Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Але некаторые мовазнаўцы лічаць, што такога слова наогул няма
Хай да чорта ідуць! ))) Ёсць! :)

тут мы забралі апошнія
Як Вы глядзіце на тое, каб там сустрэцца і пазнаёміцца? :)

"И вечный бой, покой нам только снится..."
Бывае. :)))
 

Ильгрия

New member
Але некаторые мовазнаўцы лічаць, што такога слова наогул няма
Мешта мне не да спадобы "некаторыя мовазнаўцы"....
Хай да чорта ідуць! ))) Ёсць!
+1000
спадар, спадарыня, травень
А гэта, увогуле, мае любімыя словы...Буду лічыць іх неалагізмамі)
 

k_ja_ra

Well-known member
Буду лічыць іх неалагізмамі
Неалагізм, наватвор - "хмарачос". Травень у слоўніках пачатку 20 ст. стаіць і добра сябе адчувае. Спадар таксама з таго часу існуе. Тады ён быў наватворам. Цяпер ужо - класіка, ІМХО. Нават Булыка яго прызнаў. :)
http://slounik.org/search?dict=bulykarb&search=%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%80
А "нязграбнымі неалагізмамі" хай "мовазнаўцы" :new_russian: (менавіта ў двукоссях) лічуць.

:)
 

Вишенка

волшебница
Па логіцы ўсё ж мусіць быць травень, а не май. Тым больш, што ва ўкраінскай мове ён застаўся, але ж беларусы былі першыя ў чарзе па камунізм :(
 

k_ja_ra

Well-known member
Тым больш, што ва ўкраінскай мове ён застаўся
Ай, Вішанька, я б сітуацыю з украінскай мовай з нашай не параўноўвала. Пры ўсім тым, што абставіны нечым падобныя, усё ж " дзве вялікія розніцы"... ІМХО.

беларусы былі першыя
Мала што першыя, дык і па вялікім рахунку - адзіныя. Хто ў гэта сам верыў і, што страшна, з задавальненнем у чарзе стаяў...А ўласна кажучы, і працягвае стаяць. У бальшыні сваёй.
 

Вишенка

волшебница
Ай, Вішанька, я б сітуацыю з украінскай мовай з нашай не параўноўвала. Пры ўсім тым, што абставіны нечым падобныя, усё ж " дзве вялікія розніцы"... ІМХО.
Я параўноўваю ў першую чаргу мовы, а не абставіны. Слова "май", як мне падаецца, цалкам штучнае для беларускай мовы - яно толькі з нагоды Першамая ўзнікла. І спадзяюся, што яно хутка пяройдзе ў лік архаізмаў (я аптымістка, так :))
 

k_ja_ra

Well-known member
яно толькі з нагоды Першамая ўзнікла
А як ва Украіне гэтая т.зв. "свята" завецца?

Я параўноўваю ў першую чаргу мовы
Вішанька, я разумею. Але чаму ў іх травень застаўся, а ў нас не? Не думаю, што мова сама па сабе вінаватая. Не? Усё ж абставіны... :)

І я стараюся. :)
 

Coraline

Jones
Кьяра, Першомай :) Таму што такая назва свята. А месяц - травень. Але і з 1 Травня віншуюць.
 

Mrs_yanf

Well-known member
Доктар гісторыі Захар Шыбека прачытае 13 студзеня публічную лекцыю пра беларускія мястэчкі. Лекцыя пачнецца а 19.00 у галерэі ў (пр-т Незалежнасцi, 37а)
http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2012/01/Afisha_05_a-3_13_19.jpg
Калі журналісты прадстаўляюць Захара Шыбеку, то часта пішуць коратка – “найлепшы знаўца гісторыі Мінска”. Тым больш цікавая тэма ягонай публічнай лекцыі з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”) – “Скарбы беларускіх мястэчак: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне”. Слова “мястэчка” цяжка перакласці на іншыя мовы, бо “городок”, “town” – гэта ўсё не тое, яно не перадае сутнасці гэтага “ўласнабеларускага” населенага пункта. А мястэчак у перыяд росквіту ў Беларусі было больш за 400! І збольшага яны мелі Магдэбургскае права (права на самакіраванне). У той час, як у Расійскай імперыі пра такое нават не чулі
У каго атрымаецца схадзiць, падзяліцеся потым уражаннямі, калi ласка:)
 
Coraline, а вуліца Першамайская як будзе гучаць па-ўкраінску?
я не Кораліна, але мяркую, што ёй бы далі іншую назву (ну як мянялі назвы гарадоў Куйбышаў - Самара, Горкі - Н.Ноўгарад).
 

Zoryana

Well-known member
ну як мянялі назвы гарадоў Куйбышаў - Самара, Горкі - Н.Ноўгарад
Дакладней, вярталі іх гістарычныя назвы. Тут, дарэчы, можна яшчэ назваць горад Брэжнеў (гэта Наберажныя Чалны ў 1983 - 1987 гадах), або Андропаў (горад Рыбінск у 1984 - 1989)
 

k_ja_ra

Well-known member
але мяркую, што ёй бы далі іншую назву
Вой, якая багатая тэма для абмеркавання...Першамайская, Камуністычная, Рэвалюцыйная, Свярдлова. Песня! А вось Скарына замінаў...

Ну ды Бог з ім. Вось як вы ставіцеся, прыкладам, да вуліцы Бяды? :)

Месца яшчэ меней, як у галерэі Шчамялёва... Затое ў цэнтры. :)
 
Последнее редактирование:
Дакладней, вярталі іх гістарычныя назвы.
вядома. :) Я проста не ўдакладніла.
Вой, якая багатая тэма для абмеркавання...Першамайская, Камуністычная, Рэвалюцыйная, Свярдлова. Песня! А вось Скарына замінаў...
+100

Вось як вы ставіцеся, прыкладам, да вуліцы Бяды?
Мне сорамна, але я нават ня ведаю, хто ён такі (ці яна?). І цікава, ёсць лі па гэтай вуліцы 13 дом? :)
ёсць :)http://www.open.by/entertainment/16932
 

k_ja_ra

Well-known member
http://ru.wikipedia.org/wiki/%C1%E5%E4%E0,_%CB%E5%EE%ED%E8%E4_%C8%E3%ED%E0%F2%FC%E5%E2%E8%F7

Толькі чамусьці не напісана, што Бяда - ягонае не сапраўднае прозвішча. Я чытала недзе, але цяпер наўрад ці ўзгадаю, дзе. Бяда - псеўданім.

ёсць лі па гэтай вуліцы 13 дом
Ага, ёсць. :))) І заўтра ў ім, у кватэры №13, 13-га ў пятніцу будзе весела.:girl_werewolf:
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху