Igra, спасылка на творы Арлова, так, гэта аудыёкнігі. Можна скачаць і слухаць дзе заўгодна. Але ў яго нашмат больш твораў. Можна чытаць любы з іх. Памылкі не будзе )))) . Усе цікавыя і з боку каб далучыцца да мовы, і каб даведацца пра знакамітыя імены, і сюжэт не банальны.
Твор Мележа , на маю асабістую думку, годны ўвайсці напрыклад у топ-10 беларускіх кніг, якія варта прачытаць. Але пачынаць усе ж не з яго. І справа не ў школьнай праграмме. Часам бывае, што у школе кніга - ніяк, а пройдзе шэраг гадоў і зусім па-іншаму успрымаешь напісанае. Вось цяжка растлумачыць, чаму менавіта такая мая думка - не з Мележа. Можа справа ў тым, у які час адбываюцца падзеі ў ягоным эпасе? Рэвалюцыя, новая жыцце.....
Вось пад ваш запрос
жадаецца мастацкую литаратуру-тоустую книжку з цикавым апавяданнем.
цалкам падыходзіць "Каласы пад сярпом тваім" Ул. Караткевіча. Гэта натуральна амаль шэдэўр (для мяне)))))
Есць над чым падумаць, захапляе, праўда. І тоўстая..... ))))
Что з Караткевича параице?
да таго "Чорны замак Гальшанскі" і "Дзікае паляванне караля стаха". Дарэчы Караткевіч сцвярджаў, што абраў жанр дэтэктыва менавіта каб папулярызаваць беларускую мову сярод беларусаў.
Яшчэ падумала - добра чытаць. Аднак яшчэ лепш прачытаць і пабываць у тых мясцінах пра якія распавядаецца. Прачытаць Караткевіча і з'ездзіць у Гальшаны, напрыклад -
http://www.mercana.by/index.php?option=com_content&view=article&id=47%3A2010-05-08-22-02-51&catid=34%3A2010-05-08-21-57-33&lang=ru
Пачытаць Арлова, і паехаць у Полацк, Наваградак. Безумоўна наведаць Нясвіж!
Пачытаць Коласа, і нават узяць з сабою Новую зямлю, і паехаць у родныя мясціны паэта, і заўважыць, наколькі ярка і паэтычна ен апісаў месца, дзе прайшло ягонае дзяцінства.......
А калі дойдзе чарга да Мележа, тады на Палессе. Як там прыгожа!!!!!
І канешне, да касцела святой Анны ў Вільню )))) (гэта ўжо Багдановіч)
http://maksimbogdanovich.ru/stories/48.htm