Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, кшталту таго.)
Але па адчуваннях, яно мне болей трэба, чым дзецям.
Для старэйшай, відаць, гэты сезон ялінак апошні.
Усё не тое і не так.)
Малодшая пакуль у тэме.)

===

Дзяўчаты, хто быў.) Была вельмі радая пабачыцца. :)

Вішанька, кідай адрас паштовай скрыні ў прыват. Дашлю, што ёсць.)
Хаця, як па мне, профі generation.by знялі тваю прыгажуню на парадак лепей.:)
 

k_ja_ra

Well-known member
ЛьОлька, замежнікі як у Чэхіі са Славакіяй, спраўляюцца?
І ў нас справяцца.
Зараз можа пашукаю што вартае ўвагі на гэтую тэму. Напісанае ўжо.
Бо збольшага...тэма гэтая ўжо проста аксоміну набіла.

Прабачце, нічога асабістага. Проста абмяркоўвалася і не раз і не толькі тут.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я пра тое: а сэнс тады пісаць лацінкай? Хай спраўляюцца і чытаюць на беларускай.
Ну....кірыліца не лацінка ўсё ж, праўда?
Замежнікі цалкам сабе спраўляюцца ў славянскіх лацінскіх краінах.
Цяжкасці, калі яны і ёсць, выклікае не нашая лацінка як такая, а нашыя назвы, якія замежніку не то што вымавіць, упрыняць цяжка. З заменай пары сімвалаў гэтая праблема, калі яна ўжо ёсць, не знімаецца.
Беларуская лацінка - гэта міжнародная норма. Тут не можа быць 2-х меркаванняў.
А беларусам яшчэ толькі належыць вучыцца разумець і рабіць высновы галавой, а не "я ў школе ангельскую вучыў".

Ну і дзеля прыкладу, скажыце, пліз, чым гэта: Shushkevich лепшае і больш зразумелае за гэта: Šuškievič?

Так начыталася я ўжо гэтага ў інэце...абсурд.
Онлайнер? :)

Я вам скажу пад сакрэтам, каму насамрэч незразумела - беларусам.)))) А не замежнікам.) Замежнікам збольшага - без розніцы.
А для беларусаў ужо традыцыйным ёсць раўненне на ангельскае, ва ўсіх сэнсах, а не на сваё, правільнае, і якое адпавядае гістарычным, міжнародным і іншым чыннікам.
 

k_ja_ra

Well-known member
на стараславянскай
:)
Ясна, ЛьОлька.)
Прабачце, дазволю сабе не працягваць.)
Мэты пераканаць вас у мяне няма. Бо яно ў гэтым выпадку нічога не зменіць.
Сваіх сумневаў, каб разбірацца і дыскутаваць, таксама.
Таму застанемся пры сваіх.)
Дзякуй.)
 

имя-как-имя

Well-known member
Я пра зручнасць карыстання, як бы мовіць. Я ўяўляю шок замежніка, які па схеме прачытаў адно, а на слых - іншае

А ў чым шок і нязручнасць? Чаму менавіта на ангельскі лад лацінка павінная чытацца ў адпаведнасці з вымаўленнем ў беларускай мове? Немцу, напрыклад, цалкам сабе падобна будзе гучаць. І паляку. Анкеты калі для амбасады лацінкай пішам, нікога не бянтэжыць, што англічанін прачытае не так, як яно на самой справе гучыць.

Цяжкасці, калі яны і ёсць, выклікае не нашая лацінка як такая, а нашыя назвы, якія замежніку не то што вымавіць, упрыняць цяжка.

Так. Не ў лацінцы справа. У Польшчы лацінка, і ў Літве лацінка. Польскія назвы вуліц на раз чытаюцца, а аб літоўскія спатыкаюся і ўсё тут.
 

имя-как-имя

Well-known member

k_ja_ra

Well-known member
Замша, ага, дзякуй.)
Дарэчы і новы мітрапаліт Менскі і Слуцкі вучыць беларускую, быццам бы, абяцаўся.))))
 

subaru

Active member

Вишенка

волшебница
яе хто-небудзь з нас вывучаў? я - не
Ну а мы вывучалі. Ва ўніверсітэце. Ажно 10 хвілін спатрэбілася на тое, каб зразумець і вывучыць такую складаную тэму! :)))
Дзіўна, а чаму немцы, палякі, чэхі, венгры, іспанцы, нарвежцы, французы і нават кітайцы не карыстаюцца "ангельскай лацінкай"? Праўда, ёй і ангельцы не карыстаюцца для напісання сваіх назваў :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Накшталт як зручна для ўсіх.
свае беларусы накшталт роднай мовай павінны валодаць хаця б на кірыліцы
Накшталт - гэта "вроде"?
Не, гэтае слова так не ўжываецца.
Накшталт (кшталту) - наподобіе, тіпа того, вроде того.
Прыкладам: "у мяне была сітуацыя накшталт (кшталту) вашай".
У вашым выпадку можна сказаць: нібыта, як быццам, быццам бы, падавалася б, думаю і г.д.
Гэта будзе значыць імавернае, але недакладнае выказванне, ц выказванне, у якім вы сама да канца не ўпэўненая.
 

Igra

БЫТИЕ
Хоць і накшталт тут не пасуе,але тое,што кажа ЛьОлька, адгукаецца мне.Ёсць тут праўда...
 

имя-как-имя

Well-known member
Я працягваю не разумець, навошта патрэбная нейкая штучная "прымітыўная транслітэрацыя без выкрутасаў" мове, якая мае ўласную лацінку.
 

Вишенка

волшебница
Была? ну, так і сарафаны былі! Дзе афіцыйна ў нас прызнаны лацінскі алфавіт? Правілы дзе? Усё не больш, чым у мінулым часе!
Ну так давайце выкрэслім усё, што ў мінулым часе! Як архаізм. А то ў нас занадта шмат такога, што было, ды сплыло... дзякуючы некаторым
Да чаго гэтая лацінка там? Самі для сябе? Нам не на што больш грошы марнаваць?
Распавядзіце мне, дзе "правільная" лацінка. На Украіне толькі? Ці яшчэ дзе-небудзь у свеце?
 

Вишенка

волшебница
Успомніць мінулае? Ну, я шчыра лічу, што калі ўжо падтрымліваць родную мову, то не такім чынам.
Падрымлівайце так, як вы лічыце. І не замінайце іншым падтрымліваць так, як лічаць яны.
 

Igra

БЫТИЕ
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху