Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Ильгрия

New member
Zoryana, выдатныя уражанні ў вас , мабыць, малайцы вы. Мы там яшчэ не былі, але ўсё наперадзе.


Народ, дык чё? Едзем на фэст?

Тэлефонамі можна ў прываце абмяняцца. А там сустрэнемся.
Даржэнькая ,ты мой тэлефон ведаеш, мабыць і я твой маю, калі не змяніўся ) Але на жаль я зусім ня ўпэўнена, што мы зможам паехаць- заўтра кладзецца маё дзіцятка ў лякарню на абследаванне-казалі на тыдзень, може на выходныя і не адпусцяць, калі якія працэдуры будуць...
 

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, тэлефон ведаю, так...:) Глядзі дзіця. Што ж ужо...
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
«Калi ты будзеш размаўляць па-беларуску, многія будуць табе адказваць тым самым»
Пакіньце апраўданні, што няма асяроддзя, i пачніце актыўна гаварыць.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=74993
 

Zoryana

Well-known member
Zoryana, калісьці абяцалася Вам. Выконваю абяцанне нарэшце. Калі цікава яшчэ...

Ну і ці мала...яшчэ каго зацікавіць...

Александр Бушков, Андрей Буровский
"Россия, которой не было – 2. Русская Атлантида"

Кьяра, я не прыхільніца гэтага літаратурнага жанру, калі шчыра. Мне неяк бліжэй Салаўёў, Ключэўскі, для душэўнага адпачынку Пікуль.
Вось пра Андрэя Буровского прачытала ў інтэрнэце - не натхняе неяк яго аўтарская "падборка":
Библиография:
Сибирская жуть-1, Изд. Бонус, ОЛМА-пресс ,2001
Сибирская жуть-3, Изд. Бонус, ОЛМА-пресс ,2001
Сибирская жуть-7, Изд. Бонус, ОЛМА-пресс ,2001
Московия: пробуждение зверя, «Андрей Буровский", ОЛМА,2005
Правда о советских евреях, Яуза
Правда о русских евреях, Яуза
Наполеон — спаситель России, Яуза и г.д.
Яшчэ менш натхняе на чытанне яго кніг той факт, што ён з'яўляецца парламенцкім памочнікам спадара Мединского - цяперашняга міністра культуры РФ і аўтара, дарэчы, такіх "гістарычных сенсацый" як:
Владимир Мединский О русском воровстве, особом пути и долготерпении. — М.: Олма Медиа Групп,2010
Владимир Мединский О русском рабстве, грязи и «тюрьме народов». — М.: Олма Медиа Групп, 2010
Владимир Мединский О русском пьянстве, лени и жестокости. — М.: Олма Медиа Групп, 2008
Владимир Мединский О тяге русских к «сильной руке» и неспособности к демократии. — М.: Олма Медиа Групп, 2010
Владимир Мединский О русской грязи и вековой технической отсталости. — М.: Олма Медиа Групп, 2010
Владимир Мединский О жестокости русской истории и народном долготерпении. — М.: Олма Медиа Групп, 2010
Можна заўважыць, што аўтары вельмі пладавітыя ў літаратурна-творчым плане. У мяне асабіста няма глыбокага даверу да такіх хуткаспелых гістарычных "піражкоў":pardon:



Zoryana, выдатныя уражанні ў вас , мабыць, малайцы вы. Мы там яшчэ не былі, але ўсё наперадзе.

Ильгрия, дзякуй. Пачуццё захаплення, нават культурнага шоку адчуваюць, па-мойму, усе, калі бачаць у нас гэтую прыгажосць:)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Zoryana, у прынцыпе чаканая рэакцыя.

Я абацяла - я напісала, бо абяцанні выконваю звычайна, нават калі для гэтага спатрэбіцца амаль год... Вашае права - глядзець ці не.

За многабукаф - дзякуй. Дзеля мяне - не варта было. :)))

п.с. а кніжка цікавая...Не абавязкова вераваць у яе, як у Біблію. А падумаць можна...
 

Zoryana

Well-known member
кніжка цікавая...Не абавязкова вераваць у яе, як у Біблію. А падумаць можна...
Цікавых кніжак шмат. На жаль, не ўсе яны карысныя
Zoryana, у прынцыпе чаканая рэакцыя.

Я абацяла - я напісала, бо абяцанні выконваю звычайна, нават калі для гэтага спатрэбіцца амаль год...

Кьяра, на будучыню - вызваляю вас ад усіх абяцанняў адносна мяне :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
на будучыню - вызваляю вас ад усіх абяцанняў адносна мяне
Улічу. Толькі абавязкі ў мяне перад сабой у першую чаргу, і толькі ў другую - перад іншымі. Так што не пераацэньвайце сваёй ролі тут. Клск. :)
 

Nulka

Member
Дзяўчаты, з 29 чэрвеня па 3 ліпеня у нас будзе "Дзеткаўскі" выезд на Абстэрна -- з намётамі, гітарамі, Купаллем, купаннем і г.д. Будзе шмат дзяцей, і для іх -- процьма разнастайных забаваў. дарослыя таксама знойдуць, чым заняцца. Калі хто хоча далучыцца -- вэлкам!
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
«Калi ты будзеш размаўляць па-беларуску, многія будуць табе адказваць тым самым»
Гэта так :)
«Калi са мной хтосьці гаворыць на беларускай мове, дык я яму адказваю таксама па-беларуску.
і з гэтым згодна.
Але вось мяне ня разумеюць ў нашай маленькай краме, каля дома, калі я гавару па-беларуску :( (там ня касы, а трэба гаварыць, што табе падаць-прадаць)
 

k_ja_ra

Well-known member
хочацца, але й колецца..
А чым колецца? :)

і з гэтым згодная
Я па шчырасці не вельмі згодная з тымі тэзісамі. :) Асабліва ў частцы: калі сам гаворыш, дык і табе адказваюць. На жаль, гэта не так... Але ў частцы - гаварыць такі трэба - падтрымліваю...

А артыкул - так. Для агульнага развіцця. Даўно спасылак не давала. :))) Чэшка гаворыць па-беларуску і нічога...А ў краме, бачыш, не разумеюць, не тое што не адказваюць...

katia-ka, я звычайна калі бачу неразуменне ў вачах - дублюю па-расейску. Калі-небудзь нават неразумення не чакаю - адразу з перакладам (дайце паштоўку -открытку) :) калі-небудзь і ўвогуле па-расейску...у кулінарыі якой-небудзь у абед, калі чарга...Там і так яны злыя...не хочацца дадатковых канфліктаў...

Мы ў доме адпачынку цяпер...Яшчэ як паркавалі машыну па прыездзе, з сям'ёй адной, якая побач машыну ставіла, зачапіліся. У іх 2 хлопчыка па ўзросце як мае дзяўчаткі, дык ціпа пары сабе дзеці знайшлі...
Хадзілі потым у сауну разам. Дык цікава. Муж - старшыня таварыства ўласнікаў у сябе ў доме. Усю дакументацыю па-беларуску вядзе. А дзіця старэйшае ў белмоўным класе, як разумею, фактычна адзіным у Слоніме. ...Прыемна было...:) Такі ёсць штосьці ў свеце. Падобнае прыцягваецца...Вітаюцца са мной па-беларуску. :)
 

Берта

В стране чудес....
Размаўляць па-беларуску карысна дзеля эканоміі бюджэту )))) :derisive:
Вярнуліся з Эўра футбольнага, з Польшы. Там зараз такія выразныя фанаты ....)))
Мы з сябрамі, якія заўсёды толькі па-беларску, зайшлі паснедаць. І здарылася, што сам хазяін пачуў нашу гаворку. І тааааааак уразіўся!!!!! , так быў захоплены фактам нашай размовы, што напалову скасаваў наш выніковы разлік. І півам пачаставаў. ))))
 

k_ja_ra

Well-known member
Берта, Вы не перастаяце нас (мяне) здзіўляць!

Вы яшчэ і футбольная фанатка?! Абалдзець! :)

Мы з сябрамі, якія заўсёды толькі па-беларску, зайшлі паснедаць. І здарылася, што сам хазяін пачуў нашу гаворку.
Дык гэта, як разумею, у Польшчы было?

Хаця і ў нас такое здараецца часам, так...адмаўляць не буду... Мне неяк зніжку на таксі зрабілі...:)
 

fasolinka

Active member
Мы з сябрамі, якія заўсёды толькі па-беларску, зайшлі паснедаць. І здарылася, што сам хазяін пачуў нашу гаворку. І тааааааак уразіўся!!!!! , так быў захоплены фактам нашай размовы, што напалову скасаваў наш выніковы разлік. І півам пачаставаў. ))))
:clapping::clapping::clapping:
 

k_ja_ra

Well-known member
Прачытала артыкул на НН пра ўкраінцаў, якія стварылі ў сябе клуб аматараў бел. мовы...Дарэчы ім падабаецца беларуская, як і нам украінская. :)

Але не пра гэта хацела...Там напісана, што украінскі "г" зусім іншы, адрозны ад нашага...Што, праўда?! Я такая здзіўленая...мне падавалася, што нашыя "г" якраз з ліку таго агульнага, што нашыя мовы радніць...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху