Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
А дарэчы,як па мне,дык па першае з паспартоў бы і трэба пачынаць)Па маёй логіке(цы?),калі ёсць свая лацінка,ды яшчэ зацверджаная афіцыйна на міжнародным ўзроўні,дык зусім незразумела,чаму ёй не карыстацца па-першае для сябе.
Яшчэ раз. Гэта не лацінка. Афіцыйна, для ўладаў і многіх іншых беларусаў лацінкі ў прынцыпе няма ў прыродзе. Ёсць спалячаная беларуская.
Пры гэтым кірыліца русіфікаванай беларускай, заўважце, не лічыцца.
Гэта сістэма перадачы беларускіх тапонімаў літарамі лацінскага алфавіту.
Спадзяюся, розніца зразумелая.
Афіцыйна зацверджанай сістэмы для перадачы беларускай ўласных імёнаў і прозвішчаў на грунце векавых традыцый беларускай лацінкі няма.

Гэта адказ, чаму не з пашпартаў.

Да таго ж пераклад прозвішчаў беларускай лацінкай зрабіў бы наадварот паслугу для многіх.
Сур'ёзна? І якую?


Вось прыклад прозвішча Градова,у беларускім пашпарце запісалі,не пытаючыся(гэта зараз ўжо даюць магчымасць самому вырашыць) Hradavа,пры тым рускі муж з тым жа прозвішчам Gradov.
Ты праўда думаеш, што тут праблема ў адсутнасці сістэмы на базе лацінкі?
Розначытанні тут з іншай прычыны: што адно прозвішча перавелі з рускай мовы, а другое з беларускай.

Я яшчэ раз паспрабую растлумачыць адзін момант.
На сёння ў нас ніяк не рэгламентаваны момант таго, як адзіна правільна павінныя перадавацца ўласныя імёны.
З рускага варыянта, ці з беларускага.
Гэта аддаецца на выбар ўладальніка ўласнага імя.
Таму ствараць тут і дабівацца прызнання такой сістэмы транлітэрацыі, як з тапонімамі, амаль не мае сэнсу. Бо асноўная задача сістэмы - не выпендрыцца, як падаецца многім, а прыйсці да АДЗІНАГА варыянта назваў, каб не было рознага віду розначытанняў. А назвы тапонімаў у нас, як вядома, даюцца ПА-БЕЛАРУСКУ. Адпаведна транслітэруюцца З БЕЛАРУСКАЙ, а не з той, якая большасці больш падабаецца.
Калі прымецца закон ці нарматыўны акт, які абавяжа даваць імёны беларускім грамадзянам толькі па-беларуску. АДРАЗУ ж з'явіцца патрэба ў распаўсюдзе ўжо існай для тапонімаў сістэме для ўласных імёнаў.
Пакуль, на жаль (на МОЙ жаль), такой патрэбы, прынамсі вострай, няма.

Спадзяюся, усё з пашпартамі ясна?
Тут адказ дарэчы і на пытанне ШТО пачнецца. :)

Першая згадка пра сарафане, як выглядзе адзення можна сустрэць у Ніканаўскі летапісе ад 1376.
ну, лацінка беларуская 400 гадоў, сарафаны яшчэ старэй. Але сарафаны нам не падабаюцца, а лацінка падабаецца. А чаму? А таму што вось .... ААН зацвердзіла лацінку, а сарафаны не?

Калі вам падаецца, што гэта з'явы аднаго шэрагу, то я бяссільная.
Адказваць на гэта не буду. Прабачце.

Неяк не лагічна па мнеЦі гэта менавіта у мяне зноўку логіка кульгае)))Дык продкі ці няма сучасней?Зараз і да сарафанаў дойдзем
Праўда, няясна?
Я як быццам чорным па белым тлумачыла. Што сістэма абапіраецца на ўжо існыя традыцыі, бо вынаходзіць ровар там, дзе ён УЖО ёсць, проста глупа. Але сама па сабе сістэма цалкам сучасная, а не састарэлая, якая страціла сваю актуальнасць і адпаведнасць часу.
Болей на пытанні пра сарафан і іншыя стараславянскія не адказваю. Прабач.
 

Igra

БЫТИЕ
АДРАЗУ ж з'явіцца патрэба ў распаўсюдзе ўжо існай для тапонімаў сістэме для ўласных імёнаў.
Калісьці менавіта з беларускай і пераводзілі,не пытаючыся-так трэба і ўсё)Таму быць Храдавай падабаецца ці не падабаецца нікога не клапоціла.Зараз так,іншая справа,але мне ўжо неактальна.Да таго ж нават калі пашпарт меняеш і маеш права абраць Храдава ці Градова,то гэта можа цягнуць і банкаўскія карткі,якія патрэбна мяняць.
Я разумею,што ты кажаш і думку тваю разумею,але,прабач,дазволу пабалбатаць пытацца не буду.Я,калі што,не пісала,што я супраць той лацінкі,якую зрабілі ў метро.Так ці не?Тое,што у нас шмат чага не рэгламентавана я ведаю,і шмат дзе хто ў лес,а хто па дровы.Дзякуй за працу па тлумачэнню.
 

k_ja_ra

Well-known member
а адкуль у мяне гэта тыма
Не ведаю. Такой формы ніколі не было і няма.
Мажліва проста па сугучнасці з вачыма?
Але другое - традыцыйная і ўжывальная форма ў адрозненне ад няіснай "тыма".)
 

k_ja_ra

Well-known member
Калісьці менавіта з беларускай і пераводзілі,не пытаючыся-так трэба і ўсё
Няпраўда твая.
Так ніколі не было.
Проста так робіцца па змоўчанні, калі не пазначана іншае.
Цяпер - тое ж. Калі ты ў спецыяльнай графе лацінскі варыянт не пазначыш, будуць транслітараваць з беларускайю
Але. Яшчэ раз. Гэта НЕ абавязковая норма. Як у выпадку з тапонімамі.

то гэта можа цягнуць і банкаўскія карткі,якія патрэбна мяняць.
Не цягне.
У мяне на картцы і ў пашпарце лацінкавы варыянт не супадае.

Не трэба больш напруджвацца
Я ж і сказала, што ў частцы сарафанаў болей адказваць не буду.

У мяне таксама менавіта вачыма "гучыць" аднекуль).
Яно больш аўтэнтычнае.
Вачамі - больш "правільнае".)

Я разумею,што ты кажаш і думку тваю разумею,але,прабач,дазволу пабалбатаць пытацца не буду.Я,калі што,не пісала,што я супраць той лацінкі,якую зрабілі ў метро.Так ці не?Тое,што у нас шмат чага не рэгламентавана я ведаю,і шмат дзе хто ў лес,а хто па дровы.Дзякуй за працу па тлумачэнню.
Гэтага не зразумела.
Не зразумела а) Дзе і хто пісаў пра дазвол.
б) чаму тлумачэнні, якіх прасілі, выклікаюць такую рэакцыю.
Ці гэта рытарычна было і са спадзевам, што адказу не будзе?
і в) нашто ўвесь час спасылкі на "я не супраць"?
Я нікога не прымушаю быць "за", прашу "сарафанамі" не займацца. Па мажлівасці. Усё.
 
Последнее редактирование:

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Не цягне.
У мяне на картцы і ў пашпарце лацінкавы варыянт не супадае.
Але гэта ж не правільна.
І вельмі небясьпечна для выпадка, калі запатрабуюць пры аплаце карткай прад'явіць пашпарт. Ну ці калі патрабуецца прад'явіць і пашпарт і картку.
 

k_ja_ra

Well-known member
Але гэта ж не правільна.
Не ведаю. Думаю, гэта проста па-ідыёцку. Але ў мяне атрымалася менавіта так.
І дарэчы, калі я афармляла карткі - пашпарт у мяне глядзелі, а ў графе, дзе прасілі пазначыць лацінкавы варыянт прозвішча, удакладнення "як у пашпарце" не было. Проста - лацінскімі літарамі.
І парадокс у тым, што і новыя карткі мне працягваюць выдаваць з неадпаведным пашпартнаму варыянтам.)
Нікога гэта не бянтэжыць.)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Нікога гэта не бянтэжыць.)
Ну калі цябе не бянтэжыць, то чаму гэта павінна бянтэжыць банк? :)

І парадокс у тым, што і новыя карткі мне працягваюць выдаваць з неадпаведным пашпартнаму варыянтам.)
Гэта не парадокс. У іх ляжыць запоўненая табой форма і яны ёй карыстаюцца.

Але гэтае несупадзеньне - небясьпечна.

Пра пашпарты. Як бы гэта мне зьмяніць сваё ts на c у імені...
Але нават калі гэта і стане магчыма, то столькі замарочак візавых завязана на лацінкавым напісаньні, што я не ведаю, ці варта яно таго...
 

Igra

БЫТИЕ
Няпраўда твая.
Так ніколі не было.
Ну я і хлуслівая яшчэ.Хай будзе і так.Але ж я ведаю тое,што ў мяне не пыталіся і не дазволілі абіраць.
Не цягне.
У мяне на картцы і ў пашпарце лацінкавы варыянт не супадае.
Хай і тут я буду хлуслівай,але ж мяне гэта не задавальняе,бо у любой краме маюць права запытацца пашпарт,калі разлічваешся карткай.І вось тады будзе непрыемна,асабліва за мяжой.А так-та справа твая.Мне не падыходзіць гэта.
 

Igra

БЫТИЕ
Я ж і сказала, што ў частцы сарафанаў болей адказваць не буду.
Не трэба мне ніякіх адказаў і тлумачэнняў,дзеля Бога.Я іх не прасіла і не прашу.Так,калі ў дзвюх месцах з усіх маіх постах ёсць знак пытання,то яны рытарычныя.Я пыталася толькі пра ўжыванне тыма вачыма,за адказ-дзякуй.Болей мне нічога не трэба.Я каментую,а не пытаюся.Калі буду пытацца гэта будзе бачна.
чаму тлумачэнні, якіх прасілі, выклікаюць такую рэакцыю.
Я нічога не прасіла.Я каментавала і не бачу падставы чытаць мне лекцыю,якую я не прасіла чытаць.Але калі жаданне ёсць,то вэлкам,але ж мне яна не патрэбная-таму дзеля іншых,дзеля сябе пішы,а не мне папрокі за неўдзячнасць:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Ну калі цябе не бянтэжыць, то чаму гэта павінна бянтэжыць банк?
Можа і так.)

Я расплачвалася за мяжой карткай і прад'яўляла пашпарт. У Літве і ў Балгарыі.
Палёт нармальны.)

Так,калі ў дзвюх месцах з усіх маіх постах ёсць знак пытання,то яны рытарычныя.
А...дык гэта маналог.
Ну ясна тады.)))
Дык ты пазначай, каб людзей у зман не ўводзіць: "я сама з сабой, ці на крайні выпадак з тымі, у каго адказаў на мае рытарычныя пытанні няма. Астатнія - не турбуйцеся".)
А то бачыш, я няправільна ўсё разумею.))))) Адказваю, як дурніца. А адказы і непатрэбныя, аказваецца.)

Ну я і хлуслівая яшчэ.Хай будзе і так.Але ж я ведаю тое,што ў мяне не пыталіся і не дазволілі абіраць.
У якім годзе ты афармляла пашпарт?
Ты пазначыла ў графе свой варыянт, а зрабілі іншы?
Не, я дапускаю, што мог мець месца прыватны несістэмны выпадак, але нормы такой не было. А ў тваім посце прагучала менавіта так.
Я пра гэта.
Прабач, калі пакрыўдзіла.

папрокі за неўдзячнасць
Яны там жа, дзе прымусы быць "за" і дазволы на пабалбатаць?
Я ўдзячнасці не прашу. Яна мне нафіг здалася. Я не адказваю таму і на тое, што не хачу.
Мяне рэакцыя здзівіла, не болей.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Я расплачвалася за мяжой карткай і прад'яўляла пашпарт. У Літве
У цябе ў Літве прасілі прад'явіць пашпарт пры аплаце карткай? (я не гатэль маю на ўвазе)

А мне падабаецца менавіта варыянт Katsiaryna. Люблю спалучэнне ts.
А мяне нешта апошнім часам пачынае напружваць))) асабліва, калі пры звароце народ упорна піша Kaciaryna :)
 

имя-как-имя

Well-known member
У якім годзе ты афармляла пашпарт?
Ты пазначыла ў графе свой варыянт, а зрабілі іншы?

Выбачай, што сунуся:).
Я свой першы атрымала ў 1987-м. І ніхто ніякага выбару не прапаноўваў. Транслітарацыя была з беларускай. Потым ужо, падчас замены, можна было абраць транслітарацыю з рускай, здаецца, праз заяву. Не бачыла сэнсу. Усе наступныя пашпарты таксама з беларускім варыянтам.
 

k_ja_ra

Well-known member
У цябе ў Літве прасілі прад'явіць пашпарт пры аплаце карткай? (я не гатэль маю на ўвазе)
У мяне большасць разлікаў карткай была. І за гатэль. Але там і не пыталіся, калі памяць мяне не падводзіць, пашпарт. Аўтаматычна спісвалася тое, што заблакавана было падчас браніравання.
Карацей, у мяне склалася ўражанне, што там такія дробязі, як праверка супадзення прозвішча лацінкай у пашпарце і картцы, нікога не хвалявала.
 

k_ja_ra

Well-known member
А хаця...
Аўтаматычна спісвалася
не, знімалі з карткі апошнім разам у Вільні, як быццам. Пашпарт быў у іх таксама. Бо нумар на мяне быў. Пытанняў не было.


Я свой першы атрымала ў 1987-м. І ніхто ніякага выбару не прапаноўваў.
?
У савецкіх пашпартах былі надпісы лацінкай?
Ці ты пра замежны, які тады ж афармляла?


Выбачай, што сунуся
Забіла б.)))) За што выбачаешся? :)
Калі высветліцца, што я памыляюся наконт нормы - ну значыць прызнаю гэта. І прынясу прабачэнні Ігры. Якія праблемы? :)
 

Igra

БЫТИЕ
А...дык гэта маналог.
Ну ясна тады.)))
Дык ты пазначай, каб людзей у зман не ўводзіць: "я сама з сабой, ці на крайні выпадак з тымі, у каго адказаў на мае рытарычныя пытанні няма. Астатнія - не турбуйцеся".)
Не,я не буду нічога пазначаць.І гэта не маналог,але дыялог для мяне не абавязкова павінен быць пытанне-адказ,гэта можа быць наўпрост абмен думкамі.
І прынясу прабачэнні Ігры. Якія праблемы?
Навошта яны мне?Мне патрэбны бадай што толькі крыху спакайнешы тон і ўсё.
 

subaru

Active member
katia-ka, я зьмяніла два гады таму імя з прозьвішчам. Не на другія зразумела, а некаторыя літары. Напісала заяву на імя начальніка АГІМам, ці як яно завецца ды й усё. Прычына - цяжкасьць у вымаўленьні з чытэльнасьцю. Падатак заплаціла ды й уперад:)))
Яшчэ год пачакаю, старэйшаму адну літару таксама зьмяню.
 

subaru

Active member
Кьяра, разумею, што складана, але падумай над тым, каб прывесьці ў адпаведнасьць карткі з пашпартам.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху