Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишенка

волшебница
як па мне, дык трэба было пачаць з прызнання гэтай лацінкі, а потым яе ўжываць.
Такая спасылка падыходзіць для вас?
http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor55/text55933.htm
Ці пад прызнаннем вы маеце наўвазе, што прэзідэнт мусіць асабіста сказаць міністру адукацыі, што ў школах трэба вывучаць лацінку?
 

Вишенка

волшебница
Пра што іншае? Беларуская лацінка афіцыйна прызнаная.
Нібыта ж мы запрашаем. Вы калі гасцей запрашаеце, хочаце, каб ім у Вас спадабалася?
Госці пабудуць і паедуць дадому, а нам тут жыць. І зноўку мне незразумела: чаму мы мусім карыстацца ангельскай лацінкай, калі амаль ніхто ў Еўропе так не робіць? І ў астатнім свеце таксама. У Кітаі свая лацінка, у Інданэзіі - свая... Гэта толькі тое, што я ведаю.
 

Atex

Active member
А я вельмі гордая, што у нас ёсць лацінка. Шкада, што мала дзе сустракаецца... Таму я вельмі радая, што ў метро яна ёсць. Ну і мае англамоўныя сябры даволі добра яе чыталі. Іх гэта не стамляла.
 

Вишенка

волшебница
ЛьОлька, пра што цытата?
Дзе ж карты метро Стакгольма, Осла, Парыжа? Яны таксама прыстасаваныя для замежнікаў: легенда картаў перакладзеная на англійскую, але свае алфавіты ніхто не мадыфікаваў для амерыканцаў (а дакладней для адзінага прысутнага ў відэа амерыканца)
У нас таксама ўсё, што перакладаецца, перакладзена на англійскую. Ну, месцамі дзіўна :))), але стараліся.
Вы пра гэта пастанова раней ведалі? яно ўжывалася? Яно жыццяздольна?
Вы нібыта не ў Беларусі жывяце. Мова, на якой мы тут з вамі размаўляем, на думку шмат каго таксама "нежыццяздольна" і "не ўжываецца".
Трэба з нечага пачынаць - чаму не з надпісаў у метро? Сваё трэба адстойваць. Глядзіш, потым і ў школьнай праграме з'явіцца.
 

k_ja_ra

Well-known member

Вишенка

волшебница
мне здаецца, што што пачалі б з дадання гадзін у школьную праграму. У мяне гэта балючае месца, ёй богу.
Для сябе я гэтае пытанне вырашыла :) Магу думаць пра іншыя праблемы беларускай мовы :)))
 

Вишенка

волшебница
ЛьОлька, зараз таксама ёсць і кніжкі (шмат), і фільмы, і - самае галоўнае! - ІНТЭРНЭТ. Мая дачка сёння цэлы дзень беларускія песні спявае - то "Куру-шчабятуру", то "Святы вечар". Ажно надакучыла ўжо, але маўчу :))) Шукайце - і знойдзеце. Пакуль у нас гэта на дзяржаўным узроўні не трэба, ніхто нічога на телерачцы вам не прынясе.
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, я вам адкажу ўсё ж. Бо, як аказалася, вы проста не валодаеце пытаннем, а меркаванні пра стараславянкую, латынь і іншыя сарафаны выказваеце.

Дык вось. Як не сумна мне гэта агучваць, з уласных прычынаў, сучасная сістэма транслітэрацыі бел.назваў літарамі лацінскага алфавіту не роўна беларуская лацінка.
Гэта для разумення таго, што вашыя фразы пра сарафаны, мякка кажучы, не да месца.
Так, бел. мова мае лацінскі алфавіт, гісторыя якога налічвае больш за 400 год. Так, ім карысталіся. Так, ім выдаваліся газеты і кнігі. Так, ім пісаліся кнігі беларускімі пісьменнікамі. Але цягам 20ст ён гвалтоўна быў выціснуты з ужытку.
Паступова адраджаецца аматарамі і іншымі заўзятымі хворбітамі (с), але сталага руціннага карыстання пакуль не мае.

Але што істотна ў межах гэтай размовы, паўтаруся, сучасная сістэма транслітэрацыі не ёсць лацінкай як такой. Яна, сістэма, выпрацавана па яе матывах, так бы мовіць, на яе грунце, з улікам традыцыйнай перадачы гукаў сродкамі лацінкі, але з пэўнымі нюансамі.
Сістэме гэтай у нашай краіне 13 год. А на міжнародным узроўні яна была прызнаная і прынятая, як адзіны мажлівы стандарт перадачы ўласных назваў лацінкай, у 2012 г.
То бок сучасней ужо проста няма куды. Калі ўжо вас так сарафаны пужаюць.

Таму вось гэта http://ru.wikipedia.org/wiki/ISO_9 можаце выкінуць на сметніцу.
А вось вам у сваю чаргу спасылка азнаёміцца: https://unstats.un.org/unsd/geoinfo...1_CRP2_The Roman alphabet transliteration.pdf

Мажліва, пасля гэтага вашае меркаванне скарэктуецца.

І яшчэ раз звярну вашую ўвагу на тое, што надпісы лацінкай зроблены НЕ для беларусаў, яны, надпісы, ім і не патрэбныя ў прынцыпе, яны кірыліцай чытаць здольныя. А для замежнікаў. Якім без розніцы якой сістэмай пераданыя лацінскія літары чытаць.
Французы, ангельцы і іншыя іспанцы, паверце, на парадак больш за беларусаў з гачыкамі/дыякрытыкамі знаёмыя. Так што ў гэтым месцы за замежнікаў не хвалюйцеся.
Што да беларусаў...ну дык хаця б хай міжнародныя нормы шануюць, калі лацінку не хочуць.

п.с. спасылка - і адказ на вашае пытанне пра аэрапорт, калі што.

п.с.2 калі вы ўважліва надпісы глядзелі, вы пэўна ж звярнулі ўвагу на тое, што частка назваў ПЕРАКЛАДЗЕНА на ангельскую і цалкам сабе па-ангельску "ангельскай" лацінкай напісана. А вось тое, што НЕ перакладаецца, бо не можа быць перакладзеная назва Пятроўшчына, прыкладам, тое перадана згодна з МІЖНАРОДНЫМ стандартам.

У якім месцы могуць быць прэтэнзіі, такім чынам - мне шчыра няясна.

=======

спатыкнулася ў перакладзе: для і дзеля.
http://docs.rferl.org/be-BY/2013/07/08/1c67bc6c-d0af-4017-b2cb-ccdd2dec94ba.pdf
стар.166.
 

k_ja_ra

Well-known member
ацаніць па вартасці не змагу - не валодаю я ў такой меры мовай.
Не думаю, што ацэньваць - вашая задача, і што гэта ў межах вашых паўнамоцтваў і кампетэнцый.
Гэта норма, над якой працавалі прафесіяналы і якая прынята на міжнародным узроўні.
Я спасылку не для ацэнкі дала. А для таго, каб вы разумелі, што гэта не самадзейнассць кагосьці там, а цалкам адпавядае міжнароднай практыцы, на якую так любяць спасылацца.

Навошта яго на сметнік?
У межах гэтага пытання - на сметнік.

якая цудоўная рэч.
Тут згодная. :))
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, ок, тады вернемся на пачатак: абмяркоўваць далей я, бадай, не буду.

Лагічнасць гэтага крока настолькі відавочная мне, што разважаць на тэму міфічнай "ангельскай" лацінкі пры наяўнасці ў мове ЎЛАСНЫХ векавых традыцый перадачы беларускіх гукаў лацінскімі літарамі мне проста нецікава.

Тэма адсутнасці кніжак, фільмаў і дастатковай колькасці гадзін вывучэння мовы ў школе з вышэйазначаным пытаннем незвязаная проста ніяк.
Таму прыцягваць гэта ў якасці аргументаў ЗА "ангельскую" лацінку, па мне, проста глупа, прабачце.

Навукоўцы і адмыслоўцы займаюцца сваёй справай. Збіраюць матэрыялы, выдаюць слоўнікі, даведнікі, ствараюць праграмы праверкі арфаграфіі, беларускія версіі інтэрнет-рэсурсаў, перакладчыкі і г.д. Гаварыць па-беларуску і цікавіцца ёй замест 9.5 млн. жыхароў не ў іх моцы, роўна як не ў іх моцы прымусіць уладу змяніць сваё стаўленне да беларускасці.
Адное тое, што гэтыя надпісы сталі ў прынцыпе мажлівыя пры ТАКОЙ ўладзе сведчыць пра то, што гэта НЕ столькі крок папулярызацыі беларускай (як гэта падаецца амаль паўсюль, дзе чуецца крытыка існай цяпер ужо сістэмы), а простая спроба адпавядаць уцямнай міжнароднай практыцы. Бо нават калі другое не так, каб вельмі турбавала нашую ўладу, то першае непатрэбнае ёй і пагатоў.
Рабіце высновы.
 

Igra

БЫТИЕ
Дзіўна,абедзьве думкі мне ясныя,зразумела і тое што кажа Кьяра і тое,што ЛьОлько і згодная і там і там,а вось прыклад таго як людзі размаўляюць "рознымі мовамі",паралельна.Вось яна інтэрнет камунікацыя ва ўсёй прыгажосці)
 
А дзе kati-ka? Яна мне растлумачыла бел. лацiнку тым, што гэта афiцыйна прызначаны ААН фармат абазначэння тапанiмiчных назвау РБ.

Ой, не саму бел. лацiнку, вядома ж, а яе скарыстанне у метро.
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, калі ваш апошні пост - камень у мой агарод, то раіла б перачытаць нашую размову.
Я вам прывяла выключна аргументы і тлумачэнні і прапанавала рабіць высновы. Вашыя.
А ў мяне пры гэтым ёсць свае. У якіх я вас пераконваць не збіраюся. Мне гэта проста непатрэбна абсалютна.

А вось рэплікі пра стараславянскую і латынь - па-за межамі ўцямнай гаворкі, прабачце.
 

Igra

БЫТИЕ
А вось рэплікі пра стараславянскую і латынь - па-за межамі ўцямнай гаворкі, прабачце.
Ну чаму ж.Гэта занадта агрэсіўная і жорсткая заява.Я,прыкладам,разумею аб чым тут размова.Навошта нават у межах адной тэмы,дзе можна размаўляюць аб ўсім так спрошчваць,звужаць і заганяць у рамкі вузкага пытання.Няўжо не бачна,што не супраць той лацінкі,але разважанні наконт таго наколькі гэта важны і паслядоўны крок,ці не маюць месца быць?Навошта ж так сварліва рэагаваць...
 

k_ja_ra

Well-known member
Я,прыкладам,разумею аб чым тут размова.
І аб чым?
Якая сувязь паміж надпісамі ў метро і стараславянскай мовай? І сарафанам? І латынню? І нацыянальным касцюмам?

Няўжо не бачна,што не супраць той лацінкі,
А калі і супраць, дык што?
Я рэагую не сварліва, а адэкватна.
Працытаваныя вышэй рэчы іншай рэакцыі выклікаць не могуць. У чалавека. А не святога. :)

І?
Тым больш вашыя рэплікі не да месца, калі вы ў курсе пытання.

Чаму толькі ў тапаграфіі?
Спадзяюся, гэтая сістэма распаўсюдзіцца і далей. 12 год сыйшлі толькі на тапаграфію.
Ці вы прапанавалі б з пашпартаў пачаць?
Уяўляеце, ШТО б тут пачалося?
Калі назвы, якія НЕ для беларусаў зробленыя, а тэарытычна ўвогуле іх турбаваць не павінныя, столькі негатыву выклікаюць?
Самім фактам, што не па-"ангельску", якая нашае ўсё?
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, а да чаго ваш пост 1550?
А зрэшты...Бог з ім.
Не буду лезці ў вашую гаворку з Іграй пра адсутнасць дэмакратыі.
Чаго я і праўда...)

Прабачце.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху