Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Igra

БЫТИЕ
Скажы, ты вось гэта шчыра пішаш? Ты праўда лічыш, што я чакаю адказаў "у масць"? Ці не я пісала табе: "будзь сабой"?
Мне цікава, што ты скажаш. І натуральна мяне цікавіць тваё сапраўднае меркаванне.
Чаму не шчыра?Шчыра,толькі,можа,не вельмі добра выказалася-не ў масць трэба было сказаць,а залішне,бо меркаванне наконт ўтрымання(содержанія) малюнка твайго дзіцяці гэта ўжо было б ступіць на тваю тэрыторыю.Калі не,дык скажу,сёння ўвечары,бо больш няма часу зараз.

І калі б там былі ТОЛЬКІ сцягі
Калі б там былі толькі сцягі,гэта ўжо быў бы не малюнак)))

Я ж сказала, не пра дзяцей. )))
Я тады тую фразу не зразумела.
 

k_ja_ra

Well-known member

Zoryana

Well-known member
Аматарам беларускай мовы можа быць карысным:
Ад 7 да 10 чэрвеня ў Маладзечне будзе праходзіць чарговы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.
Маладзечанскі Палац культуры прадаставіў Kraj.by папярэднюю праграму свята. У ёй магчымыя невялікія змены.

7 чэрвеня, чацвер
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:
19.00 – Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага
8 чэрвеня, пятніца
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:
11.30 – 3-і тур конкурсу маладых выканаўцаў (пад фанаграму)
16.00 - 3-і тур конкурсу ў суправаджэнні аркестра
18.00 – падвядзенне вынікаў
Мінскі абласны драматычны тэатр:
19.00 – Літаратурна-музычная вечарына “Вобразы мілыя роднага краю” з удзелам вядучых акцёраў дзяржаўных тэатраў краіны
Амфітэатр:
21.00 – Рок-опера “Курган” паводле паэмы Я.Купалы, муз. І.Лучанка (аўтар праекта А.Скарынкін).
Канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч
9 чэрвеня, субота
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Вязынка:
12.00 –паэтычныя чытанні ля помніка Я.Купалы з удзелам беларускіх паэтаў, ускладанне кветак
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Яхімоўшчына:
13.30 – наведванне філіяла музея Я.Купалы
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:
14.00 – Канцэрт дзіцячых калектываў і юных чытальнікаў з розных абласцей краіны і г.Мінска “Край мой родны!”
Музычнае падвор’е Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага:
16.00 – “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў
Раённая цэнтральная бібліятэка імя М.Багдановіча:
18.00 – Прэзентацыя новых выданняў да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Мінскі абласны драматычны тэатр:
19.00 – “Карона з кахання”, А. Дзялендзік. Спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра да 130-годдзя Янкі Купалы, рэжысёр В. Растрыжэнкаў
Амфітэатр:
21.00 – Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Гала-канцэрт “Дзве яркія зоркі” Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. Мастацкі кіраўнік (галоўны дырыжор) – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг
23.00 – Феерверк
10 чэрвеня, нядзеля
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага:
12.00 – Канцэрт “Хіт-класіка беларускай музыкі” у выкананні творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”:
15.00 – У .Вольскі “Цудоўная дудка”, рэжысёр Мікалай Андрэеў. Спектакль для сямейнага прагляду
Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна:
17.00 – Канцэрт джазавай музыкі і песні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”
Амфітэатр:
21.00 – Закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Уручэнне ўзнагарод і прызоў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў. Гала-канцэрт “Залатая калекцыя беларускай песні” ў выкананні артыстаў беларускай эстрады
23.00 – Феерверк
http://kraj.by/belarus/news/sobitiy...uskay-pesni-i-paezii-u-maladzechne-2012-05-23
 

fasolinka

Active member
Дзевы, малюнак малодшай (6 год) на вочы патрапіўся. Зацаніце.
уразiла! малайчынкi вы!

Што там не проста сцягі намаляваныя... Там усё ў гэтыя колеры (сваёй краіны) пафарбаванае. Людзі, машыны, дамы...Я не моцная ў тым, каб аналізаваць малюнкі, але мне гэта дало падставу задумацца... Яно наскрозь, разумееш? І крама там, так, не магазін....
Ты лепш скажы, як ты гэтыя iдэi да сваiх дачок данесла. I як растлумачваеш пра сцягi, прэзiдэнта i iншыя рэчы, калi у садку i школе iдзе iншая iнфармацыя. Сапрауды цiкава...
 

k_ja_ra

Well-known member
fasolinka, :thank_you:

fasolinka, :) так і тлумачу. :) Як ёсць, толькі мягчэй. Пра сцягі і герб яны ўжо аднакласнікаў, настаўнікаў і дзяцей ў садочку інфармуюць. Маўляў, памыляецеся, даражэнькія, наконт зялёнага. :)))

Вось сёння, прыкладам, мая старэйшая даклад будзе рабіць "Менск і ягоныя назовы" (па-расейску Мінск і его названія). У іх там на факультатыве ціпа тэма пра свой горад ці свой раён. Ну мы там у дакладзе і пра Менск і пра русіфікацыю (у двух словах) і пра песню Вольскага. :) Нічога, хай і такое паслухаюць. :))) Калі там атрымаецца, заўтра яшчэ і дыск з песней аднясе, каб у школе на ўроке паслухалі. :)

А сцягі з гербамі мае на свае вочы бачылі. :) І АМАП і аўтобусы, у якіх людзей за проста так пакавалі, пакуль мы з роварамі ў парку гулялі... Хай, а што ж? :) ))))


Znaika, дзяк, што нагадалі, была ж спасылка ўжо... :scratch:
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, малайца)))
Трэба мне правесці выхаваўчую працу)) Пра сьцяг))
Прыйшоў учора тата да нас, а Валянцін з ім на беларускай мове размову павёў. Бацька так і сеў з адчыненым ротам)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, дзякуй вам.

Шчасце - гэта калі цябе разумеюць. (с) :)

katia-ka, :so_happy:
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
А яшчэ пазаўчора сын прынёс першую 9 па беларускаму чытанню))) Звычайна, ў яго 7-кі былі.
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
Кьяра, ой, якія вы малайцы. Я сваёй нічога не тлумачу і увогуле сама вельмі далекая ад палітыкі.
дарэчы вось хацела спытацца, чаму ровар? прынамсі я ведаю што ў мове не існуе свайго слова для гэтага транспарту, але калі браць запазычанае, то лепш рускае, чым польскае.
тое самае з цягніком) слова "поезд" існуе ў мове задоўга да железнае дарогі) І абазначала некалькі вазоў, паязжаючых (sic!) ў адзін бок па адной патрэбе. Вясельны поезд напрыклад.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишня-черешня, ну скажам, я не тое што не мовазнаўца, а нават побач не праходзіла. :) Я аматар толькі. Ровар і ровар. А як? веласіпед? я ад носьбітаў толькі ровар чула. Але што праўда, гэта не на Палессі было. :)))
Наконт цягніка...Ну ведаеш, можа такі па сэнсу вясельны поезд і цягнік рознае ўсё ж, а? Там едуць вазы, кожны сам сябе вязе, толькі ланцужком яны. А цягнік - там цеплавоз (ці што там) шэраг вагонаў цягне такі, а, не едуць (поезд) яны самі...

Такі няма, як ведаю, у нашай мове словаў такіх. Як і існуючых, якія ляпаюць паўсюль. Існыя ёсць. А тут толькі тыя, што паяджаюць. ))) Не кожная мова, думаю, мае аднолькавы склад "моўных адзінак", ці як лепей сказаць, не ведаю.
 

Igra

БЫТИЕ
Ты лепш скажы, як ты гэтыя iдэi да сваiх дачок данесла. I як растлумачваеш пра сцягi, прэзiдэнта i iншыя рэчы, калi у садку i школе iдзе iншая iнфармацыя. Сапрауды цiкава...
Мне таксама,я не разумею,праўда,сколькі у цябе жадання,каб так вось змагчы!Кьяра,я ў захапленні ад тваёй апанаванасці! Я вось толькі не разумею,няўжо настаўніца не супраць і ў школе добра ставяцца да адмаўлення цяперашней дзяржаўнасці фактычна?Мне цікава,вельмі,як гэта адбываецца ў рэальнасці.

)))я ўпершыню чую)))ўвогуле не зразумела адразу,думала Land Rover )))запомню)))
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, а тое,што я хацела наконт малюнка сказаць,дык гэта ўвогуле проста адчуванні і не тычыцца тэмы флагаў і дзяржаўнасці.Мяне трохі здзівіў такі малюнак-а ні кветачкі,а ні дрэўца,а ні траўкі,а ні сонейка,а ні воблачка,ай-ай-ай маленькія дзіцяткі ўдваіх у каменных джунглях,адчуванне скаванасці(гэта толькі мае адчуванні,прабач,калі нешта не тое сказала)

можа,апантанасці?
Можа,мне так переклали одержимость-апанаванасць,я не ведаю дакладна,як добра.
 

Вишенка

волшебница
у нас на Гродзеншчыне казали тольки ровар
Дарэчы, а на Гродзеншчыне ў касцёлах беларуская мова сустракаецца? Ці толькі польская?

Можа,мне так переклали одержимость-апанаванасць,я не ведаю дакладна,як добра.
Апантанасць. Апанаванасць - гэта ў іншым сэнсе. Напрыклад, апанаваны д'яблам.
 

Ильгрия

New member
Вишенка, я на жаль цяпер вельмі рэдка бываю на Радзіме маіх продкаў, бабулі даўно няма, а да іншых родных выбіраемся "рады ў гады"...Але на колькі я ведаю , палітыка каталіцкай царквы такая, што кожны ксёндз, што прыязджае служыць у нейкую краіну, павінен авалодаць яе мовай. Мая мама нядаўна ездзіла ў невялічкую вандроўку на Віцебшчыну, дык тамтэйшы ксёндз ( ці то літовец, ці то паляк) добра па-беларуску размаўляў, і толькі па-беларуску. Нават апостальскі нунцый, які толькі некалькі месяцаў нтаму быў прызначаны на Беларусь, прадмову да вернікаў на свята чытаў на нашай мове, было прыемна...вельмі:)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху