я не разумею,праўда,сколькі у цябе жадання,каб так вось змагчы!
Igra, ключавое тут жаданне. І подзвігу я не здзейсняю, праўда, не захапляйся.

Пра той жа Менск адкрылася вікі, абралася патрэбнае, дадалося свайго, крыху для дзіцяці спрасцілася. Усё. Гэта складана?

А даклад нам так і так давялося б рабіць. Дык мы зробім такі, які нам патрэбны.
Я якраз абрала прасцейшы шлях. Уласны прыклад. Крыху першапачатковых намаганняў і ўсё.

Жыву сваім жыццём, а вакол "капае".

І на дзяцей у тым ліку. Навошта мне ім даводзіць, як важна ведаць мову і інш, калі я магу проста займацца сваёй справай, а для іх цалкам нармальна беларуская побач? Я хітрая насамрэч.
няўжо настаўніца не супраць і ў школе добра ставяцца да адмаўлення цяперашней дзяржаўнасці фактычна?
Ой, ну ты ўжо з мяне дысідэнта не рабі.

)) А што мы адмаўляем?

Мажліва цябе здзівіць, але ў школе таксама ЛЮДЗІ працуюць, не працоўныя адзінкі.

І адчуваюць яны не горш майго, і калі гэта хтосьці агучвае, іх не можа гэта не цешыць.))) Не, ну дзіця маё з транспарантам перад школай не ходзіць, як разумееш, але калі яно распавядае, што сцяг -та не сапраўдны, то настаўніца цалкам з разуменнем кажа: так, але ты намалюй, клск, гэты ўжо, а потым і другі, ок? ))) У чым праблема-та?
Даклад ёй спадабаўся, мая сказала.

Хто б сумняваўся.
Людзі зашуганыя так, што нават паглядзець у бок "святла" баяцца....А ўсё не так і цёмна насамрэч....Проста лянота...думаць, адчуваць, рабіць...
Маё пакаленне ў цемры расло,
Цяпер яму цемра таксама святло.
Маё пакаленне расло на мяжы
З заслонай жалезнай у самай душы...(с)
Мяне трохі здзівіў такі малюнак-а ні кветачкі,а ні дрэўца,а ні траўкі,а ні сонейка,а ні воблачка,ай-ай-ай маленькія дзіцяткі ўдваіх у каменных джунглях,адчуванне скаванасці(гэта толькі мае адчуванні,прабач,калі нешта не тое сказала)
Усё нармальна.
Igra, ну першае - гэта не адзіны малюнак, які намаляваны дзіцяцем за 6 год жыцця.

Я ж не буду тут сонейкі з траўкамі паказваць, сэнс? )) Але тое, што ты кажаш, часткова праўда, безумоўна. Не ў тым сэнсе, што дзеці травы не бачаць. Бачаць. Але што праўда, і я пісала пра тое, што я сама - дзіця каменных джунгляў. Прырода - не маё пакуль. Я не магу ўчыняць гвалт над сабой. Хоць часам і даводзіцца. Вось у выходныя, відаць, давядзецца такі на лецішча ехаць. Паспрабую адным днём адмазацца.

Не магу я з камарамі, вусенямі, без вады і камфорту. Магу, але вельмі нядоўна. Байдаркі, намёты (палаткі), толькі калі вось усё, пытанне жыцця і смерці...))) А пакуль можна быць у горадзе, я буду там.
Дом адпачынку з поўным наборам кшталту прыбіральні, душа і гарачай вады ў нумары не выключаецца.
Гатовая да крытыкі.
