Далучаюся!Вiншую усiх каталiкоў з Калядамi! Шчасця, здороўя, дабрабыту - Вам, Вашым родным! Шукайце падарункі пад ялінкай і цуд у вачах блізкіх людзей. Cа святам!
І вось яшчэ ролік вельмі душэўны - "Ціхая ноч" у выкананні Сьюзан Бойл. Мне вельмі падабаецца.Сёньня ўночы народзіцца Бог,
Сёньня днём не зьмяніліся людзі.
І валхвы не пратопчуць дарог
Да Марыі па сьнезе і брудзе.
Я люблю гэты час і мароз,
Вастразорае неба і шэпат
Аблачын. І няпэўны свой лёс,
І далоні, узьнятыя ў неба.
Сёньня ўночы народзіцца сьвет.
П’е гарбату наш госьць выпадковы.
Хутка пойдзе – і выстыне сьлед,
І разьвеюцца сумныя словы...
Словы, словы... Частункі душы...
Б’е гадзіньнік. Да поўначы блізка.
Толькі ў полымі сьвечкі дрыжыць,
Як пялёстак, блакітная рыска.
Хутка, хутка народзіцца Бог.
Прыйдзе любасьць хаця б на хвіліну.
Хто хацеў дараваць і ня змог –
Сэрца ў сьвеце мінулым пакінуў.
Хто ня ўспомніў пра Бога – сьляпы.
Мітусьня, хлеб штодзённы – ня вечнасьць.
Сёньня горад – ад зор залаты,
Батлеем – у каляднай цямнечы.[SIZE=-1]
[/SIZE]
[SIZE=-1]
[/SIZE]
[SIZE=-1] Л. Рублеўская [/SIZE]
Можна пытанне?вершы на мове
А ўсё роўна - як вам больш падабаецца"На мове" - гэта прынцыповая пазіцыя? ці кепская памяць?
Мне ніяк не падабаецца.як вам больш падабаецца
Кьяра, гаворка была пра калядныя вершы, дарэчы.Але не пра маё "падабаецца" гаворка.
неаднаразова ж звярталася ўвага на тое, што не гавораць так.
Снегу б... Вакацыі марнуюцца(.Спадзяюся,што і 7 студзеня будзе добрае надвор'е)
і то праўда, не хапае яго надта, нават дарослымСнегу б... Вакацыі марнуюцца(.
Вельмі "за".Снегу б...
Дык я ж сама дэмакратыя.Дэмакратычней, Кьяра, дэмакратычней.