Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
juniko, вось не паверыш, задалася тым жа пытаннем. :)
І на жаль, мовы мы такі не ведаем. Абедзве. :) Правільна там.

Хаця мне вока зачапілася за "е". Няма дзе чытаць па-беларуску "дзвесце", калі што 200 напісана... :(
 

Вишенка

волшебница
Дзяўчо маё сёння сказала "дзякуй!" дзядзьку пралетарскага выгляду, што саступіў ёй месца ў тралейбусе. Дзядзька, хоць і быў відавочна нападпітку, спакойна адказаў: "Калі ласка!"
 

k_ja_ra

Well-known member
имя-как-имя, гэта табе недарэчнасць. А вялікай частцы насельніцтва (і форуму ў тым ліку)- за шчасце.)) Пра расейскую на Вы і шэптам...
 

Ильгрия

New member
имя-как-имя, на жаль гэта ня "недарэчнасць"...Яшчэ троху і ўвогуле забароняць па-беларуску размаўляць... і думаць. Нашыя дзеці і так , як ізамежную яе вывучаюць.
 

k_ja_ra

Well-known member
"Апрычоны" - гэта як? Што значыць гэты прыметнік? (дзеепрыметнік?) Растлумачце, хто ў тэме, клск. :)
 

Вишенка

волшебница
Кьяра, мае слоўнікі такога слова не ведаюць. І я яго таксама ніколі не чула. Але мне здаецца, што гэта нешта накшталт "адрозны ад іншых".
 

k_ja_ra

Well-known member
слоўнікі такога слова не ведаюць
Каб ведалі, я б не пыталася.:)

Арфаграфічны НН яго дае. У сэнсе правапіс, але не тлумачыць.)))
Увечары ў кантэксце напішу (калі адшукаю). Гэта з кніжкі слова. Чытала - выпісала сабе. (ціпа каб потым у слоўніку паглядзець). Цяпер паперка на вочы трапіла...Слоўнікі маўчаць, вось тут і пытаюся. :)
 
Можа, ад рускага "опричник"? То бок затрыманы войскамі ўлады?
ПС дарэчы, пагугліла, "опричник" таксама, як казала Вішанька, пайшоў ад "асобны, не такі, як усе".
 

k_ja_ra

Well-known member
Увечары ў кантэксце напішу
Пішу. :)

...мелі на мэце сцвердзіць вартасць сваёй ідэі, але ніяк не высокую вартасць беларускага народу, як апрычонага суб'екту еўрапейскай гісторыі.

"Да д'ябла ўсё! Расея апрычоны свет"...

...на яе аднолькава будуць абапірацца... што звычайны шараговец, што апрычоны інтэлектуал...
)))

Падобна, што Вішанькіна праўда:
нешта накшталт "адрозны ад іншых".

п.с.: Вишенка, цікава, а адкуль такая інтуіцыя? Мне, прыкладам, гэтае слова без кантэксту наогул не аб чым... Ніякіх асацыяцый... Толькі сугучнасць з "прычынай". Але яна тут як бы і не пры чым...
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, ну я разумею, што ты лінгвіст, так? :) Але ну вось дакладна тут. Апрычоны. За што зачапіцца? Ці якійсьці корань агульны, ці, можа, сугучнасць са словам на іншай мове, што? ))) Проста цікава. :)
 

Вишенка

волшебница
Але ну вось дакладна тут. Апрычоны. За што зачапіцца? Ці якійсьці корань агульны, ці, можа, сугучнасць са словам на іншай мове, што? ))) Проста цікава.
Зачапіцца можна толькі за кантэкст, а кантэкст лёгка шукаецца праз гугл :)
А потым ужо можна разважаць пра карані, сугучнасць і да т.п.
 

k_ja_ra

Well-known member
кантэкст лёгка шукаецца праз гугл
*голасам Іпаліта* Жулик. (с) :)))

Вишенка, слу, а як аптымальна і ёмка сказаць дзіцю, каб яно падчас выканання дамашняй работы не глядзела ў акно, не прыслухоўвалася да старонніх гукаў і г.д.? "Не адрывайся?" Ці яшчэ як лепей? Бо занадта ж часта ўжываць яго даводзіцца. :)
 

Вишенка

волшебница
слу, а як аптымальна і ёмка сказаць дзіцю, каб яно падчас выканання дамашняй работы не глядзела ў акно, не прыслухоўвалася да старонніх гукаў і г.д.? "Не адрывайся?" Ці яшчэ як лепей? Бо занадта ж часта ўжываць яго даводзіцца.
Я і сама гэта не ведаю. Давай пачакаем спецыялістаў :)

Я так і думала, што нікому не трэба выдаваць свае прафесійныя сакрэты :)))
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, пашла па тваёй спасылцы... Не магу падабраць прыстойнага слова. Проста ...(((((
 

k_ja_ra

Well-known member
Учора сустрэла новае для сябе слова. Дакладней ягоны варыянт: бачына - сайт (рас.)

Уразілася. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху