у бліжэйшых планах - наведацца ў Ракаў
Калі будзеш планаваць - пішы. Атрымаецца - будзем далучацца. Не - не. Ок?
Там яшчэ,здаецца,знак з картай мясцовасці ёсць,
Мы не бачылі...) Але ўсё магчыма...
===
Што да страваў...Я толькі дранікі, мачанку з блінамі, зацірку ды клёцкі як уласна беларускія ведаю...Бо цэпеліны тыя ж - ужо літоўскае... Так сабе я ядок, а ўжо наконт гатаваць....дык увогуле лепей прамаўчу.
Дзевы, можна прапановаў, як у нас тут прынята калісьці было, зраблю?
1.Спрабаваць штосьці зрабіць, а стравы мы каштуем.
2.Кахаюць дзяўчыну, мужа, жонку. Астатняе (астатніх) мы любім. Ці яны нам падабаюцца.
3.Падобны ДА кагосьці (чагосьці).
Пра поліўку. Баюся памыліцца, але чула, што народ так часам проста суп заве. А ўвогуле гэта "похлёбка" як бы...Таму думаю, што гэта назоў не якойсьці пэўнай стравы, а больш агульны, ці што...
Слухайце, а ў мяне нешта пытанне (дробязь, праўда) але ўзнікла.
Як правільна: "сяброў" ці "сябраў"? Проста існуе 2 формы адзіночнага ліку гэтага слова: сябар і сябра...І нешта мне падумалася, што адпаведна
сябра - сябраў,
а сябар - сяброў.
Ці я нешта выдумляю?
ага, паглядзела, дакладна так.

Пытанне знімаецца...