Кали атрымливали першы пашпарт (больш за 10 гадоу назад) выбару не было и записали па-беларуску
Перагібы на месцах. Ад нежадання замарочвацца. Іншага тлумачэння проста няма.
Я рабіла ў 2000г. пісала свой варыянт - без праблем.
нягдледзячы на тое, что я написала у анкеце руски варыянт имя, пашпарт атрымали зноу з беларуским.
Мажліва, недаглядзелі, мажліва, зноў жа не захацелі замарочвацца.
Я сутыкалася з гэтым 2 гады таму.
Ужо ў некалькіх тэмах расказвала і яшчэ раз раскажу.
Калі афармляеш пашпарт першы раз, то
а) можна пазначыць свой варыянт
б) калі не пазаначана, па змоўчанні транслітараюць з беларускай, прычым так, як ім там захочацца.
Далей. Даць свой варыянт можна толькі аднойчы.
То бок. Калі вы першы раз НЕ пазначылі, і вам зрабілі з беларускай, пры змене вы можаце ўжо пазначыць свой варыянт лацінкай з рускай, і яны АБАВЯЗАНЫЯ яго вам памяняць. Нягледзячы на базу. Адмова ў гэтым - самадзейнасць, перагібы і іншая творчасць.
Але калі вы ўжо далі аднойчы варыянт лацінкі з рускай, а потым падумалі сабе і вырашылі: штосьці я вось з гэтай літарай памыляўся, дай-ка выпраўлю - вам ужо не памяняюць. Матывуючы гэта тым, што даваць СВОЙ варыянт можна толькі аднойчы.
Аднак нават у гэтым выпадку, я амаль упэўненая, выйсце ёсць. Заява якая-небудзь з тлумачэннем прычын, чаму паўстала неабходнасць удакладніць раней зроблены варыянт транслітарацыі ці штосьці кшталту таго. Але, напэўна, павазіцца давядзецца.
Такім чынам, вам,
lada, дакладней, вашай дачцэ абсалютна беспадстаўна адмовілі ў змене. Мажліва, яны проста не заўважылі ваш запіс у адпаведнай графе, ці не вельмі ў прынцыпе туды глядзелі, бо прозвішча ў базе ўжо было. Але гэта ІХ цяжкасці. Трэба было, відаць, крыху шуму там падняць.
Іншая рэч, наколькі вам гэта прынцыпова было ў той момант.
Але наступным разам можна проста загадзя звярнуць увагу супрацоўнікаў на гэта. Хай абвядуць як-небудзь гэтую графу, прыкладам. І прыгразіць можна, што, калі не зробіце, маўляў, як след, пакідаю за сабой права напісаць скаргу. Гэта дапамагае, дарэчы.
ўсё дакладна, мне так і адказвалі спачатку.
Я мяняла мужу у такой жа сітуацыі без праблем увогуле.
Нават слова супраць не сказалі.
А вось мне самой адмовілі ў змене. Бо я хацела змяніць ужо дадзены калісьці самастойна свой жа варыянт.
Настойваць і змагацца за змену я не стала. Бо ў мяне не было часу. Мы ў паскораным рэжыме, экстранна нават новыя пашпарты рабілі.
====
Яшчэ падумала....
Вы ж усе, відаць, праз пашпартыстку ў ЖЭСе пашпарты рабілі, так?
А я фактычна наўпрост у аддзеле грамадзянства і міграцыі.
Мажліва таму на месцы непасрэдна разабрацца мне было прасцей?
А пашпартыстцы заўжды прасцей сказаць - нельга. І справе канец.

)
Але ў кожным разе. Правілы агульныя для ўсіх і паўсюль. Прынамсі павінна так быць.)
=====
так цёпла на душы, што яна была, ёсьць, што ня зьнікла і што, дзякуй вялікі, мы пачынаем ёй карыстацца
Я б крыху ўдакладніла.
Момант таго, што гэтая сістэма на аснове бел. лацінкі прызнаная і прынятая на міжнародным узроўні вельмі важны ў тым сэнсе, што і лацінка нашая хай не наўпрост, але ўскосна прызнаная. То бок ёсць прэцэдэнт. Ёсць прызнанне. Ёсць зафіксаванасць, адназначная зафіксаванасць перадачы дакладных гукаў. Камусьці яна падабаецца, камусьці меней. камусьці ўвогуле не. Але а)ёсць нейкі адзіны стандарт і б) ёсць факт прызнання.
Пазней, калі -небудзь, гэта можа прыдасца. Ці мала як будзе жыццё развівацца?)
І тады ж пазней ужо не будзе сказана: што?! якая лацінка?! гэта польская!!
То бок гэта прэцэдэнт, паўтаруся, ад якога можна будзе стартаваць, калі што.
У гэтым сэнсе гэта важна ўжо для беларускай мовы, як такой, а не тапонімаў.
Роўна як важна, што ёсць хоць якія носьбіты і творчасць па-беларуску.
Так, яно не мае масавага ўжытку. Але дазваляе ЗАХАВАЦЬ. А раптам калі-небудзь усё ж і масава спатрэбіцца?
