Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, наконт прычынаў, з якіх амаль у "латынь" пераўтварылася беларуская мова, якраз у Акудовіча добра напісана.(мне таксама параілі пачытаць :) ) Мо і не ісціна ў апошныя інстанцыі, але "адгукаецца" большай часткай, мне прынамсі. Сустрэнемся - дам, пачытаеш. Цікава. Хоць і да смерці сумна і безнадзейна...

"вытеснена в изолированные районы" мозгу
І гэта таксама...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дарагія сябры!
У гэтую пятніцу (20 студзеня) на сядзібе ТБМ (вул.Румянцава,13) а 19-й гадзіне адбудзецца чарговая лекцыя па беларускай мове. У ролі лектара выступіць Вінцук Вячорка.
Тэма сустрэчы:
Кароткія й поўныя канчаткі іменных часьцінаў мовы (ракой - ракою, белай вароны - белае вароны, зроблен - зроблены).
...
 

Nulka

Member
у мяне намаляваліся лішнія квіткі на наступную суботу ў тэатр. звяртайцеся!
 

k_ja_ra

Well-known member
Лаўлю на слове
Ага.

Была на днях у БПС-банку. Запыталася, чаму няма беларускамоўнай версіі інтэрнэт - банкінга. "Дык у нас жа 2 дзяржаўныя мовы" - быў адказ. "Дык вось якраз з гэтай прычыны, - кажу, - і давайце-ка, напішу прапанову, каб такі другая мова з'явілася".

Напісала. :) Толькі сэнсу-та...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, невялікая забаўка:

http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=231107

Хто-небудзь абазнаны ў бел. ліцініцы? Усталявала ў сябе нешта (літоўскі, як разумею, так і не ўцяміла, навошта з інтэрнэта пампавала, калі ў мяне такі свой на моўнай панелі ёсць? :scratch:), а як карыстацца не ведаю. Бо там тыя ж ангельскія літары. А як ц мяккае зрабіць?, л цвёрдае? Яшчэ штосьці трэба ўсталёўваць? З такіх "экзатычных" літар толькі "ż" знайшла. :)

Цікава проста....Хоть штосьці напісаць паспрабаваць, ці подпіс для эл.пошты лацінкаю беларускай зрабіць...
 

Mrs_yanf

Well-known member
Женщина дождя, дзякуй яшчэ раз за спасылку на акцыю “Салідарныя з Барадуліным” Учора нашыя кнiжкi забрала:) Хвалiцеся, калi ласка, хто якiя атрымаў:) У нас "Азбука - вясёлы вулей" для Таццяны i пераклады "Беларусь мяне збеларушвае" для Насцi:)
Яшчэ каму цiкава
Які колер з’яўляецца колерам Беларусі?
Гэтае пытаньне задае і прапануе свае варыянты адказаў Міхал Анемпадыстаў. Каму цікава пачуць – прыходзьце у гэтую пятніцу, 27 студзеня а 18.30 у “Арт Сядзібу” (Куйбышава,22). “Колер Беларусі” – чарговая публічная лекцыя з цыклу Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”). Уваход вольны!
http://labadzenka.by/?p=15886
 

Ильгрия

New member
Женщина дождя, дзякуй яшчэ раз за спасылку на акцыю “Салідарныя з Барадуліным
Далучаюся да пазякі!!! Кнігу атрымала, але мне дасталіся вершы у перакладзе на рускую :) :) :) Трошкі шкада, але толькі трооошачкі...Бо вершы нават па руску вельмі пранікнёныя і такія трапныя, і такія ў яго невыразна блізкія вобразы ёсць...( а яшчэ уяўляла , як гэта па беларуску будзе...яшчэ лепей!)Маме сваёй услых чытала, успаміналі бабулю- напісана, як пра яе... А муж кажа: "У чым праблема- хочаш па беларуску, ідзі ў кнігарню ды купі!" Збіраюся так і зрабіць)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Mrs_yanf, у мяне Белая яблоня грома. На жаль, па-расейску... Таксама учора была там.
 

Mrs_yanf

Well-known member
А як бы вы адказалi на пытанне: які колер з’яўляецца колерам Беларусі? Якiя колеры ўяўляюцца вамi па асацыяцыi з Беларуссю? У мяне чырвоны, белы, блакiтны, зялёны (але не яркi, а такi шэра-зялёны), мабыць карычневы...
 

k_ja_ra

Well-known member
вершы у перакладзе на рускую
Тое ж у мяне. Па шчырасці, я не дзеля кніжкі ў гэтым удзельнічала, але вершы ў перакладзе ў расейскую ў праекце такога кшталту здзівілі.))) Гэта не з мэтай крытыкі, проста пра свае ўражанні...

А муж кажа: "У чым праблема- хочаш па беларуску, ідзі ў кнігарню ды купі!"
Абсалютна слушна. Адно, што аўтографа на памяць там ужо не будзе...


які колер з’яўляецца колерам Беларусі?
Цяжка сказаць. Гледзячы на тое, што ўяўляць пачынаеш. Сімволіка - белы з чырвоным, мапа - блакітны, вуліцы свайго горада - шэры... Ну калі ўсё ж лета ўзгадаць - зелёны (колер дрэваў і травы) з жоўтым (сонца, хоць і рэдкае :) ).

Пра беларускую лацінку:
Усталяваць хачу. Засвоіць і хоць крышачку дзе-нідзе карыстацца. Як высветлілася, не так проста гэта - усе патрэбныя знакі атрымаць. Добрыя людзі абяцалі сёння дапамагчы. Чакаем :)
 

Женщина дождя

Well-known member
Дзяўчаты! Дзякуй Вам ўсім,хто адгукнуўся на гэтаю прапанову.. На мой погляд - мы дапамаглі не толькі дзядзьке Рыгору, але і сабе таксама... Мне дасталося Перакуленае
А колеры Беларусі для мяне чырвоны,белы і блакітны... У Караткевіча - "... тысячы блакітных азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці..
 

k_ja_ra

Well-known member
але і сабе таксама.
Я б сказала, у першую чаргу. Усё, што мы робім, мы робім адно для сябе. ІМХО.)))
І з колерамі ў нас блізка. :friends:

Дзяўчаты, каму кніжку прэзентаваць? :) Я тут "ад сквапнасці" 2 паасобніка кніжкі замовіла. Такой:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=7866
Адзін аддам у добрыя рукі. :)

Я не жалуюсь, что так плохо, просто я знаю почему так случилось.Отдаю себе отчёт. Отвечаю только за себя.
Ильгрия, а мне распавядзі, з чаго так сталася... Цікава, як ты гэта адчуваеш...(гэта са школьнай тэмы цытата)
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху