Я пра такую сiтуацыю, калi пры разлiку карткай у краме патрабуюць абавязкова пашпарт
І я пра крамы. Паўтаруся, я ў Балгарыі і Вільні большай часткай імі і расплачвалася. Пашпарт прасілі. Але літары там пад лупай ніхто не звяраў.
Але ок. Мажліва, мне проста шанцавала.
У сэнсе "аутаматычна спiсвалася"?
Я паправілася вышэй, што такі так, відаць, знімалі з карткі. Я проста не затрымала на гэтым увагі. Бо грошай у руках не трымала і ў прынцыпе для сябе іх "спісала" яшчэ да паездкі.))))
Таму не вельмі адфіксавалася. Каб без задумванняў сказаць.)
Да таго, як Вы мне дазволілі.
Ой, Бог мой, ну хай так.
Дазволіла, значыць, дазволіла.
Кашмар.
На будучыню буду пісаць: гэта я вам не дазваляю, гэта проста выраз такі: рабіце высновы.
І гэта не маналог,але дыялог для мяне не абавязкова павінен быць пытанне-адказ,гэта можа быць наўпрост абмен думкамі.
Ок. Прабач, што я пасмела адказаць на твае, як аказалася, рытарычныя пытанні, прычым пры звароце да мяне.
На будучыню я абавязкова спытаюся папярэдне: "мне можна адказаць на гэтае пытанне, ці "лекцыя" не патрэбная?"
Ну, ты ж не ў мяне пытала).
Ведаеш, я неяк прасцей да гэтых рэверансаў з дазволамі/недазволамі, адказамі толькі пасля дадатковага пазначэння, што адказваць можна, і іншых ветлівасцяў стаўлюся.
Так што была б радая хаця б ад цябе нармальнай размове. Без гэтых паклонаў і разборак, хто каму і што дазволіў.
*разгублена* Нееее...
Слухай, ты ўшчэнт разбурыла мае ўяўленні аб маім здароўі.
Не памятаю, вось жах жа. Лацінкі ў савецкім пэўна ж не было. (?) А замежны пашпарт у мяне ўвогуле быў??? Штамп памятаю, што дазваляў выезд. У звычайным жа пашпарце ён стаяў? А калі тады ўвогуле лацінка з'явілася?
Яна з'явілася, калі з'явіліся замежныя пашпарты, напэўна. А шырока карыстацца пачала з увядзеннем адзіных пашпартаў для унутранага і замежнага ўжытку.
Замежныя напачатку ўвогуле транлітараваліся "французскай" лацінкай.
Але ў кожным разе я не прыгадаю перыяда, калі б уласны варыянт прозвішча лацінкай пазначыць было нельга.
Мне патрэбны бадай што толькі крыху спакайнешы тон
Я пастараюся.
Але калі пачынаюцца гэтыя разборкі пра ветлівасць і нейкія дазволы, прызнаюся - я нервуюся.
Мяне гэта проста раздражняе.
на размову па сутнасці, пакуль разбярэшся з усімі рэверансамі, ужо проста месца не застаецца.
Прабач.