Мая старэйшая ў садок калі ішла, ну вось усё за нас і супраць хваробаў было. Дзіця здаровае збольшага, у садок не тое што хацела, несла яе туды на крылах. Год да таго, калі ўсе нашыя сябры ў яслі пайшлі, мая дома засталася, бо другое дзіця як бы нарадзілася. Дык колькі гулялі з вазочкам дзіцячым, столькі дзіця маё за плот садочка з заўздрасцю паглядвала. А калі там яшчэ і свята якое на вуліцы было - усё, не сыйдзеш адтуль не ў жыццё. Стрэсу, як пайшлі, блізка не было. У першы ж дзень засталася на сон, а пасля ледзь забрала яе. З другога ж дня, сыходзілі апошнія, балазе жнівень быў, і дзеці на вуліцы гулялі.
Вось упэўненая я была. Усе хварэюць - а мая не будзе. Дзіця ў жыцці не куталі, занадта не апраналі, шапкі першыя ва двары знімалі...І да садочку любоў...)) І што б Вы думалі? Гэта была жэсць, проста жэсць. У тым годзе я думала, што Навінкі - маё ўсё. Бо пасля тых першых жнівеньскіх дзён, у садочак болей 2-х дзён запар мы не траплялі. Пры чым гэта былі атыты, атручванні, монануклеоз, што заўгодна)