Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Шона

New member
Мова жывая і ўвесь час змяняецца. Слоўнік толькі адлюстроўвае сітуацыю на пэўны момант. Цалкам можа быць, што ў наступным выданні будзе і крама, і асадка, і гарбата, і шмат чаго іншага. А чаю і ручкі - не будзе.
+100000000
Дзякуй, што аформілі мае думкі ў словы. Надта ж спаць хочацца, нічога сфармуляваць не магу
 

k_ja_ra

Well-known member
Пакажыце мне дзіця, якое ведае слова адсотак, я па-настаўніцку яго расцалую.
Якога ўзросту? Калі дзіця, што ў школу ідзе, дык (за рэдкім выключэннем) яно і "процент"(рас) не ведае. Калі таго, хто ўжо вучыцца, і беларускай у тым ліку, дык калі настаўнік "працэнт" кажа, адкуль дзіця пра "адсотак" даведаецца? (ну гэта калі мы пра стандартную сітуацыю вядзем: БТ, бацькі па-беларуску толькі "добрай раніцы" і "калі ласка" ведаюць, інтэрнэт для гульняў і прагнозу надвор'я)

А так, не бачу, чым шанцы працэнта ад адсотка адрозніваюцца... "Дзярэўня" таксама лепш, як вёска зойдзе...))) :)


Сообщение от Кьяра
не трывожыць твайго спакою
Гэта правільна
Фу... хоць штосьці... :)

Гэта я сябе так адчуваю,
Чаму?

Працэнт, ці што? А аловак - карандаш?
Так, так.Трэба тэлевізар такі ўключаць, каб у курсе "апошніх трэндаў" быць, ну ці СБ хаця б пачытваць час ад часу. калі з БТ ніяк.. :)))

Мова жывая і ўвесь час змяняецца
Ды мне та ўсё адно. :) А вось як у школе, мне цікава? Напіша дзіця досвед замест вопыта, і што?
 

имя-как-имя

Well-known member
(імя-як-імя, а там дакладна "наркамаўскае" выданне? Мо там пра "класічны правапіс" вядзецца?))

Здаецца, "наркомаўка" (ці наркамаўка?).
Цытую прадмову:

Слоўнік з'яўляецца агульнадаступным дапаможнікам, прызначаецца школьнікам, настаўнікам, студэнтам, слухачам і выкладчыкам беларускай мовы, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Слоўнік падрыхтавалі старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі Г.У.Арашонкава, доктар філалагічных навук В.П.Лемцюгова.

Нічога не магу сказаць. Слоўнік не бачыла. Аўтараў не ведаю. Насцярожвае год выдання-1994. Тады такое было... З моваю таксама. Вучылася ў гэты час-памятаю...

Год выдання мяне таксама насцярожвае. Але і ў школе (скончыла ў 1988 г.), і ў інстытуце (1988-1993 г.г.) было "напамяць" разам, яшчэ да гэтага спрэчнага слоўніка.

Калі сваімі словамі чаму... Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўя спалучэнні назоўніка з прыназ.,калі наз-к захаваў склонавыя формы: да часу, на памяць, у пару, да душы...

Вось мне "напамяць" - прыслоўе і ёсць, а не блізкае да прыслоўя спалучэнне назоўніка з прыназоўнікам. І па сэнсу ( ці па сэнсе?) прыслоўе, і па сінтаксічнай ролі - так адчуваецца тым нюхам, якога мне пакуль не хапае.
А як быць, напрыклад, з прыслоўем "увосень"? "Восень" - таксама мае склонавыя формы.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты і не толькі. :) Спадарыні і спадары!

Я прыгожых словаў ужо не адшукаю. Ад сябе напішу. :)

Я ўдзячна гэтаму, а дакладней ужо амаль мінуламу, году за вас. :) І за тое, што цягам яго зрабілася ў маёй галаве. :)

Дзякуй "альтанцы", што ў ёй ёсць наша тэма, дзякуй "дзеткам.орг" за...ну ясна за што :), дзякуй раскладцы, якая такі пасябравала з асобнымі фарумчанамі, дзякуй Камяніцы, дзякуй!

Тым, хто нас чытае і ніяк не вырашыцца на першы крок (страшна, няёмка, гонар, а часам я б сказала ганарлівасць не дазваляе) шчыра хачу пажадаць, усё ж гэты крок зрабіць. У выпадку з беларускай без памылак ніяк. :)

Новых адкрыццяў нам! Новых перамог, і над сабою ў тым ліку!

Пераменаў нам!!! Не чакай (с), зрабіся пераменаю (с) сам!

З Новым годам! :) :) :)

picture.php
 
Последнее редактирование:

Marisol

Active member
І я далучуся да віншаванняў разам з К'ярай:)))
Год быў, шчыра кажучы, няважкі. Але менавіта ў гэтым годзе я шмат чаго змяніла ў сваім жыцці, і, нягледзячы на тое, што нешта было згублена, набыла значна больш і матэрыяльнага, і духоўнага (да таго ж, надыходзіць мой год - год Цмока і самае цікавае наперадзе:)))) Як кажуць, ліха не без дабра.
Дзякуй вам за тое, што вы ёсць, мае даражэнькія! Кагосьці я ведаю асабіста, з тымі, каго не ведаю, спадзяюся пазнаёміцца ў наступным годзе. Жадаю вам усім шмат радасцей і цікавасцей, малых і вялікіх, дабрабыту, ладу ў сям'і, і каб ніхто не хварэў!

jolka-animacija.gif
 

Лапа

Well-known member
Дзяўчаты, па-першае, з Новым годам!!!!!! Каб было меньш прычын злавацца ці адчуваць нездавальненне, і как было больш прыемных момантах у любым жыцевым выпадку.
А ў мяне пытанне ўзнікла - што такое Каляды? Гэта языцкае нешта цш наш варыянт назвы Народзін Хрыстовых?
 

Coraline

Jones
З Новим Роком! :) Бо менi якось не подобаеться "Годам" :))) Тому украiнською :)))

Здiйснення бажань! Тобто "Каб усе жаданьні спраўдзіліся"! :)

1768805e5nslf3bx1.gif
 

Mahima

переименовалась:)
Coraline, мои украинские корни аж цветут, когда я слышу украинскую мову!!!!:))) Обожаю просто!:))) Даже больше нашей почему-то:flirt:
 

Mrs_yanf

Well-known member
Новы год iдзе да нас –
Дружна сустракаем!
Шчасця, радасцi, здароўя
Шчыра ўсім жадаем!
Вiншую ўсiх з Новым годам!

А ў мяне пытанне ўзнікла - што такое Каляды? Гэта языцкае нешта цш наш варыянт назвы Народзін Хрыстовых?
Гэта дахрысціянскае свята, звязанае з пэрыядам зімовага сонцастаяння. З усталяваннем хрысціянства было прымеркаванае да святаў Нараджэння Божага і Вадохрышча, Каляды працягваюцца 2 тыднi
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
У кампаніі, з якой Новы год сустракалі, была настаўніца (паводле адукацыі) бел. мовы. Як разумееце, не магла не спытацца наконт "на памяць". Ні хвіліны не сумняваючыся, тая адказала: асобна.

Так што, спадзеў адно на новы слоўнік, як сказала Вішанька. :) Мо там апроч крамы і досведа і напамяць разам будзе? :)

"наркомаўка" (ці наркамаўка?)
Тэарэтычна (дый практычна таксама), падобныя словы ад скарачэнняў беларускага варыянта гучання назваў утвараюцца. Прыкладам, райвыканкам (бо камітэт, а не комітэт). Таму адпаведна "наркамаўка", бо ад "народны камітэт". А па-расейску будзе "наркомовка". :)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Кьяра, не лянуйцеся-у пушчы прыгожа!!! І Дзед Мароз са-праўд-ны!!!
Дзед Мароз з намі гаварыў па-беларуску! Сказаў, што запар 5 груп з Украіны-Расіі было, дык цяпер радуецца землякам.

Шона, распытаю Вас усё ж.:). Тут. Мне тут прыемней. :)

Як не дзіўна - мы ні разу не былі у ДМ у Пушчы. Дарога штораз пужае. Цяжка - туды-назад, там праграма. Да таго ж паводле водгукаў, машыну даводзіцца кідаць Бог ведае дзе, далей яшчэ аўтобусам ехаць (не памыляюся?). Нешта як уяўлю сабе гэта, дык адчуванне, што да самога ДМ ужо няма каму ісці будзе, у сэнсе дзеці ўжо "ніякія" будуць".

Ужо 3 -ці год не даедзем... Вось думала, мо і праўда, штосьці вартае пад Менскам зрабілі. Але, мяркуючы па водгуку ў тэме вандровак - абы што...

Не разумею, няўжо праблема дом драўляны зладзіць, пафарбаваць прыгожа, ялінку паставіць (ці тую, што ёсць, упрыгожыць)+праграма - усё!!! Не ... нават за гэтым за 380 км цягнуцца трэба...

Я разумею, непасрэдна калі пушчу глядзець едеш, дык ясна дзеля чаго. А тут проста дзецям да ДМ трэба... І праз тое цэлы дзень дарогу туды-назад цярпець...

Вой, буду думаць...Хацела малай крывёю абысціся...відаць, не атрымаецца...
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, да недалёка там машыну кідаць. Ля самай пушчы. Там квіткі набываешь і далей на аўтобусе. А калі ёсць час да аўтобуса, то ў музей зайсці трэба абавязкова. Дарога па трассе добрая, а ужо ад трасы да Камянца і пушчы - як прыйдзецца. Адзін раз трапілі ў снегапад, 70 км ехалі амаль 2 гадзіны. Але, я бы параіла спыніццв недзе ў Брэсце, наведаць яго, ды і шлях не будзе такім цяжкім, клі гэта 2-3 дні.


Віншую вас ўсіх са святам. Усяго наілепшага ў новым годзе!

Раю наведаць Азярцо, там таксама цікавые мерапрыемствы на святы праходзяць.
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
Кьяра, тады проста ўлічвайце прагноз пагожы. Там дарога неблагая. але яна не так чысціцца, як траса.
 

Шона

New member
Кьяра, як чалавек, які штогод не раз бывае ў пушчы, магу параіць у пушчу ехаць не на адзін дзень. Тры многа, два нарм. Музей, вальеры, дзед мароз-абавязкова, па жаданні яшчэ аўтамабільная аглядавая экскурсія па пушчы ( мне як пастаяннаму кліенту, так бы мовіць, гурману, гэта самае цікавае). Ад аўтастаянкі да пушчы дзесяць метраў, проста сам дзед мароз жыве ў лесе і туды возяць аўтобусы па гадзінах. Па мне дык гэта лепш, чым на сваёй машыне, бо па дарозе экскурсавод расказвае пра тое, што за вокнамі. Калі што зацікавіць-пытайцеся
 

Танюша_

всё чудесатее и чудесатее
а мне летам у пушчы спадабалась. Прыгожа, зялёна ўсё, цёпла. дзед мароз такі цікавы, у саломеным уборы, з кушаком.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху