Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, ой, дзякуй табе вялікі, была б удзячная. )))

Мне тэрытарыяльна той, што на плошчы Свабоды, найбліжэйшы, ці Чырвоны, як варыянт. З тым, што на Залатой горцы, добрыя ўспаміны звязаныя, але не вельмі зручна мне туды..

Калі што і ў прыват можна, каб тэмку не засмечваць...Можа і лепей нават туды. Дзякуй.

Женщина дождя, о, дзякуй! Не бачыла твайго поста. :) Штодзень?

мне нават ня смешна- сумна толькі
А мне смешна, шчыра...:) Калі адукаваныя нібыта людзі пішуць адказы на звароты гугл-перакладчыкам, прычым не ўнікаючы ані крышачку ў сэнс...Прыкол. :)))
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, слухайце, ніхто не жадае на Браславы 7-12 жніўня паехаць адпачнуць?

Вось у такі домік (аграсядзібу ў сэнсе) http://braslavd.narod.ru/photoalbum8.html

Мы пралятаем з Украінай. Думаем, куды б на якое возера ў нас ламануцца. Гэтая сядзіба вышэй вольная на гэтыя даты. Але яна вялікая нам на 4-х. ( Неяк занадта.

Ці можа, калі якія кантакты доміка прыстойнага ці чагосьці падобнага ёсць, каб на тыдзень паехаць, падзеліцеся?

Была б удзячная....
 

Берта

В стране чудес....
Дзяўчаты, прывітанне!
Вярнуліся з адпачынку ў Латвіі і не смагла сцярпець каб тут не выказацца)))).
Хоць і былі там не ўпершыню, аднак зараз неяк па-новаму адкрылі для сябе гэтую краіну.

Як латышы стараюцца!!!! гэта проста цуд! Як яны імкнуцца як мага лепш прадставіць Латвію.
Заехалі па дарозе ў зусім маленькі гарадок і на вочы трапіўся інфа-цэнтр. Зайшлі. І літаральна адразу адчулі сябе самымі жаданымі гасцямі )))). Нам далі шэраг карт з фотаздымкамі і
аповядам, што менавіта можна паглядзець у іх мясцінах.
Усё надзвычай даступна і цікава. Так, што хочацца хутчэй ехаць і глядзець!!!
Ячшэ наведалі прыгожы горад Цэсіс. Зараз у ім каля 20 тыс. жыхароў, а некалі ён быў сталіцай Латвіі. Пазнаёміліся з сям’ёй і нам расказалі – пару год назад Цэсіс разам з Рыгай, Юрмалай і Ліепаяй падаваў заяўку каб звацца культурнай сталіцай Эўропы. Рыга і Юрмала маюць шмат грошай і таму паказалі менавіта грошы, а культуры амаль не. А Цэсіс хоць і не перамог у конкурсе, але эксперты адзначылі, што ягоная заяўка была надзвычай цікавая.
І вельмі прыкметна тое, што заяўка гэтая рабілася на энтузіязме, бо бюджэт быў самы маленькі ад іншых.
І ўвогуле жыхары Цесіса вельмі стараюцца штогод. У маі таксама без дзяржаўных сродкаў і толькі на энтузіязме моладзі праходзіць фэст сярэднявечча (там у Цэсісе файны замак захаваўся).
А ў сярэдзіне лета яшчэ адзін культурны фэст. Ма на яго трапілі і нам вельмі спадабалася! Шмат свежых ідэй там.
Можа, канешне, у мяне зараз усё на эмоцыях пасля вяртання….. Аднак так хочаццца нешта таксама рабіць для папулярызацыі нашай культуры.

Вось разважаю – ці дадуць адкрыць у Мінску прыватны інфа-цэнтр?.....
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Аднак так хочаццца нешта таксама рабіць для папулярызацыі нашай культуры.
Вось разважаю – ці дадуць адкрыць у Мінску прыватны інфа-цэнтр?.....
Берта, так цікава і прыемна вас чытаць. Таксама хочацца нешта зрабіць. :) Калі ідэі знойдуць выйсьце, з задавальненнем бы папрацавала з боку паліграфічнага дызайну.
 

Владимировна

ЖСК 905, д.22
Сення ý метро было вельмi непрыемна пачуць "грудных дзяцей бярыце на рукi" замест былога "немаýлят бярыце на рукi". Гэта было незразумела? Знiшчэнне мовы((
 

k_ja_ra

Well-known member
Гэта было незразумела?
Ну бачыце, значыць незразумела...Як незразумелыя і іншыя словы, якія ад расейскіх болей чым на адну літару адрозніваюцца....Таму ад іх лепей адмаўляцца...(((

Берта, дзякуй за расповед...
====

Дзевы, а я на свае вочы ў Браславе на Замкавай гары надпіс на памятнай дошцы лекару Станіславу Нарбуту на беларускай лацінцы бачыла. :) Прычым, сорамна нават прызнацца, прачытала, яшчэ падумала - глядзі ж як па-польску лёгка чытаецца (а я ў польскай не бельмеса). :))) А потым прыйшлі дадому, гаспадар даў брашурку пра гэта пачытаць...Адтуль і даведалася, што мова -та беларуская была...Во як...Уласную мову не пазнаем...:( А на тое, што там "ў" было, нават не зважаем...Бо і не чакаем, што такое мажліва ў прынцыпе..:(
 

k_ja_ra

Well-known member
Былі сёння ў Полацку. Была прыемна ўражаная. )) Як не дзіўна, у Полацку ёсць станоўчая тэндэнцыя "сябе" у шырокім сэнсе захоўваць. Адна вуліца Ефрасінні Полацкай чаго вартая...Літаральна нядаўна, год ці два таму праспект імя "непараўнальнага" К.Маркса (адна з цэнтральных і найпрыгажэйшых вуліц старога цэнтра) была перайменаваная ў праспект Ф.Скарыны. Уяўляеце?! :) Вуліца Леніна, на якой Сафійскі Сабор стаіць, была перайменавана ў Ніжне-Пакроўскую (відаць зразумелі, што Ленін з Саборам такі слаба стасуецца :))) )
Карацей, гуляючы па цэнтру і ўздоўж Зах. Дзвіны хоць крыху чагосьці чалавечага адчуваеш.))) Да таго ж там помнікі Ф.Скарыну, Ефр. Полацкай, Сімеону Полацкаму і ...літары "ў" :) . Ну і ў Полацку знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы, у гонар чаго стаіць адпаведны знак у выглядзе компаса.
 

Вложения

  • SAM_0233.JPG
    SAM_0233.JPG
    201.6 KB · Просмотры: 9
  • SAM_0222.JPG
    SAM_0222.JPG
    198.8 KB · Просмотры: 9
  • SAM_0226.JPG
    SAM_0226.JPG
    252.5 KB · Просмотры: 9
  • SAM_0230.JPG
    SAM_0230.JPG
    177.9 KB · Просмотры: 9
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Сёння глядзелі з дзецьмі мульцік "Гісторыя Беларусі за 5 хвілін". Калі ён толькі выйшаў, год таму, Валі(сын) яго бачыў. І тут на маё здзіўленне сын пачаў на памяць чытаць гэты рэчытатыў!!!!
 

Берта

В стране чудес....
Прывітанне )))
Зараз усе яшчэ ў раз'ездах і не вельмі аператыўна атрымліваецца пісаць на форуме.
katia-ka, вось вы пра паліграфію ўзгадалі..... а як вам падаецца - якога кшталту ўвогуле можна зрабіць ініцыятыву каб заахвоціць сваім, беларускім?
Пытанне, канешне, цягне амаль на доктарскую )))):biggrin: Разумею )))
Проста я пасля вяртання з Латвіі "даставала" знаёмых, блізкіх да сферы бел.турызму. Усё імкнулася праз размову з імі для сябе вырашыць - у якім накірунку рухацца.
Мяне ўпэўніваюць, што калі, напрыклад, рабіць інфа-цэнтр, то трэба вырашыць - для каго ён. Бо для сваіх, беларусаў, каб заахвоціць іх нацыянальным, трэба адны мэты ды сродкі і шляхі. А калі для замежных гасцей, то трохі з іншага боку падыходзіць да працы інфа-цэнтра....
А ўвогуле неяк скептычна ў маім асяроддзі ўспрынялі мой энтузіязм.... Няма веры.
Былі сёння ў чарговы раз у Нясвіжы. Ужо ён цалкам адкрыты. Маю на ўвазе ўсе ўнутраныя залы.
Ну што ж.... Выкажу сваё асабістае бачанне.
Калі сёння збіраліся ў паездку я вельмі спаздявалася, што зноў атрымаю недзе нават унікальныя ўражанні ад дотыку да сваёй гісторыі.
Справа ў тым, што некалі, гадоў так 8 ці 9 таму, я сама вазіла экскурсіі ў Нясвіж. Я вельмі любіла гэта рабіць, бо і фарны касцел і рэзідэнцыя Радзівілаў, і ратушная плошча, і былая настаўніцкая семінарыя, дзе вучыўся Колас, і слуцкая брама - гэта ўсё разам былі для мяне сапраўдныя, жывыя часткі гісторыі маёй краіны. Я надзвычай любіла радзівілаўскі палац, бо ён быў хоць і не адноўленым, але натуральным, нейкім жывым, у адрозненні ад замка ў Міры, над якім ужо тады моцна здзекваліся так званыя рэстаўратары........
На жаль вярнулася я сёння ў супярэчлівых пачуццях. Бо для мяне больш няма жывога палаца знакамітага роду. Ёсць фальшыўка.
Не, знешне, канешне, прыгожа. Як нам расказалі сёння, шмат турыстаў іншаземцаў і менавіта расіян, пасля наведвання нясвіжскага палаца мяняюць свой погляд на Беларусь. Бо у Нясвіжы бачна Эўропа, блізасць да заходняй архітэктуры. Аднак вельмі балюча разумець, што цяпер замак - фактычна навадел. І знешне і ўнутры мала што засталося ад сапраўдных уладальнікаў.
Мы шмат размаўлялі і прышлі да высновы, што няхай бы аднавілі нейкую частку замка, а другую ўсе ж не чапалі, каб можно было бачыць, як у сапраўднасці ўсе было. Шкада , што так ўсе.
Ну всь скажыца мне, навошта было на даху палаца рабіць акенцы, якіх не было там ніколі????? Згодна. Яны магчыма ўпрыгожваюць знешні выгляд. Але замак заўседы і так быў прыгожым. І без іх выдуманых акенчыкаў....
Ай.... шмат зараз магу пісаць. Канешне, гэта цалкам маі асабістыя ўражанні. І так мяне сёння закранула "карцінка", што надзвычай хацела выказацца тут.
Была бы цікава паслухаць. Як вам падаўся замак?
Для тых хто збіраецца ў бліжэйшы час - лепш выбірыце не вік-энд. Надзвычай многа народу. Цяжка ўсе добра разгледзіць ўнутры. Аднак, зараз там самыя запоўненыя залы. Бо на адкрыццё, каб было ня пуста, з розных беларускіх музеяў і фондаў прывезлі калекцыі. І калі сціхне шуміха ад адкрыцця, шмат экспанатаў увязуць, абратна адкуль яны і прыехалі.
Пасля нашага свежага падарожжа ў Латвію. параўнозвалі наш палац з іх замкамі. Адзначылі - у Эўропе у кожным замку заўседы есць некалькі супрацоўнікаў у адзенні старадаўніх часоў, і з даспехамі ці рэчамі старажытнасці. З супрацоўнікамі можна сфатаграфавацца, а дзеці звычайна бяруць у рукі даспехі. Цікава ж памацаць. У нас такіх жывых атрыбутаў замка мы не сустрэлі. А ў кожнай зале вялікімі літарамі па-руску было напісана - Руками не трогать.
У тых замках, дзе мы былі за межамі РБ, усюды можно было нешта зрабіцы рукамі. Ці малатком збіць манетку, ці сшыць сябе цацку, падобную на тую, якой забаўляліся дзеці сярэднявечча........ У Нясвіжы такога няма. І як нам сказалі не плануецца ў бліжэйшай перспектыве......Ну і ладна. Няхай бы персанал палаца хоць троху па-беларуску да па-англійску навучыўся. Хаця б гэтым пачала ганарыцца!
Кьяра, вы некалі пыталіся пра экскурсіі ў радзівілаўскім палацы па-беларуску. Калі вам яшчэ актуальна, напішыце мне ў ЛС. Дам тэлефон знаёмага. Бо афіцыйна экскурсію па-беларуску сярод экскурсаводаў палаца ніхто не праводзіць.
 

k_ja_ra

Well-known member
Зміцер Саўка: Дзяржава праявіла сваю беларускасць і стала на бок нормы.
Мовазнаўца каментуе вынікі канферэнцыі ААН, на якой беларуская лацінка была зацверджаная для транслітэрацыі геаграфічных назваў.


Еўрарадыё: Чаму цяпер ААН прыняла варыянт беларускай лацінкі, а не англійскай?

Зміцер Саўка: Трэба ўнесці пэўную яснасць – не было ніякага варыянту. Беларуская дзяржава не займалася гэтым пытаннем, і толькі ў 2000-м годзе беларускія ўлады звярнуліся да адпаведных міжнародных органаў. Беларускія навукоўцы падрыхтавалі адпаведны дакумент, і першы варыянт ужо разглядаўся ў 2000-м годзе. У 2007-м практычна гэты працэс падрыхтоўкі і скончыўся, унеслі нейкія ўдакладненні і вянцом гэтых дванаццацігадовых намаганняў стала апошняя ААНаўская пастанова, якая замацавала беларускую лацінку ў якасці адзінай лацінаграфічнай прэзентацыі для беларускіх назваў...

Гэта вельмі пазітыўны крок. Пра гэта трэба паведамляць штодня, каб нас пачулі іншыя органы, я маю на ўвазе Міністэрства ўнутраных справаў, якое да сённяшняга дня карыстаецца ў сваёй дзейнасці абсалютна іншымі дакументамі, якіх ніхто ніколі не ўхваляў, якія не праходзілі ніякай экспертнай ацэнкі, паходжанне якіх проста невядомае.

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/zmitser-...ayu-belaruskasts-i-stala-na-baku-normy-115337
 

Берта

В стране чудес....
Калісьці пісала пра роднасныя словы у беларускай і літоўскай мовах.
Зараз абяцаныя прыклады.
Канешне, не ўсе словы гучаць аднолькава. Аднак, калі глядзець на карані словаў, бачна падабенства.
arbata (літ.) - харбата (бел.)
kava (літ.) - кава (бел.)
stoti - стаяць
praszyti - прасіць
cukrus - цукар
szwiesa - свет
eiti - ісці
rupinti - рупіцца, клапаціцца
dwaras - двор
akmuo - камень (корань akm -км-кам) kamień (лацініца)
biegti - бяжаць -biażać
diena - дзень - dzień
varszke - тварог альбо вяршкі
pragaras - пекла. На першы погляд тут няма роднаснага. Але pragaras ад нашага гарэць (hareć - лацініца) - а потым ужо стала абазначаць пекла.
kalba - мова -балбатаць, балбатун bałbatać, bałbatun
ranka - рука
galwa - галава - haława
saule - сонца - sonca
raudonas - rudy - czyrwony - чырвоны
pirsztas - pierst - palec - палец
pinigai - pieniądze (polsk) пінёндзы - hroszy - грошы
akis - вочы - корань ak - наша вока
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
katia-ka, вось вы пра паліграфію ўзгадалі..... а як вам падаецца - якога кшталту ўвогуле можна зрабіць ініцыятыву каб заахвоціць сваім, беларускім?
Пытанне, канешне, цягне амаль на доктарскую )))) Разумею ))
Ну вось, вы самі ўсё разумееце))

то трэба вырашыць - для каго ён
і самі ж і адказваеце)))
А калі сур'ёзна - паліграфія - гэта ж толькі сродак. Трэба разумець, што і для чаго мы хацім зрабіць.
Я вось зараз маю намер зрабіць для сабе фатакнігу, дзе была б Літва маімі вачамі. З маімі запісамі, нашымі фатаздымкамі, невялікімі інтэрнет-артыкуламі, якія маюць дачыненьне да нашых вандровак. Такая альтэрнатыва звычайным фатаальбомам. Думаю, што гэта будзе ня толькі "успамін", але, можа, і заахвоціць какого-небудзь з маіх сяброў папіць кавы на вуліцы Пілес ці адпачыць ад мітусьні ў Зарасаі.... :)

Дзяўчаты! А давайце наладзім вандроўкі по Беларусі ў верасні...
З задавальненьнем... Пытаньне ў транспарце(як для нас)

Кьяра, дзякуй. Але апошні абзац там ўсе ж такі сумны((
Я не думаю, што ў 2012-м факт прыняцця з боку ААН гэтага дакумента штосьці зменіць. На жаль, нашы ўлады мала азіраюцца на міжнародную супольнасць і на міжнародныя нормы. Таму залішняга аптымізму я не меў бы.
Але хочацца верыць, што "нешта будзе" :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Пытаньне ў транспарце(як для нас)
Дык гэта ж арганізаваныя экскурсіі, не? Транспарт фірмы...

Але апошні абзац там ўсе ж такі сумны
Дык я і не чакаю ўжо, што нашыя "разумнікі" што добрае зробяць...Па мне надзвычай важны сам факт таго, што ААН нашую лацінку як адзіны правільны варыянт замацавала...Гэта хаця б дзеля будучыні...Як па мне...

===
Дзевы-каталікі, скарыстаюся момантам...Скажыце пліз, Преображеніе Господне (рас)- гэта Перамяненне Пана будзе, не?

Прынамсі ў Крэве так было каменнем каля касцёлу выкладзена...Калі я ўжо не блытаю чаго...
 

Allissia

Member
Берта, цiкаулюся, адкуль вы ведаеце лiтоускую мову?:) Вы яе недзе вывучалi?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху