Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
можа ты проста прызвычаілася
дый гучыць мякчэй у параўнанні з тым жа "акцябр".


Вишенка, а што з Прывольным не так?

Але і сама назва - дурная-дурная,
Чаму? Не дурнейшая за Кастрычніцкую, імхо. Ці Спартыўную.
 

Вишенка

волшебница
а што з Прывольным не так?
А ёсць такое слова? (у слоўніку ёсць, але нешта яно мне не па-беларуску гучыць)

Чаму? Не дурнейшая за Кастрычніцкую, імхо. Ці Спартыўную.
Кастрычніцкая пад Кастрычніцкай плошчай. Спартыўная - ну, модны накірунак, хоць было б больш лагічна, калі б гэта недзе на пр. Пераможцаў было.
А "Маладзёжная" да чаго? І што азначае? А яшчэ вуліцы ў раёне Ангарскай мне падабаюцца - Летняя, Зімовая.... Які сэнс у такіх назвах?
 

k_ja_ra

Well-known member
А ёсць такое слова?
шчыра, не ведаю. Але мне назва цалкам сабе ўцямнай падаецца.


Спартыўная - ну, модны накірунак
І што?
А моладзевая - пра моладзь, не? :)
Не, я не настойваю, проста розніцы не бачу. )


А яшчэ вуліцы ў раёне Ангарскай мне падабаюцца - Летняя, Зімовая.... Які сэнс у такіх назвах?
А абавязкова трэба каб мегасэнс быў?
А які сэнс у Шпалернай? А ў Байкальскай? А ў самой Ангарскай?
Па мне наадварот, нармальныя назовы. Летняя, Зімовая...Прыгожа.
Асабліва ў параўнанні з вуліцай Герояў 120 дывізіі ці 50-летія октября. :))
 

Вишенка

волшебница
А які сэнс у Шпалернай?
Там шпалерная фабрыка. Ёсць ці была.
А абавязкова трэба каб мегасэнс быў?
Мне трэба сэнс. Я бессэнсоўныя рычы не люблю, нават, калі гучыць прыгожа.
А моладзевая - пра моладзь, не?
А чаму няма "Старэчай"? Ці "Людзей сталага веку"? :) Нават родная Чырвонаармейская для мяне большы сэнс мае.
А ў Байкальскай? А ў самой Ангарскай?
Таксама сэнсу няшмат. Падобна што, нехта проста адкрыў атлас на пэўнай старонцы. Ці гэты раён часоў будаўніцтва БАМа? Ну, тады сэнс ёсць, такі самы, як і ў "Спартыўнай".
Асабліва ў параўнанні з вуліцай Герояў 120 дывізіі ці 50-летія октября
гэта наадварот цікава, гэта - гісторыя.
 

k_ja_ra

Well-known member
А чаму няма "Старэчай"? Ці "Людзей сталага веку"?
Падазраю, таму ж, чаму няма станцыі Гіпадынамія.)

гэта наадварот цікава, гэта - гісторыя.
Ну можа і так.
Мне вось мая Тургенева падабаецца. Вось толькі які сэнс? Гісторыя? Любоў да літ-ры? Ці даведнік літаратурны адкрылі?

ІМХО, назвы вуліц, калі яны не са старажытнасці ідуць - набор бессэнсоўных сімвалаў у кожным разе. І, як па мне, здорава, калі гэта хаця б выгаварыць можна.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Падобна што, нехта проста адкрыў атлас на пэўнай старонцы. Ці гэты раён часоў будаўніцтва БАМа? Ну, тады сэнс ёсць
Паўночны пасёлак(там, дзе гэтыя самыя вуліцы) пачаў будавацца адначасова з МАЗам, пасьля вайны. Ну і назвы вуліц там "паўночныя" - Хабараўская. Байкальская, Іркутская, Томская, Ангарская))) Хаця побач зь імі і Грыбны завулак :)
 

Вишенка

волшебница
Падазраю, таму ж, чаму няма станцыі Гіпадынамія.)
Дарэчы, бабуля мая жыла на бульвары Юнацтва. :)))

Паўночны пасёлак(там, дзе гэтыя самыя вуліцы) пачаў будавацца адначасова з МАЗам, пасьля вайны. Ну і назвы вуліц там "паўночныя" - Хабараўская. Байкальская, Іркутская, Томская, Ангарская)))
Не атрымліваецца... У "Паўночным" мусяць быць вуліцы Архангельская, Мурманская і Нарыльская. :)
 

subaru

Active member
у параўнанні з тым жа "акцябр".
й не кажы! Па мне мурашкі бягуць, калі ўспамінаю)))

але Молодежная - Маладзёжная?
ну так... а ў чым праблема? Маладзёвая павінна быць?

... слухала ўчора N.R.M... дык там "іначай" сустракаецца...
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis

Ну вось неяк так... Сёньня ў горадзе ўжо бачыла афішы. Хочацца спадзявацца, што ўсё спраўдзіцца.
__________________
ммм... можа, у каго-небудзь будзе 2 вольных месца ў машынке?
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
а ў чым праблема?
слова "маладзёж" у бел. мове няма, як быццам.

Маладзёвая павінна быць?
Так, ці Моладзевая.

бо мала што назва з неба ўзятая, з серыі "што бачу - то пяю", дык у беларускім варыянце проста ў вычварэнства ператвараецца.
Асабліва на фоне перакладу (а не транслітэрацыі) назваў усіх астатніх станцый.
Карацей, трасянка форэва.

дык там "іначай" сустракаецца...
Што сустракаецца? не зразумела. Як іначай?

Сёньня ў горадзе ўжо бачыла афішы.
Угу. і я абвестку бачыла.
 
Последнее редактирование:

Mrs_yanf

Well-known member
Кастрычніцкая пад Кастрычніцкай плошчай. Спартыўная - ну, модны накірунак, хоць было б больш лагічна, калі б гэта недзе на пр. Пераможцаў было.
А "Маладзёжная" да чаго? І што азначае?
+1
А яшчэ вуліцы ў раёне Ангарскай мне падабаюцца - Летняя, Зімовая.... Які сэнс у такіх назвах?
Даём вам назвы новыя
Пасёлкаў: Ізумрудны,
Жамчужны, Лучазарны (с)
Асабліва ў параўнанні з вуліцай Герояў 120 дывізіі ці 50-летія октября. )
Лiха з тым "акцябром", але не чапай Героеў 120 дывізіі:) - гэта гiсторыя, якую трэба ведаць i шанаваць http://www.pobeda1945.su/division/3697
Падазраю, таму ж, чаму няма станцыі Гіпадынамія.)
Узрост i хвароба не адное тое ж, Гіпадынамія тут не пры чым. Але падазраю, што людзей сталага веку наша дзяржава лiчыць за адпрацаваны матэрыял: навошта iм вулiцы?:(
бо мала што назва з неба ўзятая, з серыі "што бачу - то пяю", дык у беларускім варыянце проста ў вычварэнства ператвараецца.
Асабліва на фоне перакладу (а не транслітэрацыі) назваў усіх астатніх станцый.
Карацей, трасянка форэва.
+1
 

k_ja_ra

Well-known member
але не чапай Героеў 120 дывізіі
Ды я і не чапаю. Назва вуліцы проста вуха рэжа...А так ..я не супраць гісторыі.
Асабліва каді ўлічыць, што і вайна не адна на нашай тэрыторыі была. І дывізія яўна не адзіная такая..ці падобная.


Але падазраю, што людзей сталага веку наша дзяржава лiчыць за адпрацаваны матэрыял: навошта iм вулiцы?
Ну нашая дзяржава ўсіх людзей за расходны матэрыял трымае, у незалежнасці ад узросту.
Я б ужо так глыбока ў сувязі з назвай станцыі не капала.)))
 

k_ja_ra

Well-known member
subaru, ну безумоўна ёсць! :)
"Інакш" таксама ёсць, "па-іншаму" ёсць, але "іначай", па-мойму, найбольш ўжывальная форма з іх.)))

Роўна як ёсць лепш і лепей, больш і болей. Гэта абсалютна сінанімічныя формы.
 

subaru

Active member
Кьяра, так, ёсьць)) ужо знайшла ў слоўніках, але ня ў кожным. Але ж неяк ня гучыць для мяне асабіста...:)))
 

Берта

В стране чудес....
Добра памятаю, як, нам, журналістам, на спец. прэсухе тлумачылі, чаму станцыю, якая спачатку ва ўсіх дакументах значылася як "Ракаўская" - (што лагічна - побач Ракаўскі кірмаш, знаходзіцца станцыя па дарозе на Ракаў....), для яе і выбрана была спецыяльная плітка для ўнутранага дызайну, раптам перайменавалі ў Спартыўную. Быццам правялі апрос сярод жыхароў району вакол станцыі і ім, маўляў, назва "Ракаўская" вельмі непрыемная, бо выклікае дрэнныя асацыяцыі....... І тут было ўзгадана, што побач са станцыяй - Ледовы палац (на Прытыцкага). Дык канешне! І назва нарадзілася сама! Спартыўная, а як можа быць іначай........

Дарэчы не ведаю, як зараз, але некалі чула, што быццам адну са станцый лініі метро, якую плануецца весці ва Ўруччы яшчэ наперад, плануецца назваць Смаленская..... Навошта нам назвы расійскіх гарадоў???? І ў гэтым выпадку ў жыхароў району не будуць пытаць, напэўна, ці падабаецца ім тая назва......

аааа, дык яшчэ, з-за змены назвы Ракаўскай на Спартыўную тэрмінова мянялі плітку на платформе. Бо яна трохі не стасавалася з новай назвай. На пытанне - колькі было затрачана грошай, каб памянаць дызайн на станцыі ў сувязі са сменай назвы, чыноўнікі не адказалі......
 

subaru

Active member
я таксама памятую гэтае глупства...

Навошта нам назвы расійскіх гарадоў????
учора купляла ў ГУМе сурвэткі з рушнікамі ў падарункі... хто мне адкажа, чаму наша прамысловасьць выпускае ільняныя сурвэткі з Медным вершнікам???

А! І яшчэ! Чаму ўсім вядомую краму Паўлінка зрабілі Кірмашом??? Ці гэта ў недарэчнасьці трэба?
 

k_ja_ra

Well-known member
чаму наша прамысловасьць выпускае ільняныя сурвэткі з Медным вершнікам???
Падазраю, захапляецца Піцерам.))) Як і ў суседняй тэме.:))))) Ну і ...каб прыемна было...братам-славянам.)))
Каб як на радзіме пачуваліся.)

Але ж неяк ня гучыць для мяне асабіста.
Так? Дзіўна.)


ўсім вядомую краму Паўлінка
А дзе такая была?
Ну чаму...чаму...не ў трэндзе, напэўна, падобныя назвы.:))

дык яшчэ, з-за змены назвы Ракаўскай на Спартыўную тэрмінова мянялі плітку на платформе.
Ды ладна вам...Гэта ж дробязі, калі "народ просіць".)
 

Вишенка

волшебница
А! І яшчэ! Чаму ўсім вядомую краму Паўлінка зрабілі Кірмашом??? Ці гэта ў недарэчнасьці трэба?
Тут усё складана. "Паўлінка" пераехала на Чарвякова, а яе месцы з'явіўся "Кірмаш". Розныя ўладальнікі, як я разумею. Асартымент прыблізна той самы, але, вядома ж, першая назва мне падабалася больш :)))
А дзе такая была?
На Праспекце, недалёка ад ГУМа.

Быццам правялі апрос сярод жыхароў району вакол станцыі і ім, маўляў, назва "Ракаўская" вельмі непрыемная, бо выклікае дрэнныя асацыяцыі.......
Падазраю, што ад "Ракаўскай" непрыемныя думкі ўзніклі толькі ў тых, хто ў школе рагатаў з "абсцысы" :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху