А наогул...падзялюся сваімі думкамі/меркаваннямі. Псіхалагічнымі.

Такі часта вызначальнымі для нас, ІМХО, ёсць не самі па сабе якасці асобы, а як бы вектар іхнай накіраванасці...)
Ну прыкладам, нам усім падабаюцца людзі з пачуццём гумару, якія за словам у кішэню не лезуць, могуць трапна "гумарнуць"...у адрас іншых людзей

Але калі ўсё тое ж накіравана на цябе непасрэдна...неяк цэннасць пачуцця гумару ў гэты момант для цябе значна памяншаецца...Пры чым разумееш ты гэта якраз і толькі ў гэты момант. Бо тэарэтычна, ДО таго, ты шчыра лічыш сябе прыхільнікам гумару і цалкам гатовым як быццам стаць ягоным аб'ектам...
Як вам такая тэорыя?

Тое ж, напрыклад, са смеласцю і адкрытасцю ў выказваннні меркаванняў, актыўнай пазіцыяй у дыскусіі і падобным. Не? )