Ничем. Спор - это и есть конфликт. "Паср..цца" - это тоже форма спора, нелогичная, без учёта фактов оппонента и с переходом на личности, когда аргументы закончились ))
Гэта, па-Вашаму, так. Дзякуй за адказ. Мне тут бачыцца прычына непаразуменняў. Я не лічу спрэчку канфліктам. Для мяне канфлікт - тое, што ў Вашай тэрміналогіі "форма спрэчкі з пераходам на асобы".
Таму, ці люблю я спрэчкі, дыскусіі? Так, люблю. Хаваць гэта бессэнсоўна, дый не збіраюся. Ці шукаю я канфлікта? Не, і яшчэ раз не. Я фізічна іх не выношу. Гэта ненармальна, ненатуральна імкнуцца да таго, ад чаго табе самому кепска, не?
Што да спрэчак і эмацыйных размоў...Я вось прытрымліваюся выключна меркавання, што "в тихом омуте черти водятся". Сям'я, у якой не адбываюцца размовы і спрэчкі, ціха і мірна ідзе да разрыву. Ці, як варыянт, людзі настолькі далёкія адно ад аднаго, што іхныя шляхі элементарна не перасякаюцца, і людзі могуць не рваць адносінаў, бо іх і так няма...
Я да чаго. Я аддаю перавагу эмацыйнай размове, спрэчцы і інш, каб такім чынам не даваць ці знікнуць адносінам наогул ці давесці іх да крытычнай кропкі - канфлікту.
Спрэчка - нармальны працэс, які дапамагае пабачыць іншы погляд на рэчы, разабрацца ва ўласным і г.д... Як яго можна раўняць з канфліктам мне проста не ясна...
Каждый человек должен считать себя лучше. Тогда он не будет другим людям завидовать и не будет себя ронять ниже плинтуса.
Не згодна. Я не лічу сябе лепшай, я лічу сябе годным чалавекам. Гэта не адно і тое ж. Зайздрасці ў мяне няма. Прынамсі той, якая маецца на ўвазе ў такіх выпадках. Ніжэй за плінтус не падаю і нікому не дазволю мяне туды апусціць.
Са мной штосьці не так?
называем вещи своими именами
Гэта добрая якасць. Толькі не заўсёды варта лічыць сваё меркаванне адзіным слушным, праўда? А ў кожнай рэчы імя звычайна адно. Даючы яму сваё імя, Вы прэтэндуеце на ісціну?))) Я да таго, што Вашыя каментары часам несправядлівы, ці, як варыянт, маюць на мэце зачапіць. ІМХО, безумоўна.
Дый апошняя частка Вашага подпісу, прама скажам, чытаецца спецыфічна...
Але калі маё меркаванне наконт нейкага пытання супадае з Вашым (што зноў жа не значыць, што яно адзінае правільнае), то Вашыя каментары ўспрымаюцца мной надзвычай трапнымі...)))
Ігра, чым болей чытаю, тым болей разумею, як шмат у нас з Вамі агульнага...
Человеку чудится конфликт там, где он хочет, чтобы был
+1. ))) Дзякуй за адказы...
Я так хочу этому научиться!Я совершенно не могу не высказываясь
Думаеце, варта? Гэтаму вучыцца?