Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
Atex, я перакладаю з ангельскай і расейскай на беларускую. Напішыце мне ў прыват падрабязнасці.
 

Atex

Active member
Байка. як раз памер s мне падойдзе ))
 
Последнее редактирование:

Atex

Active member
Кьяра, у Маскоўска-венскім каля цуму можна паглядзець 2 паверх 237 павільён.
вось гэты брэнд беларускі робіць: Lstr adziennie

А інтэрнэт-аператар "Дзелавая сетка" на бел. мове размаўляе )) Прыемна. Зараз тэлефанавала - дык тэхнічая падтрымка на бел. мове сустрэла. і так жывенька размаўляла, так гавораць, калі ужо думаюць на мове. Цудоўны пачатак дня.
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, дзяўчаты, нешта мяне літаральна заклініла, а шукаць і далёка лезці лянуюся дый пакуль часу няма...
Падкажыце, а?

Успрыняць штосьці (словы, выраз) на свой конт ці на свой рахунак?

Дзякуй.)
 

Atex

Active member
Кьяра, я бы "конт" казала. рахунак у мяне вельмі моцна з бухгалтэрыяй і банкамі звязаны.
 

Ильгрия

New member
Успрыняць штосьці (словы, выраз) на свой конт ці на свой рахунак?
я і так прымяралася , і з другога боку....мне ўвогуле хочацца нейкі беларускі выраз знайсці, больш адмысловы, не пераклад. Але , на жаль, нічога не прыйшло...Трэба шукаць
 

Берта

В стране чудес....
І конт, і рахунак звязаны з грашыма. Я б напісала - успрыняць на свой адрас. Ці на свой рахунак. Рахунак - нармальнае слова у гэтым кантэксце.
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, на цікавы артыкул натрапіла: Маргарыта Аляшкевіч: Дзевяць прычынаў не любіць беларускую літаратуру.

====
Дзякую за адказы.
Схіляюся да думкі пра кальку, ну ці на крайні выпадак усё ж "на свой рахунак".
Напісала па шчырасці аўтаматычна менавіта так. А потым падвісла на дзень))) Бо падалося, што раней гаварыла "на свой конт".

З дапамогай калектыўнага розуму, у слоўніках знайшлося толькі гэта:
Аднесці на чый рахунак — палічыць вінаватым каго-н. у чым-н.
 

Ladybird

Member
можна сказаць "мяне гэта не тычыцца" ў значэнні "не адношу на свой рахунак"?
 

Nulka

Member
Atex,
а я вусныя пераклады ангельская/беларуская раблю. пісьмовыя таксама раблю, але з куды меншым жаданнем :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Nimue, а вы чулі/бачылі гэта?
Запіс кепскі, праўда.
Але гэтая песня ў выкананні Мулявіна (не этнічнага беларуса, дарэчы, але сапраўднага беларуса па сутнасці) проста выварочвае душу.
Алыверды, карацей.

 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Nimue, набярыце ў пошуку "Дзе мой край" Вайцюшкевіч, калі цікава. :)
гэта на верш Караткевіча
 

Alessika

New member
Можа хто-небудзь ведае прыгожы навагоднi верш на беларускай мове для дзетак?
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты. Прабачце, што аб сумным.
Але хочацца раздзяліць...
Такая навіна: http://nn.by/?c=ar&i=119534

Я Сяргея ведала. На моўных сустрэчах ў клубе ПраМова пры ТБМ сустракаліся.

Чаму такіх?
Чаму не іншых? ((((
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху