я сябе так адчуваю, калі ВАшу тэмку пачытаю...:(
 

Coraline

Jones
А я нейкі наогул кагнітыўны дысананс :))) адчуваю ... Па-ўкраінску - вiдсоток, олiвець - звычайныя словы, я нават не думала, што у беларускай мове ёсць іншае слова для абазначэння "адсоткаў". Працэнт, ці што? А аловак - карандаш? Я ня здзейкуюся :))), мне праўда цікава.
 

Вишенка

волшебница
Ёсць нейкія пэўныя і поўныя слоўнікі, якія змяшчаюць у сабе ўсю безліч словаў? І калі там нейкага слова няма, то ўсё! не існуе яно ў прыродзе?
Супакойся! Няма такога слоўніка і быць не можа.
Я магу пагадзіцца з наркамаўскім правапісам, але прызнаць разам з ім адсутнасць крамы, мапы і падобных - гэта ж проста бязглуздзіца нейкая...
Мова жывая і ўвесь час змяняецца. Слоўнік толькі адлюстроўвае сітуацыю на пэўны момант. Цалкам можа быць, што ў наступным выданні будзе і крама, і асадка, і гарбата, і шмат чаго іншага. А чаю і ручкі - не будзе.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху