Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Па маіх памылках проста
Igra, ну не акцэнтуй. Мы ўсе памыляемся.)))

Ў іх алфавіце два "Г" ёсць нават.
Праўда? ///У бел. лацінцы таксама 2 літары, для абазначэння розных "г".

"Гомель" трэба прамаўляць хутчэй як "Хомель" і ў транскрыпцыі пісаць Homel.
Маеш на ўвазе прамаўляць па расейску? Бо па-беларуску там усё правільна вымаўляецца. А вось транскрыпцыя - так, няправільная. Але гэта цэлая асобная тэма. Бо транскрыпцыю -та з расейскай зрабілі...А трэ з беларускай і не згодна з тымі прынцыпамі, па якіх расейская транслюецца, а згодна з бел лацінкай. Якую мы маем, у адрозненне ад тых жа расейцаў...І ўкраінцаў, не? Ці ва ўкраінцаў ёсць лацінка? Прынамсі я пра яе нічога не чула.
 

Coraline

Jones
Кьяра, Пра транскрыпцыю :) Па-расейску - не бачу сэнсу, мы ж не кажем "Пари" на "Парыж" :)

Украінская лацінка выкарыстоўвалася ў заходняй Украіне, але як-то яе не асоба "прасоўваюць" :)
 

Igra

БЫТИЕ
А,ну так,калі з гэтага погляду,тады так-больш падобнае на "х".Я,відаць,няслушна выказалася...у беларускай "г" прамаўляецца так,быццам пасля "г" галосны гук "э",ці нават калі "е",то ўсё роўна неяк цвёрда гучыць. Ва ўкраінскай ёсць "г" перад "е" больш падобны як па-руску.Не ведаю,як растлумачыць)))Магчыма,я і памыляюся)))

/У бел. лацінцы таксама 2 літары, для абазначэння розных "г".
У іх,здаецца,не ў лацініцы ёсць,а ва ўкраінскім алфавіце-ёсць Г і Г'...не дакладна я ў гэтым ўпэўнена.
 

k_ja_ra

Well-known member
Па-расейску - не бачу сэнсу
Не, дык і я не бачу сэнсу вымушаць на іншай мове па-нашанску прамаўляць. :) Проста ты сказала, што Хомель трэба, таму я і спыталася. Па -беларуску правільна ўсе вымаўляюць Гомель якраз. У адрозненне ад Бярэсця, Гародні, РАдашкавічаў, не кажучы ўжо пра Менск. :)))

Украінская лацінка выкарыстоўвалася ў заходняй Украіне, але як-то яе не асоба "прасоўваюць"
Ага! Значыць, такі існуе ўкраінская лацінка...Не ведала. А тое, што не прасоўваецца...Ну пачакай, калі прарасейкая шобла там расейскую ў якасці другой дзяржаўнай не працягне...усё магчыма з цягам часу...У нас і тое, афіцыйна лічы прызнаная, даведнік тапаграфічны ў 6-ці тамах выйшаў менавіта на бел лацінцы, а не звычайнай транкрыпцыі. І міжнародная арганізацыя, якая гэтыя ўсе правілы транкрыпцый узаконьвае (млін, не памятаю, як завецца) на стадыі прызнання нашага лацінскага алфавіту. Сп. Вячорка асабіста садзейнічаў гэтаму працэсу. :)

У іх,здаецца,не ў лацініцы ёсць,а ва ўкраінскім алфавіце-ёсць Г і Г'
Я зразумела...Не ведала пра гэта таксама...

А,ну так,калі з гэтага погляду,тады так-больш падобнае на "х".Я,відаць,няслушна выказалася...у беларускай "г" прамаўляецца так,быццам пасля "г" галосны гук "э",ці нават калі "е",то ўсё роўна неяк цвёрда гучыць. Ва ўкраінскай ёсць "г" перад "е" больш падобны як па-руску.Не ведаю,як растлумачыць)))Магчыма,я і памыляюся)))
Думаю, пра гэта і Ільгрія пісала. :)
 

Coraline

Jones
Кьяра, Мне вельмi падабаецца вымаўленне: Гародня, Бярэсце, Менск.. Вiльня :) Вiльню Вiльняй звем i па-расейску :)))
 

Вишенка

волшебница
Вось, і на НН пісалі, што болей падобнае да "х".
Мне таксама так здаецца.
Каля 10 год назад былі на Палессі і нас павезлі да весак , што стаяць на балотах. А паміж вескамі сярод балот - кладкі, і са спецыяльнымі тычкамі (калі не забылася, менавіта так "па-палесску" шест?) мясцовыя жыхары ходзяць па гэтых кладках у госці )))) . Паспрабавалі і мы, але ой якой не простая гэта справа - хадзіць па балотах с тычкамі.
А зараз, можа ведаеце, захаваліся такія вескі сярод балот? Не павыміралі? Можна яшчэ і цяпер "прагуляцца" з палешукамі па кладках з тычкамі?
Прыязджаў да мяне бацька, спытала я яго. Каля Мазыра такога не захавалася, а раней было, ён добра памятае. Не захавалася, бо балотаў цяпер нашмат меней, чым было нават 50 гадоў таму. А вось за заліўныя дубравы сказаў, што ведае такія, і гэта вельмі цікава і прыгожа. Сказаў мне, што ў некаторых месцах Прыпяць разліваецца ажно на 30 км. А яшчэ мне цікавы ўспамін са свайго дзяцінства распавёў. Быў у іх каля вёскі крыху забалочаны луг. Увесну яго залівала вадой ажно на некалькі метраў. А на лузе гэтым раслі нейкія балотныя кветкі, якія цягнулі доўгія сцябліны на паверхню вады. І неяк у траўні ўжо яны з сябрам паехалі некуды на лодцы праз гэты луг. Вада на той момант яшчэ стаяла, але на пару метраў ужо спала. І яны плылі на лодцы, а над імі былі двухметровыя джунглі з гэтых кветак! Казаў, што такой прыгажосці за ўсё сваё жыццё не бачыў!
А яшчэ распавёў мне пра вёскі, што стаялі на самым беразе Прыпяці. І іх жыхары кожную вясну месяц і болей жылі на гарышчы! Але хату на больш высокае і сухое месца перасунуць не хацелі! Дзівакі? :)
Яшчэ распавёў мне гісторыю, якую пачуў ад бабулі сваёй. Яны неяк на Вялікдень прыйшлі дадому з касцёла, селі за святочны сняданак.... А з падлогі раптам вада фантанамі! Пакуль паелі яйкі, вады ўжо было да калена.
Вось такія паляшуцкія гісторыі :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ну вось ён і сцвярджаў, што "Гомель" трэба прамаўляць хутчэй як "Хомель" і ў транскрыпцыі пісаць Homel.
Маё прозьвішча на Г у пашпарце і пісалі з H Хаця мне не падабаецца.

Вiльню Вiльняй звем i па-расейску
ага)))
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ты пра j? :) Гэта балючае пытанне :) Кожны раз блыталіся ў напісанні.
Як бы там ні было, сваё прозьвішча ў фэйсбуку я пішу з G :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, не разумею цябе, па шчырасці...Па мне, ці ты пішашся імем і прозвішчам з расейскай і тады праз "G" і "Ekaterina", ці па-беларуску і тады праз "H". І ў ідэале беларускай лацінкай, а не транскрыпцыяй на ангельскую. Бо гэта, паўтаруся, істотна розныя рэчы....
А так у цябе нейкая трасянка атрымліваецца. Нават на гэтым узроўні...Прабач...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, шчыра кажучы, ў пашпарце ў мяне зусім іншае прозьвішча напісана. Але ім я карыстаюся толькі ў афіцыйных выпадках :) Проста ляніва займацца зьменай пакуль. А тое, як я пішу - гэта ўжо мае глыбока асабістыя разважанні.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
А тое, як я пішу - гэта ўжо мае глыбока асабістыя разважанні.
Прабач, калі на асабістую прастору залезла, але ты сама пра гэта завяла....Сваё меркаванне я выказала...І я не столькі пра пашпарт, як такі, мела на ўвазе,( бо там увогуле пішуць, як кампутару захочацца :))) і даказаць штосьці іншае - амаль немагчыма), а пра там, дзе ты сам можаш пісаць, як лічыш правільным, у тым жа фэйсбуку...

Што да пашпарта... пра сябе скажу...У мяне (у дзяцей , у мужа) зроблены запіс з расейскай (я сама пісала). Якраз з прычыны таго, што траскрыпцыя з беларускай мовы з ангельскай традыцыяй перадачы гукаў, каб атрымаць у выніку напісанне лацінскімі літарамі, мне падаецца вар'яцкай, а каб дабіцца напісаць бел. лацінкай - год будзеш ваяваць...І не факт, што даб'ешся...Таму ўжо лепш з расейкай...
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
а каб дабіцца напісаць бел. лацінкай - год будзеш ваяваць...
Напішы мне бел.лацінкай маё прозьвішча і імя, а?

Ведаеш, як па мне, так гэтае H - менавіта фанетычная з'ява. Ну сапраўды, як на мапах ў нас пішуць- Homel ці Gomel? Накольки я памятую, Mahileu у нас таксама не пішацца(ці што там напрыканцы трэба пісаць?)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
---

Не ведаю, як пісалася. Але мусіць пісацца H. Так сама, як і Магілёў. А цяпер і пагатоў, калі выйшаў, паўтаруся, 6-томны тапаграфічны даведнік беларускіх назоваў.

katia-ka, разважанні кшталту падабаецца не падабаецца, ІМХО, у дачыненні да правілаў не прымальныя. Падабаецца мне пісаць молоко ці не падабаецца, яно так пішацца.
Спрэчку не працягваю. Бо гэта нават не меркаванне маё уласнае, наконт "H". Гэта проста дадзенасць. Вось і ўсё. Калі размова ідзе пра тое, што ты называешся па-беларуску. Калі па-расейску (што ніхто не забараняе, безумоўна), то G, так.
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Што гэта бел.лацинка???Чым яна адрозниваецца и у чым яе сэнс?Я проста упершыню чую,распавядзи трошки,а?

Для сравнения,например, фамилия Грибоедова как написать бел.латинкой и транскрипцией с русской?
 

Mrs_yanf

Well-known member
Што гэта бел.лацинка???Чым яна адрозниваецца и у чым яе сэнс?
Вось тут гляньце http://old.knihi.com/www/padrucnik/alfabet.htm
Але я сама не вельмi дасведчана:(
У Лабадзенкi КОНКУРС з прызамі: назавіце псеўданімы Рыгора Барадуліна http://labadzenka.by/?p=17675
Апошнi занятак у нашай школцы ў гэтым навучальным годзе, мая Тацяна ў жоўценькай маечцы http://dzietki.by/forum/album_cat.php?cat_id=741&user_id=104
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху