Берта, я яшчэ у першым посце напісала,што спадабалася і я ўсё збіралася падрабязней напісаць,прашу прабачэння,што так доўга збіраюся.Нешта няма часу сесці і распавясці,гэта яшчэ таму,што мне вельмі складана на беларускай мове знайсці словы і атрымліваецца куца і думаю,перакладаю-цяжка мне,прабачце!
Але я вельмі вам ўдзячная за вашыя парады наконт Альбуці,ўсё так,я к вы распавядалі!Мы пабылі у кутку,дзе адчулі катарсіс,ні больш ні меньш)))Мы былі зусім адны там і гэта так добра зроблена,што ты не у музей трапляешь,а проста быццам ідзешь па лесе і трапляешь у нечыю леснічоўку і гэтыя пачуцці мінулага так кранаюць сэрца!Вельмі-вельмі вам ўдзячна,без вас я і не ведаю,калі б там апынулася яшчэ,нават і не ведала пра гэтыя мясціны.І Стоўбцы нам спадабаліся-мы там былі ўпершыню,а ад Стоўбцаў да Альбуці ўсяго 5 км.Было мала часу,таму падрабязна наведаць ўсё не маглі,вырашылі толькі Альбуць і да Несвіжа даехаць,калі ўжо там блізка апынуліся.І Несвіж вельмі падабаўся.Там яшчэ быў нейкі фэст "Грай,гармоніка",на плошчы граў музычны народны калектыў,ўсё
вжівую? і выступалі танцавальныя калектывы.Трохі паглядзелі-добра і радасна,народу было мала ўвогуле і адчуванне,што гэта горад адпачынку)))
Мы былі там даволі позна,таму так павярхоўна глядзелі.Праз рашотку падышлі паглядзець ўнутр фарнага касцёла-было зачынена ўжо,але выпадкова,калі муж ўжо адышоў мне павезла і мяне пусцілі падняцца па бакавой вітой лесвічке на хоры да аргана!Я такая радая была,там два хлопцы-арганісты рэпетыравалі.Я ўсё разглядзела і трохі з імі паразмаўляла.Далей пайшлі ў палацава-паркавы комплекс Радзівілаў,там працуе да 18 гадзін,а было ўжо 18.30 і не пускалі,але мы празналі,што ўнутры на тэрыторыі працуе кафэ і нас пусцілі у кафэ,таму мы трохі пабачылі ўнутраны двор і пафоталі.Паелі ў кафе-інтэр'ер спадабаўся,але дранікі былі на гарэлым масле,я нават не змагла есці(((Гэта знервавала,у астатнім ўсё добра і кампанія побач тых людзей,хто менавіта займаецца замкам таксама цікавая была)))
Часу было мала,гэта факт,наша выснова такая-едзем яшчэ раз і начуем-каб без паспеху паглядзець палацава-паркавы комплекс з ўжо адчыненнымі экспазіцыямі,на другі дзень-службу ў касцёле і паслухаць арган.
Што яшчэ...Яшчэ спадабаліся работы Людмілы Аніскавец,якія там прадаваў яе бацька-тэхніка малявання мастіхіном(?),думаем абавязкова набыць. І з назіранняў(у другой тэме было калісці) з рассіян менавіта ў тыя гадзіны на машыне былі толькі мы,машын было шмат і ўсе з беларусскімі нумарамі.Месцы ёсць і платныя і бясплатныя,іх было даволі і тых і тых.Мы сталі на платнаю стаянку,але шлагбаум быў адчынены і ніякага дзядзенькі -паркоўшчыка не было зусім,мы так і паехалі,бо каму плаціць тыя 5 тысяч не было

Па дарозе ў Менск на лузе набралі вялізны букет кветак палявых і паехалі паздравіць з 86-годдзем Іллю Львовіча Кургана-легендарнага Кургана,залаты голас Беларусі,голас,які нёс культуру беларускага літаратурнага вымаўлення для ўжо шматлікіх пакаленняў:thank_you:Вось такі быў дзень,я старалася паведаміць,як змагла.Калі ёсць пытанні,дык калі ласка-што ведаю-скажу,але мала ведаю)))Прабачце за памылкі,за маю нязграбнаю мову:sorry:
А,і на прыканцы-гэта мой пуць,каб палюбіць радзіму,мову,гісторыю і свае ўласнае...Я гэта зразумела і тут я з Бертай менавіта згодная.
Так і кідае, як той "клінок булатны" ад спадзеваў да рэчаіснасці, ад якой млосна...
Але шчыра кажучы,сумневы падобныя ўсё роўна прысутнічаюць,не магчыма бо не думаць...менавіта ад спадзеваў да рэчаіснасці...