Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Mrs_yanf

Well-known member
Калі ёсць ідэі - прапануйце, клск. Падтрымаем
Iдэя - даслаць паштоўку))) Адрас у мяне ёсць) Колькi па Менску iдзе? Днi два, больш, меньш?
Кьяра, як ваш тэатральны гурток? Шкада мне, але Насця ўжо не хоча:(
Затое с Таццянай мы пайшлi ў гэтую школку http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=9849 Малая сказала, што спадабалася i будзе хадзiць на заняткi:) Пасябравала нават з хлопчыкам, а яго тата аказаўся пiсьменнiкам:) i падарыў нам сваю кнiгу такую http://prastora.by/knihi/uscinovic-iury-iaska-i-konik-iahony-hryuka i яшчэ адну, Насця ўжо ўвесь вечар чытала:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Адрас у мяне ёсць
Кіньце мне , клск, у прыват. Колькі ідзе? так, дні 2. Задумалася толькі, трэба б было беларускую паштоўку...На прасторы бай та ёсць, як памятаю, а так, каб памабільней? Прыйшоў - набыў. У кнігарнях ёсць - няма? Хто-небудзь звяртаў увагу? (я, шчыра, не, бо, прызнацца, паштовымі паслугамі амаль не карыстаюся. :) )

Затое с Таццянай мы пайшлi ў гэтую школку
Ага, малайцы. Чытала пра яе...

Пасябравала нават з хлопчыкам, а яго тата аказаўся пiсьменнiкам
Ха. Добрыя знаёмыя ў Вас. :)

Насця ўжо ўвесь вечар чытала
Мая сама па-беларуску пакуль не хоча... Ціснуць не хачу, але прапаную час ад часу...Пачакаем. :)

як ваш тэатральны гурток?
Пакуль толькі 2 заняткі былі. Дзецям падабаецца. Гэта - галоўнае. Пакуль у гульні гуляемся. Да спектаклю яшчэ далёка. :)
 

Coraline

Jones
Учора ў кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Вітушкі Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі. Таксама ёсць дыск з казкамі, якія ўвайшлі ў кнігу, чытаюць: Лявон Вольскі, Адам Глобус, Алесь Камоцкі, Стэфан Эрыксан (амбасадор Швецыі), Уладзімір Арлоў, Сяргей Сокалаў-Воюш та іншыя. Гэтыя казкі Сяргей напісаў ужо страціўшы зрок. Таму яго казкі ператварыліся з дапамогай яго сяброў з літар у гукі. А аўтограф аўтара на кнізе - некалькі літар подпісы - выглядаюць так кранальна, што сціскаецца сэрца.


Таксама раю набыць кнiгу Ульфа Старка (малюнкі Лінды Бундэстам, выдавецтва Логвінаў) Дыктатар. Гэта зусім дзіцячая кніга, нягледзячы на назву :))) Iлюшу спадабалася :)

1329608363_0477.250x200.jpeg
 

Ильгрия

New member
http://news.tut.by/culture/275119.html
Проста і геніяльна:) Чаму б не друкаваць урыўкі не толькі з класікі( што добра, безумоўна), а потым і далей пайсці- і зсучасных творцаў найлепшае ўзяць- урыўкі дэдэктываў, ці добрага фэнтазі..Каб прачытаў і захацелася кнігу знайсці, і каб кніга была ў кнігарні...


http://www.svaboda.org/content/article/24491310.html
НАват не ведаю, што напісаць....

А чаму не вялiкi?
павінен быць вялікі...? Дзякуй :) Выпраўлюся.
 

k_ja_ra

Well-known member
Ствараецца беларускамоўная група ў Сухараве і Каменнай Горцы.

Ствараецца беларускамоўная група з дзетак 2009-2010 гадоў нараджэння ў дзіцячым садку мікрараёнаў Сухарава ці Каменная Горка.

Запрашаем зацікаўленных бацькоў тэлефанаваць па нумары (029) 701-43-22
 

k_ja_ra

Well-known member
На НН працягвае абмяркоўвацца тэма будучага белмоўнага канала. Вельмі спадабаўся камент адзін. Выкладу тут.

ВОСЬ, ШТО Б Я ХАЦЕЎ БАЧЫЦЬ НА БЕЛАРУСКАМОЎНЫМ КАНАЛЕ:
- кантэнт, перад якім ставіць задачу толькі трансляцыі белмовы, пашырэння лексікі, агульнай і спецыяльнай (тэхнічныя навукі, біялогія, мастацтва ды інш.), "натуралізацыі" яе для гледача. я даўно мару аб тым, каб глядзець асобныя перадачы з таго ж "Дыскаверы" і інш. на белмове. гэта было б насуперак меркавання, што "немагчыма нічога высокага выразіць".
- кантэнт у фармаце "дыскусіяў". па гісторыі, напрыклад, запрашаць гісторыкаў і "гісторыкаў", без каментароў і вывадаў. і хай пераможа праўда.
- кантэнт у фармаце "а як гэта ў іх" - і, магчыма, "па замове якога-небудзь Еўрапейскага фонду спрыяння развіццю культуры" - "іх" тэатр, "іх" фатаграфія, архітэктура, мастацтва і далей бясконца.
- этнаграфічны кантэнт - таксама неабмежавана. напрыклад, суботняя ранішная перадача "Літоўская гаспадыня" - па "простай" кулінарыі і нядзельная - "Сняданак у Сапегаў" - па "высокай". каб даводзіць, што беларускае - ня толькі ў аборах, але й сапраўды "па-еўрапейску".
- кантэнт дзіцячы. ад перадач для бацькоў да мультоў, дубляваных па-беларуску. навучальныя ды забаўляльныя перадачы.
- для фанатаў, кшталту мяне, - каталіцкія і праваслаўныя казані нармальных святароў. ёсць такія, а калі яшчэ й па-беларуску...
- тупа, нармалёвае кіно, з беларускім дубляжом.


Плюсуюся да меркавання... Каб былі тыя ж дыскусіі цікавыя і нават не трэба пра палітыку, тое, што ўжо заваявала сімпатыі гледачоў усяго свету (дыскаверы і падобнае) толькі ў перакладзе на беларускую, фільмы, старыя і сучасныя, мульцікі дзецям, пачынаючы ад класікі, так бы мовіць, і аж да "смешарыкаў", "Машы і Мядзведзя " і інш.....))) Эх..нават мяне б можна было б, напэўна, да тэлевізара вярнуць....
 

k_ja_ra

Well-known member
А хто мне адкажа? Наколькі карэктна выкарыстоўваць слова "выстаўка", калі існуе "выстава"?
Сёння бачыла ў цэнтры аб'яву, наконт "выстаўкі". Рэзанула вочы. Я была ўпэўнена, што гэта тыповы прыклад трасянкі. Памыляюся?
 

Lara

...сама не ожидала...
помогите выйти из тупика
у сына в задании "трэба вызначыць род назоунiка рунь".

Шта такое рунь??? Я разумею гэта "озимые, всходы", але ж якого яно роду?

Жаночага?
 

Mrs_yanf

Well-known member
у мяне такіх няма
У мяне ёсць, але далёка вазiць
Кьяра, мая сяброўка (настаўнiца бел. мовы) сказала, што можна "выстава" i "выстаўка"
Можна дапамагчы тут http://labadzenka.by/?p=16434#more-16434 i набыць кнiжку з цiкавай гiсторыяй:)
А котку часова хто-небудзь хоча? http://kisorg.by/forum/topic_351/3
Такiя прыгожыя, зiрнiце http://kisorg.by/koty/
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Калісьці я тут цікавілася наконт сцяга. Дзяржаўнага і ўлюбёнага. Зялёнага і сапраўднага.

Вось тут якраз на гэту тэму: http://nn.by/?c=ar&i=69322

А тут цікавая гісторыя пра тое, чаму палосак на бчб сцяге менавіта 3:
http://skepsus.blog.tut.by/?p=137

:)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху