Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Што гэта бел.лацинка??
Каротка. Бел. мова мае 3 варыянты алфавіту: кірыліца, найбольш распаўсюджаная, лацінка і арабскі алфавіт. Так-так, нават арабскі, найменш вядомы з 3-х.
Для даведкі: 2 алфавіта мае, прыкладам, сербская мова, дзе яны амаль аднолькава распаўсюджаныя. Абодва варыянты вывучаюць у школе, на абодвух выдаюцца кнігі і г.д.

Бел. лацінка несправядліва ігнаруецца афіцыйнай беларусістыкай. З'яўленне яе звязанае з тым, што лацінская мова раней была абавязковай для вывучэння ў школах. То бок лацінкай умелі карыстацца не горш за кірыліцу. Дырэчы многія бел словы маюць паходжанне менавіта з лацінскай мовы, калі параўноўваць аналагічныя словы ў расейскай мове.

Пра імбрык вялося вышэй, таксама параўнаем, прыкладам, акуляры і очкі. :)

Б.Тарашкевіч - аўтар першай бел граматыкі выдаў яе ў абодвух варыянтах: кірылічным і лацінкай.

Але па вядомых прычынах, даць ход лацінцы не прадстаўлялася магчымым. Тут -та і словы бел. забараняліся, не то што лацінка...

Тым не менш яна існуе, фактычна нязменна цягам ужо некалькіх стагоддзяў.(з 16 ст.)
Паглядзець гэты алфавіт можна па спасылцы Mrs_yanf, да прыкладу, і не толькі там, безумоўна.
Многія белмоўныя ёю свабодна карыстаюцца...
Карысная яна тым, што ў адрозненне ад сучаснага афіцыйнага правапісу перадае асаблівасці вымаўлення бел. гукаў і словаў. Мяккасць ц, дз і інш...
Таксама цэнная тым, што бел мова мае праз яе магчымасць мець лацінскі варыянт напісання назваў, імёнаў, тапонімаў і г.д. менавіта па-беларуску, а не транскрыпцыяй ці транслітэрацыяй.

Грыбаедаў. Транскрыпцыя: Hrybayedau. Бел лацінка: Hrybajedau'.
Паясню толькі: апошні знак мусіць быць з галкай над у. Але ў мяне не ўсталяваныя дыякрытычныя знакі, неабходныя для карыстання лацінкай...Спрабавала, але нешта нічога не атрымалася. Вострай патрэбы як бы няма, хоць і цікава, па шчырасці...

Але гэты прыклад не вельмі паказальны...
Больш паказальны той жа Шушкевіч. Дзе "Ш" і "ч" па-ангельску перадаюцца дзвюма літарамі, па беларуску - адной. Ш - S з галкай, Ч - С з галкай. Як ў славацкай ці чэшскай мове.


І яшчэ дадам. Часта праціўнікі лацінкі прасоўваюць такі аргумент: маўляў, лацінка нешта чужое для бел. мовы, штучнае, ніяк з ёй не звязанае, а проста прыстасаванае нейкімі, не пабаюся гэта слова :))), нацыяналістамі. Гэта няпраўда. Бо кірыліца ў той жа ступені не ёсць натуральнай для бел мовы, і так сама была ўсяго толькі прыстасаваная для яе. Бо стваралася кірыліца, як вядома, зусім для іншай мовы, той, якая сёння завецца стараславянскай ці царкоўна-славянскай. І вельмі далёка нагадвае ўласна беларускую. Адпаведна тая азбука не ўлічвала, і проста не магла ўлічыць, усіх адметнасцяў бел. мовы. Таму лацінка па сутнасці мае не меншае права на існаванне, чым кірыліца...

Але на практыцы...мы ўсе ведаем, што тут хутчэй неба з зямлёю месцамі змяняюцца, чымся ўлада дасць афіцыйны ход лацінцы... :(
 
Последнее редактирование:

Берта

В стране чудес....
Вишенка, сказаць, што люблю такия жывыя гисторыи як ваша - ничога не сказаць!
Дзякуй и вам и вашаму бацьку за успамины! Дзякую, што и не забылися на мой запыт.
Не адразу выказала падзяку, бо зараз не у Менску и няма своечасовага выхаду у интэрнет.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты. Абацяныя фоты з Івянецкага фэсту. Старалася штосьці з таго, чаго не вельмі было. :)

Тут і сярэднявяковыя бойкі, і "каранацыя" караля і каралевы свята, і рэшткі Івянецкага замчышча, і салдацкая каша, і поні, на якім дзеткі пакаталіся, і ансамбль сярэднявечнай музыкі (з барабанамі аля Руслана на Еўрабачанні, калі памятаеце), і славутая "Майстэрня мастацтваў", і танцы 19 ст.. і напрыканцы мега-цукерка на памяць пра фэст. Смачная, дарэчы, аказалася. :)

п.с. а тут пра Маладзечна справаздачу рабіла, калі раптам каму цікава будзе. :)
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=7239836&postcount=921
 

Вложения

  • DSC02088.JPG
    DSC02088.JPG
    293 KB · Просмотры: 18
  • DSC02092.JPG
    DSC02092.JPG
    248.7 KB · Просмотры: 13
  • DSC02094.JPG
    DSC02094.JPG
    252.5 KB · Просмотры: 14
  • DSC02095.JPG
    DSC02095.JPG
    218.2 KB · Просмотры: 15
  • DSC02099.JPG
    DSC02099.JPG
    261.3 KB · Просмотры: 16
  • DSC02102.JPG
    DSC02102.JPG
    274.9 KB · Просмотры: 15
  • DSC02103.JPG
    DSC02103.JPG
    269.7 KB · Просмотры: 17
  • DSC02108.JPG
    DSC02108.JPG
    265.6 KB · Просмотры: 15
  • DSC02113.JPG
    DSC02113.JPG
    270.8 KB · Просмотры: 14
  • DSC02112.JPG
    DSC02112.JPG
    155.1 KB · Просмотры: 26
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, а вось такая. :)))
Мы не фанаты івконаўскіх цукерак, калі шчыра. Але паколькі з'ехаць без прысмакаў зусім было б неяк няправільна :), купілі на "пакаштаваць" гэтую. Дый выглядала яна прывабна, як сувенір. )))

Яна ўяўляе сабою ўнутры нешта накшалт вафельнага торту ў шакаладзе. Толькі акрамя вафель там яшчэ арэшкі з павідлам.
Без анічога- занадта салодка. А з гарбаткай ці кавай - самае яно. :)
 

immurg

New member
А вось адкажыце, калі ласка, чый гэта паэт Адам Міцкевіч? Літоўцы лічаць яго сваім (Міцкявічус), палякі сваім, лепшы помнік яму стаіць ува Львове, нарадзіўся ён у горадзе з польскай назвай Навагрудак, які зараз у Беларусі, а сябраваў ён, здаецца, з Пушкіным у Пецярбурзе...
 

Mrs_yanf

Well-known member
Дзiцячая заМова Лабадзенкi юбiлейная)), 50-я па ліку http://labadzenka.by/?p=17813 i тут яшчэ абвестка ёсць
ёсьць ідэя зрабіць з гэтага бліжэй да восені кніжачку.
паколькі гранты я шукаць ня ўмею, кніжачка будзе выходзіць на вашыя грошы -- то бок, хто замовіць, той і атрымае.
працэс замаўленьня будзе цягнуцца пакуль астатнія 50 выпускаў будуць выстаўляцца на блогу.
прашу тых, каму было б цікава мець такую рэч, ужо цяпер паведамляць мне пра гэта на мэйл
 

k_ja_ra

Well-known member
Goldenflow, Існуе, безумоўна. Толькі такое і існуе.

а ў чым сумневы? ...хацім? )))
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
існуе
мне адразу ўспомнілася прыказка, трэба дачцэ яе выказаць)))
"На ўсякае хаценне ёсць цярпенне"
 

Goldenflow

Well-known member
Ну неяк рэзанула вуха. Думала што будзе лепш " жадаем"

Будучыня якую мы хочам
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзевы, паскарджуся вам крыху, можна? )))

Пайшла сёння ў абед на Нямігу дачцэ кубік Рубіка купіць (вынесла мозг дзіця ўжо з гэтым кубікам :) )
Побач з касай якраз і ён і іншыя галаваломкі ляжаць. Ну і кажу прадавачцы, маўляў, дайце, клск, кубік і пакажыце галаваломку-змейку. І яшчэ скажыце - пытаюся- можа пірамідка ёсць, у нашам дзяцінстве была: шарыкі па колерах вертыкальна збіраліся. (дарэчы, памятаеце, дзяўчаты, такія? няма цяпер іх, відаць, ні разу нідзе не бачыла).
І тут прадавачка мне: "Давайте Вы переходите на русский, я белорусский не понимаю".

Прычым даслоўна...з серыі: ні табе прывітанне, ні мне дзякуй. :))) Без "пожалуйста", без "ізвініте"...

Нармальна так? Я са спакойнай усмешкай кажу:
- Што так? Хіба не ў Беларусі жывяце?
- Ну вот так.
- Тады звычайна "калі ласка" ўсё ж кажуць....Бо маю права адміністрацыю запрасіць і папрасіць яе мяне абслугоўваць, раз Вы не разумееце...
- Калі ласка.
- Дзякуй.

І пачала мне іншыя цацкі-забаўкі прапаноўваць. Разыйшліся ціпа мірна...:)

Вось думаю, ветлівасці нас таксама не вучаць?

Ну дый ладна...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, хто ў Нясвіжы быў...Там можна да якой экскурсіі прывязацца, па-беларуску пажадана, каб пра замак профі паслухаць...ну там з гісторыяй, легендамі і падобным, а?

Хочам паехаць...

І яшчэ пытанне...у якіх Менскіх касцёлах службы па-беларуску вядуцца?
 

fasolinka

Active member
Дзяучаты, раблю апытанне :) Рыхтую даклад для католiкау-моладзi – тых, хто збiраецца ажанiцца цi для маладых сем`яу. Маю думкi на тры тэмы:
"Аборты: адзiная памылка на усё жыццё"
"Дзе тры, там i пяць: асаблiвасцi жыцця шматдзетных сем`яу на Беларусi".
"I жылi яны доуга i шчаслiва i памерлi у адзiн дзень": як будуюцца шчаслівыя сем'і".
Як лiчыце, дзяучаты, якая з гэтых тэм можа быць больш цiкавай i патрабаванай?
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху