Я пра тое: а сэнс тады пісаць лацінкай? Хай спраўляюцца і чытаюць на беларускай.
Ну....кірыліца не лацінка ўсё ж, праўда?
Замежнікі цалкам сабе спраўляюцца ў славянскіх лацінскіх краінах.
Цяжкасці, калі яны і ёсць, выклікае не нашая лацінка як такая, а нашыя назвы, якія замежніку не то што вымавіць, упрыняць цяжка. З заменай пары сімвалаў гэтая праблема, калі яна ўжо ёсць, не знімаецца.
Беларуская лацінка - гэта міжнародная норма. Тут не можа быць 2-х меркаванняў.
А беларусам яшчэ толькі належыць вучыцца разумець і рабіць высновы галавой, а не "я ў школе ангельскую вучыў".
Ну і дзеля прыкладу, скажыце, пліз, чым гэта: Shushkevich лепшае і больш зразумелае за гэта: Šuškievič?
Так начыталася я ўжо гэтага ў інэце...абсурд.
Онлайнер?
Я вам скажу пад сакрэтам, каму насамрэч незразумела - беларусам.)))) А не замежнікам.) Замежнікам збольшага - без розніцы.
А для беларусаў ужо традыцыйным ёсць раўненне на ангельскае, ва ўсіх сэнсах, а не на сваё, правільнае, і якое адпавядае гістарычным, міжнародным і іншым чыннікам.