Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Mrs_yanf

Well-known member
Хто мае вольны час i цiкавiцца
Лекцыя Ігара Марозава з цыклу “Urbi et Orbi”
“Герменэўтыка дойлідства”
адбудзецца 10 лютага (пятніца) а 18.30
у “Арт Сядзібе” – Мінск, вул. Куйбышава, 22
(ГД “Гарызонт”, 2-гі паверх)
Уваход вольны!
http://labadzenka.by/?p=16068
 

k_ja_ra

Well-known member
Латушка: План па папулярызацыі беларускай мовы не выконваецца ў поўнай меры
Яшчэ два гады таму, нагадаў Латушка, прэм’ер-міністр і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта зацвердзілі план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. Гэты ж падыход закладзены ў праграме ўрада на 2011–2015 гады. «Разам з тым адзначу, што мерапрыемствы плана не выконваюцца ў поўнай меры ўсімі дзяржаўнымі арганізацыямі, асабліва на мясцовых узроўнях», — падкрэсліў міністр.
http://nn.by/?c=ar&i=68027

Во як. Аказваецца, нават план ёсць... Файна. Цікава б было пра ягоныя пункты даведацца.

"Ці ёсць у Вас план, містэр Фікс?" (с)

)))))))))
у мяне малая да 23 лютага тату Пагоню намалявала. :) Цешуся. :)
 

Nulka

Member
Кьяра,
здаецца, цяпер чыноўнікі абавязаны адказваць на мове зварота. Удакладню ў мужа.
 

k_ja_ra

Well-known member
Nulka, і раней абавязаны былі. Як ведаю. ))) Там штосьці наконт зваротаў па электр. пошце дадалі. Баюся памыліцца, але што такія звароты маюць цяпер так бы мовіць "афіцыйны статус", а не проста бла-бла-бла. Ёсць і пра вусныя звароты, але як з німі дакладна не ведаю. Лянуюся, папраўдзе, сядзець і ўважліва разбірацца. (пакуль востра пытанне не стаяла, проста для агульнага развіцця хацелася б ведаць)

а мая склеіла з паперы "правільны" сцяжок мне ў падарунак
Слу, а як у садочку ў вас? На агульных занятках, можа тэму дзярж сімволікі тактычна абыходзяць, не? Бо як сваіх узгадваю, там сцягі "з балотам" памаляваць на занятках за шчасце...Па мне, хай бы наогул не краналі гэтую тэму...

Шчыра скажу, Адрыяна напачатку і парывалася сцяг у яго горшым выглядзе маляваць, а я кажу, дачушка, можа што іншае? Ага, кажа, я тады Пагоню намалюю. ))) Цяжка дзецям абарону з двух бакоў трымаць...ІМХО.
 

Вишенка

волшебница
Слу, а як у садочку ў вас? На агульных занятках, можа тэму дзярж сімволікі тактычна абыходзяць, не? Бо як сваіх узгадваю, там сцягі "з балотам" памаляваць на занятках за шчасце...Па мне, хай бы наогул не краналі гэтую тэму...
не было ніводнага разу.
чыра скажу, Адрыяна напачатку і парывалася сцяг у яго горшым выглядзе маляваць,
мая - таксама, таму давялося распавесці, чаму мама гэтага не вельмі хоча :) Але ўзрост такі, што можна ўжо ўсё растлумачыць :)
 

k_ja_ra

Well-known member
раней не былі абавязаны дакладна
Нулачка, праўда?! Вось жа, я ўпэўнена была, што абавязаны былі. Прычым, мне здаецца, гэта і ў СМІ неаднойчы абмяркоўвалася... Цемра такі я, значыць...))

не было ніводнага разу.
Адкуль тады яна ў цябе чырвона-зялёны ведае? Проста з таго, што на вуліцах бачыць?
Думаю, можа ім і не даўблі ў садочку пра тое, хто, калі і дзе гэтыя сімвалы прыдумаў, але тое, што сістэматычна малюнкі са сцягамі (не з гербамі, вядома, яго яшчэ намалюй паспрабуй :) ) з'яўляюцца -дакладна. Ці што, тады выходзіць, дзеці самі малююць? Мне з цяжкасцю ў гэта верыцца...

Але ўзрост такі, што можна ўжо ўсё растлумачыць
Дык тлумачу. Але калі навокал усе пра зялёны вядуць, як дзіцяці разабрацца...
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛЮТЫ на двары, а ніяк не "февраль"
а я вось усё думаю, ну ўсе месяцы ў нас маюць сваю назву, чым жа май так правініўся? Няўжо і праўда праз Першамай? Дык як тады кастрычнік уцалеў? Уж да чаго октябрьская революція - святое. :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
У мяне пытанне. Як правільна:
пачынаючы з першага класа ці
пачынаючы ад першага класа.

І іншыя падобныя выпадкі. Мне слушным падаецца "ад", але час ад часу неяк на язык не кладецца...(не магу ўзгадаць прыклады, каб прывесці)

А для мяне ён травень
:) дык гэта для нас. Я думаю, калі ты тут (на форуме, не трэба далёка хадзіць. Але не ў гэтай тэме, вядома) пра шапік напішаш, запраста пра "недарэчныя наватворы" атрымаць можаш. :)))

)))))))))))))

раней не былі абавязаны дакладна.
Твая праўда. Разабралася. Усё правільна. Прымаць павінны былі на любой мове, адказваць на рускай ці беларускай (згодна з Законам аб мовах). А ў старым (які страціў сілу) Законе аб зваротах пра мову звароту і адказу наогул не вялося.
У новым жа вызначыліся мовы звароту (руская і беларуская) і абавязак у пісьмовых адказах на пісьмовы зварот адказваць на мове звароту. (адпаведна, як я зразумела, вусна і па эл. пошце мова адказу не дыктуецца)

Каму цікава:
Закон аб мовах http://wikisource.org/wiki/Закон_Рэспублiкi_Беларусь_«Аб_мовах_у_Рэспублiцы_Беларусь»

Закон аб зваротах грамадзян (які страціў сілу) http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=V19600407&p2={NRPA}

Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З
http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p2=2/1852

Параўнанне старага закона аб зваротах з новым: http://www.komkur.info/gorodskaja-zhizn/novoe-v-zakonodatelstve-ob-obraschenijah-grazhdan/
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Закатаваны, але не прыніжаны...

55гадоў таму (26 студзеня 1957 г.) Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР рэабілітавала (пасмяротна) Браніслава Тарашкевіча, арыштаванага ў 1937 годзе па сфабрыкаванай справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра” і прыгаворанага “двойкай” НКУС да расстрэлу.
29 лістапада 1938 года ў мінскай турме перастала біцца сэрца аўтара першай беларускай граматыкі, мовазнаўцы, энцыклапедыста, перакладчыка, грамадска-палітычнага дзеяча — чалавека, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню Бацькаўшчыне...


http://www.nv-online.info/by/252/printed/42066/Закатаваны-але-не-прыніжаны.htm
 

Mrs_yanf

Well-known member
Вишенка, дзякуй за шапiк, я не ведала, казала заўжды кiёск цi камерцыйная крама:)
Яшчэ нашыя з Насцяй набыткi стадола i аплік з крыжаванкi http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=6150 i з "Казкi пра спадарыню Мышэвiч" - "Доўгiя-доўгiя лёхi вялi да кладовак...", "насенне дзядоўнiка", "кветкi лотацi"
Можа гэта i смешна такое не ведаць, але вучымся патроху:)
У мяне пытанне. Як правільна:
пачынаючы з першага класа ці
пачынаючы ад першага класа.
Мне здаецца, што з першага класа, растлумачыць, на жаль, не магу
Лапа неяк пыталася пра мульцiкi для малечы на беларускай мове, мая меньшая вельмi ўпадабала зараз Мядзведзіка Аблавушака http://www.youtube.com/watch?v=ihY9EsojdmI
 

k_ja_ra

Well-known member
"насенне дзядоўнiка",
О-о-о! :) Пра назвы раслінаў я пакуль і не мару... У мяне з гэтым і па-расейску праблемы. :)

У мяне і старэйшая не грэбуе. :))) Пра Нодзі таксама (ці як там яго, з дыска "Гадуем беларусаў") Толькі не ведаю, ці ёсць ён у сеціве дзе... 9 серыяў....Мульцікі, што праўда, дзеці з задавальненнем глядзяць. Шкада, што мала іх...
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты. :) Шукаю кампанію ў тэатр. Сяструха "підманула, підвіла" - у камандзіроўку з'язджае.

А ў мяне квіткі на 22 лютага (серада) у Тэатр Беларускай Драматургіі (Крапоткіна,44) на спектакль "Белы анёл з чорнымі крыламі"

На 5-ты шэраг.

Запрашаю ў кампанію. :) Хто свабодны ці адносна свабодны? Адгукайцеся. Буду рада. :)

п.с. узяла б мужа, але адразу праблема "куды дзеці?" паўстае...
 

Mrs_yanf

Well-known member
Хто хоча песьнi паслухаць:) Вось тут знайшла http://catholic.by/2/home/announcements/111641-vechar-spiavanaj-paezii.html i тут http://catholic.by/2/home/announcements/111596-abarona.html
Напярэдадні Вялікага посту мінскі грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр св. Язэпа запрашае на «Вечар спяванай паэзіі». У выкананні Андрэя Касцені і Рамана Яраша прагучаць песні на вершы Купалы, Караткевіча, Разанава, Мілаша, а таксама на аўтарскія вершы. Вечар адбудзецца 18 лютага і распачнецца а 16-й гадзіне. Душпастырскі цэнтр св. Язэпа знаходзіцца па вул. Аржанікідзэ, 6 (ст. «Аўтазаводская»).
19 лютага 2012 г. у мінскім праваслаўным прыходзе іконы Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» адбудзецца дабрачынны канцэрт у абарону жыцця «Немаўляткі». Арганізатар канцэрту — міжвузаўскі валанцёрскі атрад «Элейсон». Канцэрт распачнецца ў 13 гадзін у Зімовым садзе навучальнага корпуса прыхода «Усіх смуткуючых Радасць». Уваход вольны.
Кьяра, спадзяюся, знайшлi каго. Прыемнага прагляду:)
21 лютага адбудзецца флэш-моб “Сёння размаўляем па -беларуску”
Шкада, што толькi раз у год:(
А ў Рыгора Барадулiна 24 лютага - дзень нараджэння, 77 год. Як бы павiншаваць?:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Шкада, што толькi раз у год
Я б сказала, шкада, што сам факт гаворкі па-беларуску сёння з'яўляецца флэш-мобам... Ну дый ладна...

А ў Рыгора Барадулiна 24 лютага - дзень нараджэння, 77 год. Як бы павiншаваць?
Калі ёсць ідэі - прапануйце, клск. Падтрымаем.

спадзяюся, знайшлi каго. Прыемнага прагляду
Пакуль не, але ўсё адно дзякуй.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху