Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ильгрия, больш мяккі - гэта як?

Там гучала, што наш болей глухі адносна ўкраінскага, да "х " падобны...А вось наконт іхнага не ведаю...
Плануем у жніўні пад Адэсу ехаць...трэ паслухаць будзе. :) Цікава ўжо...
 

Ильгрия

New member
пад Адэсу ехаць...
калі пад Адэсай гавораць па- ўкраінску)))Ёсць жа больш-менш рускамоўныя рэгіёны.
А мы пару тыдняў таму сустракаліся з роднымі , яны якраз з заходняй Украіны,д зе гавораць на мове...Усю дарогу на Гродзеншчыну слухалі Ляпіса, Крамбамбулю ў асноўным нашыя песні, і ма рускамоўнае дзіця(страрэйшы) слухаў-слухаў,як мне нешта жонка брата распавядае, а потым так неспадзявана-"А на якой мове вы гаворыце?" :) пара слоў-а я так ўсцешылася))) Мару "заслаць" яго з бабуляй туды да родзічаў, на вёску, там мова найбольш да беларускай падобная, няхай бы паслухаў, акунуўся :)
 

k_ja_ra

Well-known member
няхай бы паслухаў, акунуўся
Так, праблема...Няма дзе і мовы жывой пачуць...:( Пра тое і гаворка...

калі пад Адэсай гавораць па- ўкраінску
А, ну так, твая праўда...))) Там вышэй (я пісала) якраз пра Адэсу вялося, у якой 130 нацыянальнасцяў і таму натуральна, што па-расейску трэба...:))) Думаю, у Амерыцы, дзе нацыянальнасцяў не меней, таксама натуральна б было па-расейску, толькі гэтыя буржуі-амерыкосы чамусьці не ў курсе. :)))
 

Берта

В стране чудес....
Дык гэта, як разумею, у Польшчы было?
Так. У Польшчы.

Зрабіла адкрыццё для сябе - розніцу словаў імбрык і гарбатнік.
Імбрык у старабеларускай - посуд для кіпеню. Звычайнай вады. Imbrem - вада з лацінскай. Імбрык (імбрычак) - як зруск. - чайнік

А вось спадабалася мне вельмі слова гарбатнік.
Herbа - трава (лац.)
Гарбатнік звязаны з настойваннем гарбаты ці іншых зелак, травы. У ВКЛ гарбатнік - посуд, у якім настойвалі травы (гарбата - трава).
А з расійскай гэта - заварнік.
 

k_ja_ra

Well-known member
розніцу словаў імбрык і гарбатнік.
:) Ведаеце, у прынцыпе па-рознаму ўжываюць...

На "заварнік" і імбрычак таксама кажуць. Хаця менавіта такі расклад, як Ваш, мне якраз падабаецца. А ўвогуле...у мяне ў бацькоў мой "імбрык" амаль улюбёнае слова. Так яно іх смяшыць чамусьці...Кажуць у жыцці не чулі, што так гэта называецца. :)
На што кажу: ну...вы шмат чаго не чулі... :))) Яшчэ слова "раз'юшвае" ім падабаецца. :))) Бо мяне сапраўды многія рэчы раз'юшваюць. :)))

Муж казаў напачатку: выдумляеш, у мяне бабуля гэта "чайнІк" (менавіта з націскам на другі склад) называла...Слу, адказвала я, дык яна, думаю, і ў магАзін хадзіла.... На тым і скончылі. :)))
Такі імбрык, так.
 

Берта

В стране чудес....
А мне у адносінах імбрык - гарбатнік цікавым падалася гісторыя паходжання словаў. Проста раней я не вельмі адрознівала сэнс паміж словамі. Для мяне былі амаль сінонімамі.
Аднак фантастычна ўявіла, як князь Міхал Радзівіл ідзе па алее каля замка і дае распараджэнне - а збярыце-ка для мяне вон тыя травы. Буду доўгімі зімовымі вечарамі з цеплага гарбатніка добрым напоем частавацца...... :)))
Проста праз паходжанне слова яно мне стала больш мілым, бо з глыбокай старажытнасці яно.
А ў мяне яшчэ адно з любімых словаў - валацуга. Вельмі падабаецца.


у мяне бабуля гэта "чайнІк" (менавіта з націскам на другі склад) называла
:))) бабуля на французскі манер........
 

k_ja_ra

Well-known member
Для мяне былі амаль сінонімамі.
Ну так, для мяне недзе амаль так сама.)

Аднак фантастычна ўявіла, як князь Міхал Радзівіл ідзе па алее каля замка і дае распараджэнне - а збярыце-ка для мяне вон тыя травы. Буду доўгімі зімовымі вечарамі з цеплага гарбатніка добрым напоем частавацца
:) У Вас файная фантазія і здольнасць уяўляць сабе розныя карціны...Так рамантычна...)))

А ў мяне яшчэ адно з любімых словаў - валацуга. Вельмі падабаецца.
Ага, прыкольнае...

А я ад "знічкі" літаральна млею...Вось не магу, як мне гэтае слова падабаецца...Хаця мне ўсе падабаюцца. :) І чым далей - тым болей. :)

Берта, а гэта ж Вы неяк абяцалі пра словы, падобныя з літоўскімі, напісаць? Цікава б было...
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, :) па шчырасці, не вельмі. ) Дождж і хмарнае неба перашкаджаюць...Але ўсё адно файна тут. :)
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра,и мы амаль што патанули)))але абяцаюць жа у нядзелю +30)))У Маскве у весь час дождж ды яшчэ +25-28! Тропики! Жадаю добрага надвор*я,бо на адпачынку гэта патрэбна))):drinks:
 

k_ja_ra

Well-known member
Nulka, плануем, збіраемся. Стэлефануемся там, ок?

Народ, а вы а якой гадзіне там быць плануеце? а 14.00 -пачатак, так? Сэнс раней ехаць ёсць, не?

І куды там ? На Плошчу свабоды, як зразумела з праграмы?

А хто ў курсе, дзе там можна будзе машыну кінуць?
 

Берта

В стране чудес....
У Вас файная фантазія
Ой..... ад гэтай маёй буйнай фантазіі часам і пакутую..... бо, бывае, такое ўяўляецца....:shok: што мама дарагая.......:laugh:
Кьяра, пра сувязь літоўскай мовы і нашай напішу. Сустрэнуся з філолагам, які добра ведае дзве мовы, вазьму ў яго інтэрвью )))))) і падзялюся тым, што пачула.
Зараз часу ня шмат. Футбол! :rolleyes: :rolleyes: :rolleyes: :))) :))) :)))
А вось з фейсбука сцягнула
 

Вложения

  • 392374_313244068761891_1355707308_n.jpg
    392374_313244068761891_1355707308_n.jpg
    42.2 KB · Просмотры: 19

k_ja_ra

Well-known member
Берта, карцінка файная...Толькі Вы тут не ўлічваеце аднаго моманту...Мова краіны пражывання ў нас расейская якраз...Так што акупанты з ідыётамі - гэта мы (я)...

Дарэчы...я там вышэй пра сям'ю адзінадумцаў, што называецца, са Слоніма расказвала...Дык вось гісторыя ад іх...Іхны сын старэйшы ў школе меў неасцярожнасць на ўроку малявання сярод іншага сцяг наш бчб намаляваць...Ён і яшчэ адна дзяўчынка, сяброўка ягоная (мама сяброўкі беларускамоўная). Дык мала, што ім ледзь не двойкі паставілі...дык яшчэ сказана было (увага! і гэта настаўнік!!!) "што гэта вы сцяг фашысцкі намалявалі?!"

Вось так-та...Фашысцкі...А Вы кажаце...


Ой, дый ладна.../// Пра
сувязь літоўскай мовы і нашай
чакаем...Я прынамсі чакаю...
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху