Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Берта

В стране чудес....
Ну вось, вы самі ўсё разумееце))
так. Звярталася да вас, а пыталася хутчэй у сябе. :scratch:
Вашую кнігу пра Літву і я б з задавальненнем паглядзела. Цікава

адкуль вы ведаеце лiтоускую мову?
мае веды літоўскай не дазваляюць мне хваліцца.
Прыведзеныя вышэй прыклады не маі, а філолага, які ведае, калі не памыляюся 8 моваў, у тым ліку і добра размаўляе па-літоўску.
 

Atex

Active member
У адной с тэм форума прагучала, што няма дзе купiць музыку на вершы на беларускай мове. а тут раптам убачыла клiп Рыбака. Пра Нарвегiю на мой погляд, але на беларускай мове. прыемна http://www.youtube.com/watch?v=uTbfh-U9DcU&feature=share
падумалася - трыба рабiць сваю асабистую падборку. Ведаю яшчэ гурты беларускамойные. у той жа Адисс Абеды есть на бел. мове песня "Каханая". i музыка добрая и вершы прыгожыя. калi зацiкавiць мая падборка, потым магу распаусюдзiць )) (ци як гэта кажуць?)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Вашую кнігу пра Літву і я б з задавальненнем паглядзела. Цікава
ну вось калі зраблю)) і надрукую (яшчэ трэба найсьці, дзе) - пакажу))

што няма дзе купiць музыку на вершы на беларускай мове
інтэрнэт вам у дапамогу. Той жа Вайцюшкевіч, ці "Белая яблыня горому" Вольскага (гэта калі размова пра песьні на вершы беларускіх клясікаў)
 

Atex

Active member
інтэрнэт вам у дапамогу. Той жа Вайцюшкевіч, ці "Белая яблыня горому" Вольскага (гэта калі размова пра песьні на вершы беларускіх клясікаў)
не, я пра любыя беларускiя песнi. мне наадварот ближей не касiкi. Трэба как гурты былi цiкавыя i музыка на узроуне.
 

k_ja_ra

Well-known member
Женщина дождя, экскурсіі цікавыя, так...Дзяўчаты ў "Путешествуем по Беларусі" адпісваліся...

Atex, прывітанне. :)
ци як гэта кажуць?
Так і кажуць. :)

Дзякуй за Рыбака. :)

Дзевы, падкажыце мне хто-небудзь годны адпаведнік расейскаму: Я отдаю себе отчёт. Вымушана прызнацца, не хапае мне яго...Я усведамляю - так, я асэнсоўваю - так. Але вось пэўнага нюанса не хапае...Нічога не паробіш? :)

Я адвыкаю ўжо адпаведнікі шукаць, але месцамі такі хочацца...Кідаць дурное? :)))
 

Atex

Active member
katia-ka, ух ты! дзякуй вялiкi.

Кьяра, прывiтанне. :)
Слухайце, дзяучаты, а можа хто падкажа якiя-небудзь заняткi для 4-гадовага дзiцяцi, каб на беларускай мове. можа праводзяць у центрах якiх?
 

k_ja_ra

Well-known member

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Калі яшчэ пра музыку... Нешта торкнула мяне на Ганну Хітрык)) "ЛюТы" і "Падарожжа" у верхнім радку майго рэйтынга (з усіх кампазіцый ДзеціДзяцей) :) Ну і "Вера, Надзея, Любоў" ,безумоўна))))
 
Последнее редактирование:

Atex

Active member
katia-ka, мая добрая падруга - яе старэйшая сястра. дауно чула Ганну, але не мая музыка. а вершы вельмi добрыя, аднак не слухаецца мне ДзцiДзяцей.

трошкi яшчэ пра музыку. Адкрыла для сябе пост-панк. Цудоуны беларускi гурт на бералускай мове http://www.experty.by/node/1243

а наогул мае любiмыя гурты: Касiапея, Пятля Прыхiльнастi (Пристрастия), ПортМане, Адic Аббеба
 

k_ja_ra

Well-known member
Кьяра, паспрабую размауляць с табой на беларускай мове ))) папрауляй мяне, калi ласка, дзе у словах i скланеннях (як па-бералускi (-у)?). мне так цiкавей, каб у тэме папраулялася, а не лазiць заужды у тему спецыялiзаваную. )))
:)
склонах // па-беларускУ //

І калі будзе жаданне, паглядзі ў першым посце гэтай тэмы напісана, як раскладку беларускую зрабіць, каб Ў і апостраф (') з'явіліся і на ангельскую дзеля "і" не пераключацца. :).
Паспрабуй, мусіць атрымацца...І яшчэ, у беларускай "ё" абавязковае ў адрозненне ад расейкай. Гэта для даведкі чыста. ))) Я-та па-ўсякаму разумею...


Наконт выпраўленняў у іншых тэмах...не ведаю, ці да месца будзе. Але паціху магу, калі ТЫ хочаш. :)
 

Atex

Active member
Кьяра, Атрымалася зрабіць раскладку беларускую )) так зручней, дзякуй.

Паціху, калі ужо зусім рэжа вуха, калі ласка, выправляй ))
 

k_ja_ra

Well-known member
Юлллса, так, безумоўна! Сорі...Гэта я аўтаматычна: склоненіе - склон. Склон - падеж, так, а скланенне - скланенне і ёсць. Тормаз...:)))

Сорі, сорі, сорі. :)

Ты ведаеш, хоць ужо ўсё радзей і радзей, але калі-небудзь здараецца мне такія падобныя па гучанню словы блытаць.
Ну, кшталту: адказ як отказ (рас) сказаць ці напісаць, замест адмовы. Ці, скажам, засмуціцца як смутіться (рас), замест збянтэжыцца...
Ну разумееш, думаю...
Грэшная, так. :)

дый з тэрміналогіяй у мяне па вызначэнні так сабе. :)))
 
Кьяра,
я разумею, гэта ж я для сябе запытала - сваю памяць школьную праэкзаменаваць))) Дзякуй.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Берта,сёньня была на мерапрыемстве адным... Там Г-К мастацтваў прэзэнтавала некаторыя свае работы. Так здорава!! Там менавіта пра Менск і пра іншыя гарады Беларусі. Успомніла пра вашу ідэю з інфацэнтрам і нашу размову пра паліграфію. Вось як на маю думку - самае то))
Усе зафотаць не атрымалася.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты...Хочацца падзяліцца станоўчымі эмоцыямі, бо распірае, і фастануць. :)

Учора з katia-ka давялося, можна сказаць, на паўпадпольным і амаль дамашнім канцэрце-сустрэчы з Лявонам Вольскім пад Салігорскам пабываць. Болей за тое пакамунікаваць з ім у даволі неафіцыйнай абстаноўцы.

Непараўнальныя ўражанні. :)

Тут колькі фотаў адтуль: http://semeistvo.by/forum/album.php?albumid=3739

katia-ka, яшчэ раз дзякуй за інфу і за кампанію. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Кьяра, :drinks:

угу.. яшчэ й пазнаёміцца з найцікавейшымі і шчырымі людзьмі))))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху