Каротка. Бел. мова мае 3 варыянты алфавіту: кірыліца, найбольш распаўсюджаная, лацінка і арабскі алфавіт. Так-так, нават арабскі, найменш вядомы з 3-х.Што гэта бел.лацинка??
Для даведкі: 2 алфавіта мае, прыкладам, сербская мова, дзе яны амаль аднолькава распаўсюджаныя. Абодва варыянты вывучаюць у школе, на абодвух выдаюцца кнігі і г.д.
Бел. лацінка несправядліва ігнаруецца афіцыйнай беларусістыкай. З'яўленне яе звязанае з тым, што лацінская мова раней была абавязковай для вывучэння ў школах. То бок лацінкай умелі карыстацца не горш за кірыліцу. Дырэчы многія бел словы маюць паходжанне менавіта з лацінскай мовы, калі параўноўваць аналагічныя словы ў расейскай мове.
Пра імбрык вялося вышэй, таксама параўнаем, прыкладам, акуляры і очкі.
Б.Тарашкевіч - аўтар першай бел граматыкі выдаў яе ў абодвух варыянтах: кірылічным і лацінкай.
Але па вядомых прычынах, даць ход лацінцы не прадстаўлялася магчымым. Тут -та і словы бел. забараняліся, не то што лацінка...
Тым не менш яна існуе, фактычна нязменна цягам ужо некалькіх стагоддзяў.(з 16 ст.)
Паглядзець гэты алфавіт можна па спасылцы Mrs_yanf, да прыкладу, і не толькі там, безумоўна.
Многія белмоўныя ёю свабодна карыстаюцца...
Карысная яна тым, што ў адрозненне ад сучаснага афіцыйнага правапісу перадае асаблівасці вымаўлення бел. гукаў і словаў. Мяккасць ц, дз і інш...
Таксама цэнная тым, што бел мова мае праз яе магчымасць мець лацінскі варыянт напісання назваў, імёнаў, тапонімаў і г.д. менавіта па-беларуску, а не транскрыпцыяй ці транслітэрацыяй.
Грыбаедаў. Транскрыпцыя: Hrybayedau. Бел лацінка: Hrybajedau'.
Паясню толькі: апошні знак мусіць быць з галкай над у. Але ў мяне не ўсталяваныя дыякрытычныя знакі, неабходныя для карыстання лацінкай...Спрабавала, але нешта нічога не атрымалася. Вострай патрэбы як бы няма, хоць і цікава, па шчырасці...
Але гэты прыклад не вельмі паказальны...
Больш паказальны той жа Шушкевіч. Дзе "Ш" і "ч" па-ангельску перадаюцца дзвюма літарамі, па беларуску - адной. Ш - S з галкай, Ч - С з галкай. Як ў славацкай ці чэшскай мове.
І яшчэ дадам. Часта праціўнікі лацінкі прасоўваюць такі аргумент: маўляў, лацінка нешта чужое для бел. мовы, штучнае, ніяк з ёй не звязанае, а проста прыстасаванае нейкімі, не пабаюся гэта слова
Але на практыцы...мы ўсе ведаем, што тут хутчэй неба з зямлёю месцамі змяняюцца, чымся ўлада дасць афіцыйны ход лацінцы...
Последнее редактирование: