Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Zoryana

Well-known member
Igra, вялікі дзякуй - аповяд вельмі цікавы, фота - проста цудоўныя усё, без выключэння. Больш ніякіх сумненняў - едзем у Нясвіж глядзець на ўсю гэтую прыгажосць :)
 

Берта

В стране чудес....
Igra, дзякую за водгук!!! Карысна было пачуць.
Дарэчы, узгадалі пра Кургана, і я паплыла ва ўспаміны... ))) Акрамя таго, што "Залаты голас", дык яшчэ чалавек найцікавейшы. Давялося пазнаеміцца і такія людзі, так, застаюцца ў памяці.

Для сябе сэнс. Для сваёй уласнай рэальнасці...)))
У маёй рэальнасці есць словы і выразы, якія для мяне гучаць больш прыгожа і выклікаюць лепшыя асацыяцыі. Але я стамілася распавядаць, чаму яны для мяне прыгажэйшыя. Шмат хто не чуе розніцы, але мне прыемна сказаць, напрыклад, Божае Нараджэнне (а не Рождество Хрістово), і Працэсія Божага цела (а не Крестный ход на празднік Тела Іісуса Хріста)... і г.д.....

Здаецца і тое і тое зразумела. Але сваё гучыць больш моцна. Таму і кажу так. Для сябе.
Аднак маю рэальнасць часта не ўцямяць......
 

Mrs_yanf

Well-known member
Mrs_yanf, а Вы ніяк з гэтым сайтам лабадзенка.бай не звязаная?
Падвісла я з гэтым праектам "дзіцячая заМова". Клас!
Прачытала, што ён выдаць цэлую кніжку малюнкаў плануе. Калі Вы сочыце, дык не палічыце за цяжкасць, сігналюйце сюды потым.))) Такое адчуванне, што цэлы шэраг пытанняў як з гэтых старонак сышоў....)))
Не, нiяк, проста чытаю. Сачу i напiшу, як ўбачу:)
Мая малодшая атрымала свой першы "Дыплём аб пасьпяховым сканчэньнi разьвiваючага курса дзiцяча-бацькоўскай школкi Крынiчка" (с) Плануем i на будучы год наведваць, вельмi падабаецца. Раю, у каго ёсць маляты ад 2-х да 4-х год, ну i старэйшыя таксама (калi набярэцца дастаткова чалавек) http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=9849
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
як станцыю метро лепей назваць: Пятроўшчына ці Медуніверсітэт? )))
Здаецца мне, што пераможа Медуніверсітэт)) Людзям, якія ездзяць у тым накірунку, слова "медуніверсітэт" стала намінальным, на гэтую назву усе арыентуюцца, там такая транспартная развязка вялікая...
Але мне не падабаецца ні адно))
 

Igra

БЫТИЕ
як станцыю метро лепей назваць: Пятроўшчына ці Медуніверсітэт? )))
Пятроўшчына болей абагульнена,а Медуніверсітэт звыклае і родненькае,але мне таксама ні тое ні тое для назвы станцыі метро не падабаюцца.Хутчэй Медуніверсітэт пераможа.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я памятаю часы, калі назовы вучэбных устаноў мяняліся ледзь не штогод...Палітыхнічны інстытут - палітэхнічная акадэмія - бнту (лянота цалкам). Дзе гарантыя, што Медуніверсітэт не пераймянуюць? Ці не пабудуюць побач якую-небудзь Акадэмію?...Пятроўшчына -назоў вёскі, якая там была калісьці, па мне такога кшталту тапографы - самыя надзейныя, няйтральныя, не звязаныя ні з палітыкай, ні з героямі, ні з установамі, якія сёння ёсць, а заўтра не.

Але ў тым, што пераможа Медуніверсітэт, прызнацца, амаль не сумняваюся...
 

Ильгрия

New member
чамусьці мне асабіста Пятроўшчына неяк па гучанні не падабаецца, не мілагучна( паўтаруся, чыста для мяне)...А так тваю кропку гледжання падтрымліваю, гістарычныя назовы, больш абаснаваныя, аўтэнтычныя- памяць продкаў...І Уручча, і Барысаўскі тракт гучыць прыгожа :)
 
Я б нават сказала, што не "Медунiверсiтэт", а "Медынстытут" часцей гаворым, па ранейшай назве. (Я сама з таго раёну, i зараз там бываю часцяком).
 

k_ja_ra

Well-known member
неяк па гучанні не падабаецца, не мілагучна
:) мне начальнік таксама не падабаўся. :) Мне гучыць...Чым яна за Масюкоўшчыну горшая? Цалкам сабе традычыйныя беларускія назовы...не?

не "Медунiверсiтэт", а "Медынстытут"
Вось, я пра тое ж...))) таму гэта - сумнеўны шлях, ІМХО.
 

Marisol

Active member
Я скончыла медінстытут, таму назва Медуніверсітэт - лайно:)))
Калі сур'ёзна, дык найлепшая назва - Паўднёвы Захад.
 

k_ja_ra

Well-known member
prosto_kat, ну чё? верш агульнымі сіламі? :))) Ад сямейства бай так бы мовіць? :)))

Ці цябе адну абавяжам? :)))
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.

k_ja_ra

Well-known member
Вишня-черешня, ой, дакладна... ты ж пішаш, так? Здорава!

А проста кэт у жанры сатыры! Супер! ))) Дзевы, ну вы ж з намі тут па блаце загадзя падзеліцеся, а? А мы балець за вас будзем. ))) Як я прыдумала? :)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху