Вось, і на НН пісалі, што болей падобнае да "х".
Мне таксама так здаецца.
Каля 10 год назад былі на Палессі і нас павезлі да весак , што стаяць на балотах. А паміж вескамі сярод балот - кладкі, і са спецыяльнымі тычкамі (калі не забылася, менавіта так "па-палесску" шест?) мясцовыя жыхары ходзяць па гэтых кладках у госці )))) . Паспрабавалі і мы, але ой якой не простая гэта справа - хадзіць па балотах с тычкамі.
А зараз, можа ведаеце, захаваліся такія вескі сярод балот? Не павыміралі? Можна яшчэ і цяпер "прагуляцца" з палешукамі па кладках з тычкамі?
Прыязджаў да мяне бацька, спытала я яго. Каля Мазыра такога не захавалася, а раней было, ён добра памятае. Не захавалася, бо балотаў цяпер нашмат меней, чым было нават 50 гадоў таму. А вось за заліўныя дубравы сказаў, што ведае такія, і гэта вельмі цікава і прыгожа. Сказаў мне, што ў некаторых месцах Прыпяць разліваецца ажно на 30 км. А яшчэ мне цікавы ўспамін са свайго дзяцінства распавёў. Быў у іх каля вёскі крыху забалочаны луг. Увесну яго залівала вадой ажно на некалькі метраў. А на лузе гэтым раслі нейкія балотныя кветкі, якія цягнулі доўгія сцябліны на паверхню вады. І неяк у траўні ўжо яны з сябрам паехалі некуды на лодцы праз гэты луг. Вада на той момант яшчэ стаяла, але на пару метраў ужо спала. І яны плылі на лодцы, а над імі былі двухметровыя джунглі з гэтых кветак! Казаў, што такой прыгажосці за ўсё сваё жыццё не бачыў!
А яшчэ распавёў мне пра вёскі, што стаялі на самым беразе Прыпяці. І іх жыхары кожную вясну месяц і болей жылі на гарышчы! Але хату на больш высокае і сухое месца перасунуць не хацелі! Дзівакі?

Яшчэ распавёў мне гісторыю, якую пачуў ад бабулі сваёй. Яны неяк на Вялікдень прыйшлі дадому з касцёла, селі за святочны сняданак.... А з падлогі раптам вада фантанамі! Пакуль паелі яйкі, вады ўжо было да калена.
Вось такія паляшуцкія гісторыі
