ЛьОлька, я вам адкажу ўсё ж. Бо, як аказалася, вы проста не валодаеце пытаннем, а меркаванні пра стараславянкую, латынь і іншыя сарафаны выказваеце.
Дык вось. Як не сумна мне гэта агучваць, з уласных прычынаў, сучасная сістэма транслітэрацыі бел.назваў літарамі лацінскага алфавіту не роўна беларуская лацінка.
Гэта для разумення таго, што вашыя фразы пра сарафаны, мякка кажучы, не да месца.
Так, бел. мова мае лацінскі алфавіт, гісторыя якога налічвае больш за 400 год. Так, ім карысталіся. Так, ім выдаваліся газеты і кнігі. Так, ім пісаліся кнігі беларускімі пісьменнікамі. Але цягам 20ст ён гвалтоўна быў выціснуты з ужытку.
Паступова адраджаецца аматарамі і іншымі заўзятымі хворбітамі (с), але сталага руціннага карыстання пакуль не мае.
Але што істотна ў межах гэтай размовы, паўтаруся, сучасная сістэма транслітэрацыі не ёсць лацінкай як такой. Яна, сістэма, выпрацавана па яе матывах, так бы мовіць, на яе грунце, з улікам традыцыйнай перадачы гукаў сродкамі лацінкі, але з пэўнымі нюансамі.
Сістэме гэтай у нашай краіне 13 год. А на міжнародным узроўні яна была прызнаная і прынятая, як адзіны мажлівы стандарт перадачы ўласных назваў лацінкай, у 2012 г.
То бок сучасней ужо проста няма куды. Калі ўжо вас так сарафаны пужаюць.
Таму вось гэта
http://ru.wikipedia.org/wiki/ISO_9 можаце выкінуць на сметніцу.
А вось вам у сваю чаргу спасылка азнаёміцца:
https://unstats.un.org/unsd/geoinfo...1_CRP2_The Roman alphabet transliteration.pdf
Мажліва, пасля гэтага вашае меркаванне скарэктуецца.
І яшчэ раз звярну вашую ўвагу на тое, што надпісы лацінкай зроблены НЕ для беларусаў, яны, надпісы, ім і не патрэбныя ў прынцыпе, яны кірыліцай чытаць здольныя. А для замежнікаў. Якім без розніцы якой сістэмай пераданыя лацінскія літары чытаць.
Французы, ангельцы і іншыя іспанцы, паверце, на парадак больш за беларусаў з гачыкамі/дыякрытыкамі знаёмыя. Так што ў гэтым месцы за замежнікаў не хвалюйцеся.
Што да беларусаў...ну дык хаця б хай міжнародныя нормы шануюць, калі лацінку не хочуць.
п.с. спасылка - і адказ на вашае пытанне пра аэрапорт, калі што.
п.с.2 калі вы ўважліва надпісы глядзелі, вы пэўна ж звярнулі ўвагу на тое, што частка назваў ПЕРАКЛАДЗЕНА на ангельскую і цалкам сабе па-ангельску "ангельскай" лацінкай напісана. А вось тое, што НЕ перакладаецца, бо не можа быць перакладзеная назва Пятроўшчына, прыкладам, тое перадана згодна з МІЖНАРОДНЫМ стандартам.
У якім месцы могуць быць прэтэнзіі, такім чынам - мне шчыра няясна.
=======
спатыкнулася ў перакладзе: для і дзеля.
http://docs.rferl.org/be-BY/2013/07/08/1c67bc6c-d0af-4017-b2cb-ccdd2dec94ba.pdf
стар.166.