Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

argadeni

New member
Ракаў гэта ж по той жа дарозе,здаецца,толькі бліжэй?
так, да яго хвілін 15-20 ад Мінска ехаць


Можна і грыбоў пашукаць,мне падабаецца вельмі па лесе гуляць і грыбы шукаць)))Ехалі ў Маскву,дык бачылі па абочынах прадаюць грыбы-ліскі і суніцы)))
мы па дарозе на фэст зрабілі маленькі прыпынак, каб суніцамі паласавацца:)
з грыбамі цяжэй - трэба ведаць грыбныя месцы, ды яшчэ каб не ля дорогі. я іх звычайна на малой радзіме збіраю, дзе ведаю кожнае дрэва:)
 

k_ja_ra

Well-known member
у бліжэйшых планах - наведацца ў Ракаў
Калі будзеш планаваць - пішы. Атрымаецца - будзем далучацца. Не - не. Ок? :)

Там яшчэ,здаецца,знак з картай мясцовасці ёсць,
Мы не бачылі...) Але ўсё магчыма...
===

Што да страваў...Я толькі дранікі, мачанку з блінамі, зацірку ды клёцкі як уласна беларускія ведаю...Бо цэпеліны тыя ж - ужо літоўскае... Так сабе я ядок, а ўжо наконт гатаваць....дык увогуле лепей прамаўчу. :)

Дзевы, можна прапановаў, як у нас тут прынята калісьці было, зраблю?

1.Спрабаваць штосьці зрабіць, а стравы мы каштуем.
2.Кахаюць дзяўчыну, мужа, жонку. Астатняе (астатніх) мы любім. Ці яны нам падабаюцца.
3.Падобны ДА кагосьці (чагосьці).

Пра поліўку. Баюся памыліцца, але чула, што народ так часам проста суп заве. А ўвогуле гэта "похлёбка" як бы...Таму думаю, што гэта назоў не якойсьці пэўнай стравы, а больш агульны, ці што...

Слухайце, а ў мяне нешта пытанне (дробязь, праўда) але ўзнікла.
Як правільна: "сяброў" ці "сябраў"? Проста існуе 2 формы адзіночнага ліку гэтага слова: сябар і сябра...І нешта мне падумалася, што адпаведна
сябра - сябраў,
а сябар - сяброў.
Ці я нешта выдумляю?

ага, паглядзела, дакладна так. :) Пытанне знімаецца...
 

Coraline

Jones
Кьяра, Нешта я ня вельмi зразумела.. Каштаваць - гэта ж "стоить"? Частавацца - гэта "угощаться". А "каштаваць" ў дачыненi да ежы? Цi гэта iншы дзеяслоў?
 

Coraline

Jones
argadeni, А "сколько стоит" - все еще "колькi каштуе" цi неяк па-iншаму? :) Я зразумела, што "пробовать", але але я заўсёды ўжывала дзеяслоў "каштаваць" у значэннi "стоить" :) Таму спытала.
 

Coraline

Jones
так:)
2 значэнні ў аднаго слова - гэта распаўсюджаная з'ява сярод моваў

Гучыць, шчыра кажучы, як неякi здзек :))), (як чалавек, якi практычна свабодна гаворыць на пяці мовах, я ў курсе :))) ), але ўсё роўна дзякуй :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Так, з ежай трэба асцярожным быць. :) Частавацца (угощаться), ласавацца (лакомиться), каштаваць (пробовать на вкус). :)

як чалавек, якi практычна свабодна гаворыць на пяці мовах
адкажы мне клск: чым украінскі "г" ад беларускага "г" (фрыкатыўнага, безумоўна), адрозніваецца? )))
 

Igra

БЫТИЕ
Так, з ежай трэба асцярожным быць. Частавацца (угощаться), ласавацца (лакомиться), каштаваць (пробовать на вкус).
Дзякуй)))Я зразумела,што гэта для мяне і дзякуй за гэта,бо я сярод вас самы лох наконт мовы)))ўвогуле амальнічога не ведаю,асабіста апошнія тэндэнцыі))) Гэтыя словы я ведаю,але наконт каштавацца не ведала.:)

1.Спрабаваць штосьці зрабіць, а стравы мы каштуем.
Ага,я згодная)))Давай ты паспрабуеш штосьці зрабіць,а мы пакаштуем:)))

адкажы мне клск: чым украінскі "г" ад беларускага "г" (фрыкатыўнага, безумоўна), адрозніваецца? )))
Яно адразніваецца дакладна,але як гэта растлумачыць...прасцей вымавіць)))

Пра поліўку. Баюся памыліцца, але чула, што народ так часам проста суп заве. А ўвогуле гэта "похлёбка" як бы..
Магчыма,я не ведаю,толькі памятаю з дзяцінства трохі,бо потым такі суп ўжо ніколі не каштавала)))Памятаю,што смачна было)))Спытала гугла,дык гэта чэшская кухня-полеўка гуляшова)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Я зразумела,што гэта для мяне
Шчыра? Не для цябе...Не засмуцілася? ))) Igra, не паверыш, сама часам агаварыцца магу. Таму і для сябе таксама. І спадзяюся, астатнія наведвальнікі тэмы не вельмі супраць. :)
Толькі каштавацца - не, менавіта каштаваць. )))

Давай ты паспрабуеш штосьці зрабіць,а мы пакаштуем
Ой, баюся, каб вам потым ад маіх страваў жываты не балелі. :)))

Яно адразніваецца дакладна
Ой, ты ведаеш, так? ))) Мне так цікава...

полеўка гуляшова
Слу, можа тады гэта проста розныя рэчы, а? Бо ў беларускай менавіта праз "і" полІўка. Дык можа проста поліўка - гэта адно, а страва, пра якую ты і Фасолінка - нешта цалкам іншае? Я ж не ведаю, проста выказала здагадку наконт таго, што назоў агульны...
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
поліўка помніцца гэта засмажаная цыбуля з бульбай, па кансістэнцыі сапраўды бліжэй да гуляшу
 

Coraline

Jones
Кьяра, Я яшчэ перапытала таму, што па-ўкраінску ёсць розніца: покУштувати i коштувати.

А чым "г" адрозніваецца - я нават не задавалася такім пытаннем, мне здавалася, яны аднолькавыя :))) Ва ўкраінскім ёсць і "г" выбуховае - "ганок", "дзига".

Можна толькі паспрабаваць пагаварыць і параўнаць :))), а так - нават не скажу :)
 

Igra

БЫТИЕ
бел мове таксама есць выбуховае Г
А мне здаецца,што у беларускай толькі выбухавае і ёсць))) Ва ўкраінскай ёсць і болей мяккае.Ў іх алфавіце два "Г" ёсць нават.Я адразу папярэджваю,што ні воднага разу не спецыяліст і гэта толькі мае ўражанні)))

Шчыра? Не для цябе...Не засмуцілася? )))
Не,не засмуцілася)))Па маіх памылках проста)))
 

Coraline

Jones
Igra, Кастусь сцвярджае, што ў беларускай мове "г" як раз мякчэй і больш падобнае на "х" :) Ён жыве у Беларусі з нараджэння, я ўсяго 17 гадоў, таму я яму больш давяраю, чым сабе (але толькі па гэтым пытанні :))) ).
 

k_ja_ra

Well-known member
што у беларускай толькі выбухавае і ёсць
Не-не-не. Выбуховы толькі ў літаральна некалькіх словах, кшталту ганак, гузік, мазгі.
Усё астатняе - фрыкатыўны, на выдаху як бы...

што ў беларускай мове "г" як раз мякчэй і больш падобнае на "х"
Вось, і на НН пісалі, што болей падобнае да "х". ///Карацей слухаць трэба...)))
 

Coraline

Jones
Кьяра, Ну вось ён і сцвярджаў, што "Гомель" трэба прамаўляць хутчэй як "Хомель" і ў транскрыпцыі пісаць Homel. (НН - там жа ўсё "нашы", па-іншаму і ня скажуць :))) ).
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху