Яшчэ раз. Гэта не лацінка. Афіцыйна, для ўладаў і многіх іншых беларусаў лацінкі ў прынцыпе няма ў прыродзе. Ёсць спалячаная беларуская.А дарэчы,як па мне,дык па першае з паспартоў бы і трэба пачынаць)Па маёй логіке(цы?),калі ёсць свая лацінка,ды яшчэ зацверджаная афіцыйна на міжнародным ўзроўні,дык зусім незразумела,чаму ёй не карыстацца па-першае для сябе.
Пры гэтым кірыліца русіфікаванай беларускай, заўважце, не лічыцца.
Гэта сістэма перадачы беларускіх тапонімаў літарамі лацінскага алфавіту.
Спадзяюся, розніца зразумелая.
Афіцыйна зацверджанай сістэмы для перадачы беларускай ўласных імёнаў і прозвішчаў на грунце векавых традыцый беларускай лацінкі няма.
Гэта адказ, чаму не з пашпартаў.
Сур'ёзна? І якую?Да таго ж пераклад прозвішчаў беларускай лацінкай зрабіў бы наадварот паслугу для многіх.
Ты праўда думаеш, што тут праблема ў адсутнасці сістэмы на базе лацінкі?Вось прыклад прозвішча Градова,у беларускім пашпарце запісалі,не пытаючыся(гэта зараз ўжо даюць магчымасць самому вырашыць) Hradavа,пры тым рускі муж з тым жа прозвішчам Gradov.
Розначытанні тут з іншай прычыны: што адно прозвішча перавелі з рускай мовы, а другое з беларускай.
Я яшчэ раз паспрабую растлумачыць адзін момант.
На сёння ў нас ніяк не рэгламентаваны момант таго, як адзіна правільна павінныя перадавацца ўласныя імёны.
З рускага варыянта, ці з беларускага.
Гэта аддаецца на выбар ўладальніка ўласнага імя.
Таму ствараць тут і дабівацца прызнання такой сістэмы транлітэрацыі, як з тапонімамі, амаль не мае сэнсу. Бо асноўная задача сістэмы - не выпендрыцца, як падаецца многім, а прыйсці да АДЗІНАГА варыянта назваў, каб не было рознага віду розначытанняў. А назвы тапонімаў у нас, як вядома, даюцца ПА-БЕЛАРУСКУ. Адпаведна транслітэруюцца З БЕЛАРУСКАЙ, а не з той, якая большасці больш падабаецца.
Калі прымецца закон ці нарматыўны акт, які абавяжа даваць імёны беларускім грамадзянам толькі па-беларуску. АДРАЗУ ж з'явіцца патрэба ў распаўсюдзе ўжо існай для тапонімаў сістэме для ўласных імёнаў.
Пакуль, на жаль (на МОЙ жаль), такой патрэбы, прынамсі вострай, няма.
Спадзяюся, усё з пашпартамі ясна?
Тут адказ дарэчы і на пытанне ШТО пачнецца.
Першая згадка пра сарафане, як выглядзе адзення можна сустрэць у Ніканаўскі летапісе ад 1376.
ну, лацінка беларуская 400 гадоў, сарафаны яшчэ старэй. Але сарафаны нам не падабаюцца, а лацінка падабаецца. А чаму? А таму што вось .... ААН зацвердзіла лацінку, а сарафаны не?
Калі вам падаецца, што гэта з'явы аднаго шэрагу, то я бяссільная.
Адказваць на гэта не буду. Прабачце.
Праўда, няясна?Неяк не лагічна па мнеЦі гэта менавіта у мяне зноўку логіка кульгае)))Дык продкі ці няма сучасней?Зараз і да сарафанаў дойдзем
Я як быццам чорным па белым тлумачыла. Што сістэма абапіраецца на ўжо існыя традыцыі, бо вынаходзіць ровар там, дзе ён УЖО ёсць, проста глупа. Але сама па сабе сістэма цалкам сучасная, а не састарэлая, якая страціла сваю актуальнасць і адпаведнасць часу.
Болей на пытанні пра сарафан і іншыя стараславянскія не адказваю. Прабач.