Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У мяне большасць разлікаў карткай была. І за гатэль. Але там і не пыталіся, калі памяць мяне не падводзіць, пашпарт. Аўтаматычна спісвалася тое, што заблакавана было падчас браніравання.
Карацей, у мяне склалася ўражанне, што там такія дробязі, як праверка супадзення прозвішча лацінкай у пашпарце і картцы, нікога не хвалявала.
дык вось гатэлi мяне мала хвалююць. Я пра такую сiтуацыю, калi пры разлiку карткай у краме патрабуюць абавязкова пашпарт. У мяне у Грэцыi так было.

У сэнсе "аутаматычна спiсвалася"?
I блакiруе не гатэль, а банк. I ен жа праз некаторы час блакiроуку здымае.
 

имя-как-имя

Well-known member
У савецкіх пашпартах былі надпісы лацінкай? Ці ты пра замежны, які тады ж афармляла?
*разгублена* Нееее...
Слухай, ты ўшчэнт разбурыла мае ўяўленні аб маім здароўі.
Не памятаю, вось жах жа:))). Лацінкі ў савецкім пэўна ж не было. (?) А замежны пашпарт у мяне ўвогуле быў??? Штамп памятаю, што дазваляў выезд. У звычайным жа пашпарце ён стаяў? А калі тады ўвогуле лацінка з'явілася?
За што выбачаешся? :)
Ну, ты ж не ў мяне пытала).
 

k_ja_ra

Well-known member
Я пра такую сiтуацыю, калi пры разлiку карткай у краме патрабуюць абавязкова пашпарт
І я пра крамы. Паўтаруся, я ў Балгарыі і Вільні большай часткай імі і расплачвалася. Пашпарт прасілі. Але літары там пад лупай ніхто не звяраў.
Але ок. Мажліва, мне проста шанцавала.
У сэнсе "аутаматычна спiсвалася"?
Я паправілася вышэй, што такі так, відаць, знімалі з карткі. Я проста не затрымала на гэтым увагі. Бо грошай у руках не трымала і ў прынцыпе для сябе іх "спісала" яшчэ да паездкі.))))
Таму не вельмі адфіксавалася. Каб без задумванняў сказаць.)

Да таго, як Вы мне дазволілі.
Ой, Бог мой, ну хай так.
Дазволіла, значыць, дазволіла.
Кашмар.
На будучыню буду пісаць: гэта я вам не дазваляю, гэта проста выраз такі: рабіце высновы.


І гэта не маналог,але дыялог для мяне не абавязкова павінен быць пытанне-адказ,гэта можа быць наўпрост абмен думкамі.
Ок. Прабач, што я пасмела адказаць на твае, як аказалася, рытарычныя пытанні, прычым пры звароце да мяне.
На будучыню я абавязкова спытаюся папярэдне: "мне можна адказаць на гэтае пытанне, ці "лекцыя" не патрэбная?"

Ну, ты ж не ў мяне пытала).
Ведаеш, я неяк прасцей да гэтых рэверансаў з дазволамі/недазволамі, адказамі толькі пасля дадатковага пазначэння, што адказваць можна, і іншых ветлівасцяў стаўлюся.
Так што была б радая хаця б ад цябе нармальнай размове. Без гэтых паклонаў і разборак, хто каму і што дазволіў.

*разгублена* Нееее...
Слухай, ты ўшчэнт разбурыла мае ўяўленні аб маім здароўі.
Не памятаю, вось жах жа. Лацінкі ў савецкім пэўна ж не было. (?) А замежны пашпарт у мяне ўвогуле быў??? Штамп памятаю, што дазваляў выезд. У звычайным жа пашпарце ён стаяў? А калі тады ўвогуле лацінка з'явілася?
Яна з'явілася, калі з'явіліся замежныя пашпарты, напэўна. А шырока карыстацца пачала з увядзеннем адзіных пашпартаў для унутранага і замежнага ўжытку.
Замежныя напачатку ўвогуле транлітараваліся "французскай" лацінкай.
Але ў кожным разе я не прыгадаю перыяда, калі б уласны варыянт прозвішча лацінкай пазначыць было нельга.

Мне патрэбны бадай што толькі крыху спакайнешы тон
Я пастараюся.
Але калі пачынаюцца гэтыя разборкі пра ветлівасць і нейкія дазволы, прызнаюся - я нервуюся.
Мяне гэта проста раздражняе.
на размову па сутнасці, пакуль разбярэшся з усімі рэверансамі, ужо проста месца не застаецца.
Прабач.
 

имя-как-имя

Well-known member
Калі пісаліся не для іх, то для каго? для беларусаў, якія не ведаюць на кірыліцы сваю мову? у якіх у школе англійская лепш вывучаўся, чым беларуская.

Для тых, каму падабаецца. :)
Хай ідуць сабе працэсы паралельна, чаму абавязкова спачатку "кірылічнай" беларускай мовай авалодаць?
 

k_ja_ra

Well-known member
ніяк інтрыгі маскалёў праклятых!
Адназначна.)
Я б не хвалявалася за лёс кірыліцы.)))
Яна ў надзейных руках.))))

Што да астатняга. Дык сербы б, прыкладам, яўна з дзядзькам не пагадзіліся б.

І потым. Мы перайшлі на абмеркаванне тэмы, ці варта беларусам пераходзіць на лацінку? :)
Не, я не супраць. Але пераход "дастаўляе". :)

то для тых замежнікаў,
Я прабачаюся. А ў саміх замежнікаў хто-небудзь спытаўся, як ім лепей?
Статыстыку сабраў, прапанаваўшы карыстацца адным варыянтам, а потым іншым?
Прасачыў, як гэта з краінай пражывання, прыкладам, звязана, з узростам, з узроўнем развіцця, адукацыі і г.д.?
Ці як?
Адкуль высновы?
 

subaru

Active member
я пры змене пашпарта проста пры напісанні на лацінцы замяніла G на H (чамусьці не падабалася мне Волгай быць. нейкая выразная асацыяцыя з ракой была). Нічога дадаткова не пісала. Можа, проста няўважлівая пашпартыстка папалася?
не, гэта атрымалася дзіўным чынам прамое трапленьне ў афіцыйнае напісаньне)) усе мае знаёмыя Вольгі, калі не пісалі лацінкай свой варыянт, запісаны як Volha.
 

имя-как-имя

Well-known member
Ведаеш, я неяк прасцей да гэтых рэверансаў .

Але ў кожным разе я не прыгадаю перыяда, калі б уласны варыянт прозвішча лацінкай пазначыць было нельга.

Я без рэверансаў:).
Ну вось жа існуе ў мяне аднекуль упэўненасць, што не было ў мяне калісьці выбару паміж перакладам з рускай ці з беларускай. Адкуль, доктар???:scratch:
 

subaru

Active member
Але літары там пад лупай ніхто не звяраў.
Вось. А ў Амерыцы, напрыклад, амаль разглядаюць)) бо адна іньшая літара азначае другое прозьвішча ці імя. А ўж колькі ў іх розных варыянтаў Кацярын...:)))
 

Marisol

Active member
і пры ўсім ўпадку бел мовы я не разумею радасці ад надпісаў ў метро.
Але і гараваць тут няма чаго. Я больш хвалююся, напрыклад, за прыбіральні, якіх у Мінску не хапае, асабліва ў мікрараёнах. Вось гэта сапраўдная праблема.
 

subaru

Active member
Адкуль, доктар???
у мяне добрая памяць на розныя дробязі)) дык вось...
Замежныя напачатку ўвогуле транлітараваліся "французскай" лацінкай
праўда!
Але ж побач была графа для напісаньня па жаданьню, як і зараз, але ніхто не прапановываў гэта рабіць, а самі не здагадваліся *акрамя майго вучонага мужа*:)))
 

имя-как-имя

Well-known member
у мяне добрая памяць на розныя дробязі)) дык вось...

Я ўвогуле не памятаю ў сябе замежнага пашпарта(. Толькі савецкі і такі, як зараз. У каго яны былі - замежныя? У якія пашпарты дазваляльныя штампы ставілі, што скасавалі потым?
 

k_ja_ra

Well-known member
магу вярнуць пытанне.
Я ведаю адно, у замежных мовах захоўваюць, як правіла варыянты напісання тых жа прозвішчаў ці пазычанняў з іншых моваў.
Моваў НЕ ангельскіх у свеце - безліч. І ніхто з іх у ангельскую свае назвы не транслітаруе. Перакладае тое, што можна перакласці - так. Але так зроблена і ў нас.
Гэта дае мне падставу лічыць, што ім непрынцыпова якім варыянтам чытаць.
Паўтаруся, складанасці выклікаюць самі назвы. А не іх транслітарацыя.
Але гэты момант, па адчуваннях, усе ўпарта ігнаруюць.
Тады ўжо і назвы трэ мяняць. Авеню 1, 2, 3. А то напрыдумляюць Пятроўшчын розных...

У астатнім, пакуль статыстыкі з усімі нюансамі няма, усе аргументы пра замежнікам незразумела - некарэктныя.
Значыць, пры іншых роўных варта глядзець выключна на міжнародныя стандарты і практыку. Падазраю, ААН наўрад ці можна лічыць ангажаванай на карысць беларусаў арганізацыяй.

Адкуль, доктар???
:) Самой цікава.) Думай, сябра! І адпісвайся потым.)

Вось. А ў Амерыцы, напрыклад, амаль разглядаюць)) бо адна іньшая літара азначае другое прозьвішча ці імя. А ўж колькі ў іх розных варыянтаў Кацярын...

subaru, угаварыла.) Займуся як-небудзь вольным часам.)
Не думаю, што гэта мегаскладана.)
 
Последнее редактирование:

k_ja_ra

Well-known member
было б лагічна і ў аэрапортах ўжываць, і ў цягніках і інш.
Падазраю, што ў аэрапартах і цягніках усё па-руску напісанае, не? І з рускай перакладзенае. І ў якіх цягніках, міжнародных? Там шмат назваў беларускіх?
А ў аэрапартах менавіта тапонімаў безліч? Ці проста інфармацыі?
Вось яна і па-ангельску.
Але ў частцы тапонімаў, безумоўна, вы маеце рацыю. І трэба назвы там, калі яны ёсць, перарабіць.
Але як разумееце, да гэтага ў дзяржавы рукі могуць і не дайсці.
Яно ж, зробленае ўжо, есці не просіць, правільна?
А пра беларускую, як такую, паўтаруся, нікому галава не баліць. Так што ўсё лагічна.
Дзякуй Богу ёсць хаця б там, дзе ёсць.
 

k_ja_ra

Well-known member
назвы пунктаў накіравання
Якіх пунктаў накіравання?


а што складанага ў саміх назвах? тут ужо я зусім Вас не разумею .
Яны іх вымавіць не могуць. Як і прозвішчаў нашых з імёнамі.


я праўда заклікала напісаць на англійскай (або тое, што напісаў пра аэрапорты, і калі дзе і дублююцца, то на англійскай - гэта заклік?)? Ну вось дзе?
Калі можна, сфармулюйце яшчэ раз, клск. Я нічога не зразумела ў пытанні вашам. Пра заклік асабліва. Дзякуй.

*пра сябе* блін, колькі ж у мяне абдруковак....Пры тым, што частку яшчэ і выпраўляю....
 

Marisol

Active member
нашы да гэтага таксама дадумаюцца
Тры гады таму ў дастаткова буйнай краме "Беларусь" я дачку вадзіла ў службовую прыбіральню. Таму я не аптымістка. Але буду спадзявацца, што дадумаюцца.
 

k_ja_ra

Well-known member
да чаго гэта пра ангельскую мову. я што? заклікала яе ўжываць? Так да чаго гэта растлумачэнне мне?
М.м.м вас не задавальняе існы варыянт перадачы назваў, правільна? Дакладней, ён вам не падабаецца.
Вам "ангельская" лацініца падабаецца болей тут, так? Ці я зноў неяк няправільна разумею?
Я і адказваю, што такой нормы - перадачы "ангельскай" лацініцай пры наяўнасці лацініцы сваёй нідзе няма.
Да чаго вы заклікаеце, я пакуль не разабралася. Апроч павялічэння гадзін у школе. Але гэта з нашым тут пытаннем ніяк не звязана. Адапаведна, я нідзе не кажу, да чаго вы заклікаеце.
Яшчэ пачула, што "а чаму ў аэрапартах няма?"
Адказала - трэба б, каб у частцы беларускіх тапонімаў, калі яны там ёсць, было.

Якія яшчэ да мяне тут пытанні?
Дзе і што я дадумваю і каго куды клічу?

а мы ім істотна палягчаем задачу, мяркуючы па ўсім, сваёй лацінкай. так?
М-да. Гэта ў мяне напісана?
Я пісала, што варыянт транслітарацыі на гэта не ўплывае НІЯК. Ні існы, ні "ангельскі".
Каб палепшыць - можна назвы змяніць. На авеню 1.2.3. І транслітараваць зноў жа прасцей.)))))

ну, тыя, куды пасажыры едуць
Мы пра аэрапорт і міжнародныя цягнікі?
Дык яны ў іншыя краіны едуць. І назвы там іншых краін, а не беларускія.
З якога перапугу мы будзем ЧУЖЫЯ назвы СВАЁЙ сістэмай транслітараваць?
 

Igra

БЫТИЕ
я не разумею радасці ад надпісаў ў метро.
Во,вось гэта)Так,дзякуй)Дакладна,што і гараваць няма чаго)
Згодная і пра прыбіральні.Значна больш важная праблема.А таксама паказальнікі,любыя.Нічога знайсці нельга-ні пешшу,ні на аўтамабілі.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху